Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: ртбд (список заголовков)
00:42 

Чорная панна Нясвіжа ды Сталіца Around

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Працягваючы нататкі пра наведванне тэатра, чарговыя замалёўкі.

-----

Учора зноў наведаў Купалаўскі, каб паглядзець «Чорную панну Нясвіжа».

Гэта як жа павінна шанцаваць, каб, прыходзячы раз у год на спектакль, трапляць на адзін і той жа састаў, і гэта пры тым, што на галоўныя ролі тры пары артыстаў?!
Не ведаю, чаму, але мяне неяк не вельмі ўразіла. Краналі хутчэй асобныя моманты, чымсьці спектакль увогуле.
Яравенка гэтым разам мне спадабаўся больш, але поўнага паглыблення ў вобраз я ўсё ж не бачу. Яму, на мой погляд, бракуе эмоцый. Ну, гэтым разам словы Кірычэнка «На гэткі покліч нават з таго свету хто хочаш вернецца» пасля прамовы Жыгімонта мне ўжо здзекам не здаваліся. Ужо гэтае добра.
Шпілеўская па-ранейшаму добра, менавіта яе выхады ў другой палове спектакля краналі больш за ўсё.
Кірычэнка мне тым разам запомніўся і спадабаўся больш, але, магчыма, тое бый эфект нечаканага выканання ролі.
Што датычыцца спектакля ўвогуле, паўтару, меня неяк не зачапіла. Можа, як пісаў Лапэ дэ Вега, «хто бачыў шмат, той мала плача». Калі і вярнуся яшчэ раз, дык спадзяюся пабачыць Жыгімонта ў іншым выкананні. А пасля прагляду чамусьці ўсплыло параўнанне з нашай «Юнонай».

Нешта паменшала прыдворных дам, якіх ужо не шэсць, а чатыры. Не было гэтым разам і двух аператараў святла, якія былі летась.
Снег, які павольна падае, ставарае вельмі прыемны малюнак. Вось толькі б "гурбы" снегу, якія памерам з паперу A5, з вышыні б не падалі, і было б добра увогуле.

Глядачцы, якая сядзела паблізу, пасля спектаклю хацелася растлумачыць, што непажадана рабіць у тэатры. Не, тэлефон яна адключала, але яна, самае меншае, чатыры разы за спектакль з кімсьці размаўляла, прычым не пяць-дзесяць секунд. Вось чаму ўсім здаецца, што калі прыхіліцца, то іх не только не бачна, але і не чутно?..

-----

А сёння я пачаў сваё знаёмства з РТБД. Колькі разоў я туды збіраўся, я дакладна ўспамінаць не буду. Шмат.
Не, я глядзеў запіс «Рычарда», які ішоў там два дзесяцігоддзі таму, але тады былі іншыя акцёры, іншае караўніцтва, іншы тэатр. А вось да двух сучасных запісаў я яшчэ не дабраўся. Што ўжо казаць пра наведванне самога тэатра...

Дык вось, знаёмства пачалося са спектакля «Сталіца Эраўнд». Шмат добрага чуў пра гэтую пастаноўку, пайшоў зрабіць свае ўласныя высновы.
Прыемны спектакль. Здаецца ж, анічога незвычайнага на сцэне не адбываецца, але ж... пакідаеш тэатр з лагоднай усмешкай на творы і задавальненнем у сэрцы.
Спектакль добры, якасна зроблены. Ён даволі нетыповы, але, магчыма, у гэтым яго і прыгажосць. Музычнае афарбаванне адпавядае.
Дзякуй артыстам, Дзянісу Паршыну і Максіму Паніматчанка, за выдатную ігру.

Спектакль мне чымсьці прыгадаў «Офіс» у Купалаўскім. Прыблізна тая ж жартаўлівая пастаноўка (пра сэнс я не кажу, толькі пра спосаб кантакта з гледачом), пасля якой адразу нават цяжка сказаць, аб чым канкрэтна быў спектакль.
А спектакль пра тое цікавае, што можа здарыцца, калі...

Пачатак ёсць, а гэта значыць, што будзе і працяг.

P.S. І ўсё ж ехаць да РТБД доўга і моташна. Гадзіна ў шляху да тэатра і дзве перасадкі, калі толькі не ісці пешшу. Аднак менавіта гэткім чынам я і зрабіў пасля спектаклю, задаволіўшы сваю прагу да шпацыру. Заўсёды любіў прайсціся пасля тэатру і шкадаваў, што вандроўка да прыпынку скончаная.

-----


На гэтым я і планаваў скончыць тэатральны травень, але абставіны склаліся іншым чынам, і я іду на прэм'еру «Вечность на двоих» у Горкаўскі тэатр. І на рашэнне ісці больш за ўсё паўплывалі фатаграфіі з рэпетыцый з Кацярынай Шатровай, якая мне вельмі спадабалася ў «Анджело» і «Бег».
Непакой са спектаклем у мяне звязаны, у першую чаргу, з тым, каб уся ўвага не была звернута толькі на тэму кахання з усімі наступствамі накшталт тлумачэння усіх падзей выразам "гэта каханне!", якое лічыцца надзвычай дастатковым.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Купалаўскі, Горьковский

10:50 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Чарговыя запісы спектакляў, якія мне перадалі.
Усе спасылкі сапраўдныя каля 11 дзён.

-----

Медведь
Альтернативный театр
Режиссёр: Витаутас Григалюнас
Год записи: 199х

В ролях
Елена Попова — Светлана Никифорова
Григорий Смирнов — Артур Шуляк
Лука — Олег Корчиков

«Медведь» — шутка в одном действии Антона Павловича Чехова. Завершена в феврале 1888 года. Посвящена Н. Н. Соловцову.
К помещице Поповой Елене Ивановне, тяжело скорбящей о смерти супруга, неожиданно приезжает хозяин соседнего поместья — отставной поручик артиллерии Григорий Степанович Смирнов. Он отчаянно нуждается в деньгах и требует немедленно вернуть долг покойного мужа Елены Ивановны. Помещица в связи с отъездом приказчика по делам, просит подождать пару дней. Смирнову необходимо заплатить проценты по закладной и он отказывается покидать дом помещицы пока не получит долг, а получив отказ — затевает ссору и вызывает вдову на дуэль. Попова принимает вызов, приносит пистолеты и просит Смирнова научить её стрелять. Действия Елены Ивановны приводят помещика в восторг, мало того, он в неё влюбляется и тут же признается ей в любви. Попова отвечает ему взаимностью.

dropmefiles.com/Cacec

Вячэра
Тэлеспектакль.
Рэжысэр: Надзея Рабаконь
Год запісу: 1980

У ролях:
Васіліна — Таццяна Мархель
Пятрок — Алесь Свістуновіч

Па п’есе Яўгена Шабана.
Не кожнаму дадзена адчуць сувязь з продкамі. Але рыхтуючы вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў, старая Васіліна становіцца мастом паміж мінулым і сучаснасцю, паміж светам і чалавекам. У дыялогу са звыклымі субяседнікамі – хатнімі жывёламі, старой бярозай ды душамі тых, каго ўжо няма – ствараецца карціна свету вакол яе, дзе найважнейшае пытанне – а ці правільна я жыла? Добрая, лірычная гісторыя пра тое, што чалавек ніколі не бывае адзінокі – побач з ім заўсёды ёсць нехта блізкі, трэба толькі ўмець убачыць і пачуць яго.

dropmefiles.com/po5KE

Паўлiнка (1981)
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Рэжысэр: Леў Літвінаў

У ролях:
Паўлінка - Ала Доўгая
Якім Сарока, настаўнік - Аляксандр Мароз
Сцяпан Крыніцкі, бацька - Павел Кармунін
Альжбета, маці - Яўгенія Кавалёва
Адольф Быкоўскі - Арнольд Памазан
Агата, суседка - Галіна Макарава
Пранцісь Пустарэвіч, сусед - Здзіслаў Стома

Юбілейная, 1000 пастаноўка. Па выніках спектакля сустрэча з артыстамі мінулых пастановак.

dropmefiles.com/2ZzSC

Паўлiнка (1982)
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Рэжысэр: Леў Літвінаў

У ролях:
Паўлінка - Зоя Белахвосцік
Якім Сарока, настаўнік - Аляксандр Лабуш
Сцяпан Крыніцкі, бацька - Павел Кармунін
Альжбета, маці - Яўгенія Кавалёва
Адольф Быкоўскі - Арнольд Памазан
Агата, суседка - Галіна Макарава
Пранцісь Пустарэвіч, сусед - Здзіслаў Стома

dropmefiles.com/R4dTS

Імянiны
Тэлеспектакль.
Рэжысэр: Віктар Карпілаў
Год запісу: 1982

У ролях:
Настаўнік - Аляксандр Лабуш
Старшыня - Валянцін Белахвосцік
Пісар - Валерый Філатаў
Айцец Мадэст - Барыс Уладамірскі
Дзяк - Генадзь Гарбук
Ураднік - Павел Дубашынскі
Сядзелец - Генадзь Аўсянікоў
Памочнік пісара - Яўген Крыжаноўскі
Фельчар - Арнольд Памазан
Саханюк - Адяксандр Ткачонак
Тамара Аляксееўна - Зоя Белахвосцік
Сухавараў - Уладзімір Шэлестаў
Вольга - Таццяна Хвосцікава
Iрына - Юлія Аўчынікава
Марына - Анжэла Караблёва
Юзік - Яўген Лявонцьеў
Есып - Павел Кармунін
Грыгор - Уладзімір Кудрэвіч
Цімох - Уладзімір Кін-Камінскі

Па матывах камедыйных твораў і апавяданняў Якуба Коласа
Сюжэт разгортваецца на фоне імянін старшыні. У гарадок, якім кіруе старшыня, прыязджае новы настаўнік і тут усё пачынаецца...

dropmefiles.com/yxAoD

@темы: Купалаўскі, РТБД, записи, театр

21:46 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора я пасля цяжкага дню (ЦТ па рускай мове + рэпецітар) ўвечары дабраўся да тэатра. РТБД, «Адвечная песня». Да нядзелі не быў упэўнены, што атрымаецца патрапіць туды, але ўсё склалася найцудоўна.

Дык наконт спектакля, караценька.
Шыкоўна. Цудоўнейшы спектакль. І калі «Песня пра долю» — гэта збольшога музычнае ўвасабленне паэмы Купалы, то тут пераважае дзея, аздобленая шыкоўнымі спевамі і танцамі.
Сапраўды, добра вытрыманае ў адзіным настроі выдовішча, якое зачароўвае. Я проста атрамліваў асалоду ад таго, што адбывалася на сцэне. Але паўсюль ёсць пэўныя недахопы, і, на мой вялікі жаль, «Адвечка» не стала выключэннем. Кудысьці не туды пайшла думка Кавальчыка-малодшага, і з'явілася ў спектаклі сцэна пасля смерці Мужыка, калі нейкія невядомыя даследвальнікі (? цікава, хто яны насамрэч) абседваюць сцэну з нейкімі прыборчыкамі (радыяцыя? Чарнобыль?). Я разумею, што трэба было паказаць плынь стагоддзяў паміж смерцю Мужыка і яго уваскрашэннем, але ж пасля самабытнай беларускай вёскі канца дзевятнаццатага стагоддзя... «як Эйфелева вежа пасярод гарода» (с). Псуе ўражанне моцна.

Я вось, насуперак звычцы, пачну не з акцёраў, а з тых, хто стваралі гэты спектакль.
Прыгожыя касцюмы :heart: Дый дэкарацыі не адцягваюць увагу ад дзеі, а ствараюць адпаведны настрой. І вось усе настолькі адпавядае часу і месцу, што толькі паапладыраваць Уладзіміру Ціханаву, які стварыў дэкарацыі і касцюмы, і застаецца.
Музыка Цімура Каліноўскага. :heart: Зноў такі, усё добра. Мне падабаецца :)

Дзякуй артыстам. Нягледзячы на тое, што гэта не музычны тэатр, вуха нішто асабліва не рэзала. Пра кожнага казаць не буду толькі пра некаторых, бо ўсё ж не ўсіх яшчэ добра ведаю. Але танцавалі ўсе цудоўна :red:
Ігар Сігоў у ролі Мужыка... добра. Проста добра.
Усё ж добра чутна пэўная музычная адукацыя Бэлы Шпінер. Вось калі б яшчэ мікрафоны заўжды добра працавалі... Вельмі прыемна было слыхаць. А вобраз дурненькай кароўкі, якая ад стада адбілася, сама я не з мясцовых цудоўны, але і выкарыстоўваецца пры кожнай магчымасці.

Паклоны! :heart: Вось не памятаю, каб гэтак доўга не давалі артыстам адпачнуць сысці са сцэны. А яшчэ я цяпер яскрава разумею, што мне не падабаецца ў Купалаўскім: паклоны «ўсім дзякуй, мы дадому хочам хутчэй».

Але што сумна, дык гэта колькасць гледачоў. Зразумела, што лета, але ў той жа час на некаторыя спектаклі нават зараз не вельмі лёгка ўзяць квіткі. І вельмі шкада, што «Адвечная песня» не належыць да іх ліку. Палова залы на гэткі спектакль... гэта сумна...

-----

Ну што, другі спектакль — і зноў хочацца вярнуцца. Чакай, РТБД, чакай. Я абавязкова вярнуся.

Але вось зноў адзначаю для сябе сумную дэталь. З аднаго боку, беларускамоўныя тэатры, Купалаўскі і РТБД, дзе большасць спектакляў менавіта на беларускай мове. Усе надпісы, праграмкі, відэаматэрыялы па-беларуску.
Але гаворка на беларускай мове абмяжоўваецца глядацкай залай, і то, часам, толькі падчас спектаклю.

-----

P.S. Дзякуй Дыяне за параду паглядзець менавіта «Адвечную песню».

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Я, РТБД, Адвечная песня

21:04 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
А РТБД, оказывается, покажет в рамках «Славянского базара» этого года «Адвечную песню».
И у меня некоторые надежды на запись...

@темы: РТБД, мысли вслух

20:27 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Мечты материальны.

Иначе я не могу объяснить появление в программе БТ-3 на 3 июля следующей записи:

15.15-16.45. Прэм'ера. Я.Купала "Адвечная песня". Фолк-опера Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Рэжысёр - Сяргей Кавальчык.

И, как назло, я не в Беларуси. И ни посмотреть, и ни записать...
Может, есть доброволец записать? С меня инструкции и много печенек :nechto:

@темы: БТ-3, РТБД, записи, мысли вслух

01:53 

Дзед

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Я сёння схадзіў у РТБД, дзе закрывалі сезон прэм'ерай «Дзед». Магчыма, і я свой закрываў, але гэта будзе дакладна вядома толькі ў нядзелю.

Мне спадабалася.
Не вельмі часта я гляджу спектаклі пра вайну, але вось што ўсё ж наведваю, мне падабаюцца =) Я, шчыра кажучы, не люблю, як у нас святкуюць гадавіны (асабліва "круглыя") Перамогі. Брыдка глядзець, як у назву кожнага мерапрыемства пхаюць дадатак «прысвечаны хх-годзю Вялікай Перамогі...», «асабліва ў гэты год юбілея Перамогі...» На мяне гэта дзейнічае з дакладнасцю наадварот, чым мяркуюць аўтары гэтых дадаткаў. Магчыма, менавіта таму тэму ВАВ я звычайна разглядаю з асцярожнасцю.
А вось спектакль як раз і закранае пытанне адносін да ўдзельнікаў той вайны сёння. Сумную ўсмешку выклікаюць выразы накшталт «хутка Дзень Перамогі, трэба...», бо яны выкарыстоўваюцца збольшага для прыкрыцця сваіх спраў, як нейкая замучаная фразка, якую паўтараюць з надзеяй, што паўтарэнне надасць вагу гэтым словам.
А насамрэч спектакль проста адлюстроўвае шмат у чым сумнае становішча: успамін аб удзельніках вайны часцей звязаны з пэйнай выгадай для сябе ці пэўнай датай (апошняе ў пастаоўцы закранута менш). У спектаклі тая пэўная выгада — кватэра (бо з пенсія там справа ўжо вырашаная). Але нават там роля ветэрана збольшага пасіўная: яго меркаванні нікога не кранаюць, акрамя прывідаў мінўшчыны. Ён толькі сродак у дасягненні сваёй мэты для іншых. І для шмат каго з яго родных ды знаёмых ён ужо настолькі звыклы ў сваім пастаянстве, што падобны на мэблю, якую лёгка можна накрыць, перасоўваць, скінуць на падлогу, калі тая перашкаджае.
Цікавае параўнанне сённяшняга жыцця з вайсковым, асабліва з вуснаў Дзеда. Толькі агульны стан вайны, які тады панаваў паўсюль, цяпер сканцэнтраваны ў асобных сем'ях, кампаніях. Хочацца працягнуць параўнанне, і ўзяць, напрыклад, хаўтуры па памерламу. Калі, па ўспамінах Дзеда, ён пасля неаднойчы вяртаўся на магілу сябра (дый варта ўспомніць гісторыю з чырвоным крыжам), дык хаўтуры па Дзеду нават не перарываюць вайны, няхай і "лакальнай" за кватэру, але ўсё ж.
З'яўленне прывіда Сцяпана азначае аддаленне Дзеда ад міра, і чым больш рухавым і жыццяздольным становіцца Сцяпан, тым бліжэй смерць Дзеда.

Вось гэткія сумбурна запісваюцца ўражанні, і можна запытацца: а ў чым жа сэнс? Нашто ўсё гэта? Паглядзець дзеля суму й тугі? Ды не, бо яшчэ ёсць час перапыніць тыя "лакальныя" бойкі й звярнуць увагу на тых, хто яе сапраўды варты. Ох-ох-хонюшкі, якія я, аднак, пафасныя словы пішу, самому жудасна. Нейкі нездаровы ўплыў :-D
І вось найбольшы ўплыў на гледача ў гэтым мае фінал. Ён моцны й нават прабівае на слёзы.
Але менавіта я (маё асабістае меракавнне, падкрэсліваю) бачу фінал крыху іншым. Спектакль, на мой погляд, павінен прымусіць гледача паспрабаваць нешта змяніць. І тут ён гэта робіць, але... сумняваюся, што дастаткова моцна. Калі прасачыць радыёперамовы, то тая блакіраваная з усіх бакоў група (Дзед, "замкнёны" сваімі роднымі ў сваім пакоі) ў канцы ўсё ж вырываецца з аблогі жывая (дакладней, спачатку сувязь знікае і пасля раптоўна з'яўляецца). А насамрэч Дзед памірае. І з'яўленне сувязі раўназначна нейкаму цуду, на які нельга паўплываць. Я ж бачу становішча крыху іншым: смерць раўназначна незваротнай страце сувязі, а з'яленне добрай сувязі адпавядае выратаванню ўсёй групы (Дзеда, г. зн. яго далейшаму жыццю). І таму фінал я бачу наступным: Дзед памірае, сувязь знікае, што вымушае гледача пасля спрабаваць наладзіць гэтую сувязь у сапраўдным жыцці, не даць памерці Дзядам у 1941 (1942, 1943 і гэтак далей, як пасля кажа Дзед у спектаклі).
Вось такую пэўную нязгоду выклікаў у мяне фінал.

Але паўтару тыя словы, з якіх я пачаў: мне спадабалася. Спектакль добра прадуманы ад пачатку да канца. Ёсць у спектаклі й гумар, дастатковы для "разраджэння" атмасферу.
Спектакль не навязвае нейкіх думак, ён ілюструе падзеі, якія адбываюцца навокал, даючы права на свае ўласныя меркаванні, і менавіта ў гэтым яго моц.

Пра акцёраў.
Усе спадабаліся. І вось зноў адчуванне, што усе на сваіх месцах. Дзякуй вялікі ўсім.
Напісаць пра ўсіх ў мяне не стае ні часу, ні моцы, але пра двух акцёраў не магу не.
Дзед Сяргея Шымко мне спадабаўся. Хоць і бачна, што ўзрост яго замалы для ветэрана, аднак сваёй ігрой ён пераконвае ва ўзросце свайго героя й стварае праўдападобны вобраз ўдзельніка ВАВ. Без громкіх словаў і дзеяў ён неяк прымушае па-іншаму зірнуць на гэтых людзей.
І вельмі ж мне спадабалася Марына Здаранкова, якая выконвала ролю Светкі. Вось проста "веру!", настолькі яскрава яна іграе на сцэне.
Састаў, на ўсялякі выпадак: С. Шымко, Навіцкі, Здаранкова, Цвяткова, Стонька, Маслоўская, Пятровіч, Паніматчанка, М. Шымко.

-----

Нешта я сёння зрабіў добры шпацыр і да спектаклю, і пасля яго. Туды я быў вымушаны йсці пехатою ад вакзалу да Нямігі (па карце каля 2,2 км) з-за чарговай ганаровай асобы, дзеля якой перакрывалі вуліцы. А вось назад... ногі мяне неслі й неслі наперад. І гэтак я за якія 35 хвілін дайшоў ад РТБД ажно да Ліцэя БДУ і КЗ Мінск (па карце каля 4,2 км). Ішоў бы й далей, але калі ты прыходзіш на прыпынак адначасова з аўтобусам, гэтым трэба карыстацца. Вось гэтак я, не маючы асаблівага намеру, задаволіў сваю прагу да добрага шпацыру пасля спектакля. Цікава было б як-небудзь прайсці ад вакзала да хаты, там недзе ўдвая даўжэй ісці (але ля Сямёнава нязручна ісці па мосце), але ж калі добрае надвор'е будзе пасля караценькага спектакля... чаму не?

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Дзед

10:45 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну вось, мне перадалі запіс «Адвечнай песні»:



Неблагі запіс. На жаль, аднак, тры памылкі (дзве больш-менш сур'ёзныя).
Банары — зло.

«Аўдыёверсія» (14 музычных нумароў): yadi.sk/d/EYL6b8iXi7gzU
У якасці бонуса — здаецца, студыйная версія «Зімы» з альбому да юбілея Купалы.

P.S. Дзякуй аператару :)

запись создана: 27.07.2015 в 17:31

@темы: театр, записи, беларускае, РТБД, БТ-3

17:24 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Весела пачынаўся ўчорашні дзень. Ранкам, а восьмай гадзіне, прыходжу я на першую пару, а ў нас заняткаў няма. Крыўдна і непрыемна. Занатоўваў свае ўражанні ад «Скрыпача на даху».
Пятая пара, куратарская гадзіна, замест якой нас павялі на святочны канцэрт да Дня горада. С пачаткам моцна спазняюцца, працягласць невядомая, на гадзінніку праз паўгадзіны чатыры. А я з кожнай хвілінай ўсё больш і больш разумею, як мне хочацца трапіць на «Адвечную песню». Так, гэта дурасць пасля 8 гадзін вучобы, трэці дзень запар ісці ў тэатр, калі дакладна ведаеш, што і чацвёрты вечар будзе тэатральны... Але «сэрцу нельга загадаць» (с)

Такім чынам, прысутніцаў я на адкрыцці сезона ў РТБД. І вось дзіўна: спецыяльна не збіраўся, квіткі загадзя не набываў, але быў і на закрыцці, і на адкрыцці сезона.
«Адвечная песня». Цудоўная фольк-опера. Хоць усяго другі раз схадзіў, але любоў да пастаноўкі ўжо вельмі моцная.
Гэта спектакль з шалёнай атмасферай, такая энэргетыка ідзе ад акцёраў. Увесь спектакль хочацца падпяваць (ды і пасля таксама), а добры настрой не знікае. Дый зараз, пры напісанні запісу, па твары блукае ўсмешка ад прыемных успамінаў.
Дзякуючы запісу так атрымалася, што я ненаўмысна вывучыў словы фінальнага спеву. Падпяваць аказалася цікава :)

Але, баюся, колькі разоў я б не хадзіў, на сцэне з невядомымі даследнікамі ў процігазах (чамусьці ўпартая асацыяцыя з Чарнобылем) у мяне заўсёды будзе жаданне зрабіць гэтак :facepalm:
Убачыў цікавінку ў касцюме Долі: пальчаткі зробленыя са звычайных працоўных пальчатак.

Мінулым разам пра акцёраў асабліва не пісаў, а вось зараз не магу не напісаць.
Ігару Сігову вельмі пасуе роля Мужыка. Гэта, можна сказаць, яго роля. Ды не, яно насамрэч так і ёсць. :)
Бэла Шпінер бліскае ў «Адвечцы». Я ўжо казаў, што голас ў яе добры, але калі тады справу крыху псаваў мікрафон, то гэтым разам усё было цудоўна. Асалода слухаць арыю Восені. А яшчэ на вяселлі ў яе з Іллёй Ясінскім гарная пара атрымалася.
А вось благі мікрафон гэтым разам атрымала Таццяна Мархель, узровень шуму ў пачатку быў надзвычайны. Але пасля ўсё неяк выправілі. Калі наконт ігры, то ўсё было добра.
Калі ў чэрвені Вясну грала Ганна Семяняка, то ўчора Ганна Маслоўская. Абедзве добра, але мне бліжэй Семяняка.
Алёна Баярава ў ролі Жонкі, Сяргей Шымко як Голад/Холад, Доля ў выкананні рухавай Марыі Пятровіч — усе малайцы. Мне ўсе ўвогуле і падабаюцца :) а напісаць пра кагосьці з акцёраў і не напісаць пра іншых — не самае лепшае выйсце. Таму скончу пісаць і прыйду яшчэ раз.
Шчыра прызнаюся, што вельмі ж часта замест таго, каб глядзець на галоўных асоб, глядзеў на другі, трэці план. І атрымліваў глыбокую асалоду ад спектакля ў спектаклі. Дзякуй усім акцёрам, бо гэта насамрэч шыкоўна. :heart::red:

Вось так неспядзявана РТБД за якіх паўгода і ўсяго тры спектакля (!) ўвайшоў у лік любімых. Туды прыемна вяртацца толькі дабірацца не вельмі. Спадзяюся, што так будзе і надалей :)

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Адвечная песня

16:36 

Мабыць...

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора я зноў дабраўся да РТБД, гэтым разам на спектакль «Мабыць». Цікава было даведацца, што за спектакль-даследванне атрымаўся.
Цікава было і глядзець. Менавіта цікава, бо спектакль уяўляе сабой маналогі. Дакладней, маналог: аб набалелым, аб сваіх цікавасцях, аб жыцці ўвогуле. Мяняюцца акцёры, мяняюцца тэмы размовы, але застаецца той жа маналог, гэткі жа бясконцы, як і наша жыццё.
Я чамусьці вельмі люблю слухаць і назіраць з боку. Ціхенька стаяць дзесьці, паўзіраючыся на падзеі й размовы, якія адбываюцца, і ўбіраць у сябе. І вось гэты спектакль даў цудоўную магчымасць гэта рабіць. Пэўны час зацелася перасесці у закуточак дзесь на апошнім радзе і пазіраць, пазіраць...
Вялікі пласт пытанняў закрануты ў пастаноўцы. Выкарыстанне беларускай мовы, адносіны да жывёл, поўнае паглыбленне ў нейкае хобі, сямейны гвалт, зарабленне грошай на людской веры дый звычайныя погляды на свет...
Увогуле шмат завязана на кожным асобным гледачы. Бо ўвага падсвядома канцэнтрыруецца на тэмах, блізкіх асобе; яны ж збольшага і знаходзяць водгук у гледача.
Мабыць, менавіта таму, што большасць з выказаных меркаванняў і тэм не вельмі блізкая мне, пачатак мне неяк не вельмі спадабаўся (дзесь да другой пазначанай часткі спектакля).
А вось далей было цікавей. Кранальна Вераніка Буслаева, аматарка жывёл. Бачна, што ёй насамрэч блізкае гэта пытанне (дый сабака Лада штосьці мне нагадвае). Да таго ж цікавыя думкі пра жорсткасць у адносінах да жывёл і пра стаўленне да іх (што цікава, можна з лёгкасцю перанесці гэтыя думкі й на адносіны паміж людзьмі).
Атмасфернай вышла сцэна з "футбольным фанатам" (Максім Брагінец); прыклад таго, як зацікаўленасць у чымсьці несвядома пераходзіць у невытлумачальнае захапленне, калі першапрычына зацікаўленасці саступае нейкаму захапленню дзеля захаплення.
Адкрыў для сябе Арцёма Курэня. Абаяльны хлопец, і цудоўна выканаў маналог (дакладней, адказы на пытанні) пра беларускую мову. А пераабуванне яскрава дэманструе той бар'ер, які часам існуе, нейкае нежаданне знайсці агульную мову з суразмоўцам. І чалавек, абуты ў розныя чаравікі, якраз сімвалізую гатоўнасць на дыялогу, у незалежнасці ад таго, на якой мове ён адбываецца. І зноў-ткі цікавая думка пра ўплыў асароддзя і прыклад, які можа аказаць падтрымку ў дзейнасці.
Цікавыя (найчасцей карыстанае слова ў гэтым допісе ;) ) гісторыі і ў Дзмітрыя Давідовіча пра заробак жабракоў на веры й рэлігіі, Іллі Ясінскага пра месца ў жыцці і адпеведны занятак. Моцны маналог маюць Людміла Сідаркевіч з Анастасіяй Бабровай пра сямейныя праблемы. Зацікаўліваюць і маналогі Андрэя Новіка, якіх у яго ажно два. І з абодвума ён справіўся бліскуча. Верыш яго кандуктару з лаканічным светапоглядам. А яго маналог (ізноў-такі, больш адказы на пытанні) мясцовага дзядулі для мяне быў наогул фінальным акордам спектакля, падабагульненнем не толькі усяго, што было сказана у спектаклі, а і што магло быць сказана, бо людзі ж розныя...
Увогуле, дзякуй усім акцёрам, якія гралі ў спектаклі :heart:
Ідэя з чужым абуткам як магчымасцю распавесці пра ад імя іншага чалавека добрая. Жывая музыка Ягора Забелава цудоўна пасавала спектаклю.
Я не магу сказаць, што спектакль мне не спадабаўся, нягледзячы на катэгарычнае меркаванне Кацярыны Пуставалавай, пачутае перад спектаклем. Аднак жа я і не магу сказаць, што гэта адзін з найцудоўнейшых спектакляў.
Гэта такі спектакль, які можна прымаць ці не прымаць. Я яго прымаю, і мне ён спадабаўся. Гэта як неадкрытая грань беларускага тэатру, дзе «Мабыць» быў першым камянём, які пасля разам з іншымі складзе фундамент новай плыні. Мабыць, складзе...

@темы: РТБД, театр, мысли вслух, мнение

22:50 

Кругі раю

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Калі я пішу вялізныя водгукі, амаль ніхто мяне не чытае. Толькі напішаш некалькі строчак — статыстыка паказвае поўнасцю зваротную сітуацыю. Вывад: ці кароткасць аповеда павінна пераважаць над яго таленавітасцю, ці толькі некаторыя тэмы допісаў цікавыя пэўным чытачам. Я, на жаль, часам бываю рэалістычны, і таму сумна...
Колькі слоў пра «Сабаку» я ўжо казаў, але ж храналогію пажадана захоўваць. Таму сёння пра «Кругі раю», якія я наведаў у аўторак, а водгук на «Сабаку» — вечарам пятніцы.

-----

Гэтым аўторкам я зноў завітаў у РТБД. Спектакль «Кругі раю» (а мне вось цікава, нашто з назвы прыбралі словы "Янка Купала"? няўжо гэтыя словы моцна ўплываюць на выбар спектаклю і гэта нейкая спроба завабіць гледачоў?) Даводзілася шмат добрага чуць пра яго.

Змест пастаноўкі, думаю, відавочны: жыццёвы шлях паэта; таму гэтая пытанне пакінем па-за ўвагай і адразу пяройдзем да непасрэдна ўражанняў.
Спектакль пазіцыянуецца як "дакументальная алегорыя". Для мяне гэта нашло адлюстраванне не толькі ў біяграфічнасці пастаноўкі, а яшчэ ў... "сухасці" мовы. Мне ўвесь час не хапала нейкай сакавітасці, характэрнай беларускай мове; дыялогі ж былі надта сквапныя на простую мову, гэтак звыклую да слыху: мова мне нагадвала гаворку паміж незнаёмымі людзьмі, якія вельмі старанна падбіраюць словы. А пры гэтым дзеянне адбываецца ў розным асяроддзі. Мажліва, гэта і дробязь, а вось неяк непрыемна...
Гэта адносіцца і да сцэн допытаў у ГПУ (выкарыстаю гэтае скарачэнне). На шчасце, прысутнічаць не даводзілася :) але ж адсутнасць значнага ўціску на допытах не робіць уражання таго, што магло б давесці да спробы самазабойства. Аднак жа ўсё суб'ектыўна.
Уладзе ў спектаклі адведзена значнае месца. Вонкава ветлівая, яна ўсё ж паказвае сапраўднае аблічча, крывава ўсміхаючыся. Крыху своеасаблівая вобразы ў выніку атрымаліся.
Сцэны з паэмы Купалы «Бандароўна» вельмі арганічна ўплецены ў спектакль, што не толькі дадае відовішчнасці спектаклю, але і дазваляе правесці паралелі паміж падзеямі ў жыцці Купалы і лёсам Бандароўны. А вось Мікіта Зносак месцамі выглядаў крыху недарэчна.
Па акцёрах. Добра ўсе гралі. Дзяніс Паршын у ролі Купалы... мне крыху на хапіла развіцця героя падчас спектаклю. Пачынаючы са сцэны са жняёй ён неяк замыкаецца. Зразумела, унутранае змаганне і разважанні, але ж... Не ведаю, ці то гэткая режысура, ці такі вобраз... Мае апладысменты Анастасіі Бабровай. Ключавая сцэна спектакля са жняёй, ды досыць складаная з пункту гледжання выканання. Але ўсё шыкоўна, і ёй нельга не спачуваць. Вераніка Буслаева добрая і як жонка Купалы, і як Бандароўна. Але я ўжо нават спачуваю ёй: што ні спектакль, а ўсё носяць яе па сцэне і носяць... :D Вельмі цікавы дуэт атрымаўся ў Максіма Паніматчанка з Сяргеям Шымко. Быццам бы інтэлігентны герой Паніматчанка міжволі параўноваецца з адкрытай варожасцю другога.

І вось, напісаўшы невядома нашто гэты безліч слоў, я не магу сказаць, што мне не спадабалася. Але і каб кранула... таксама. Спектакль добры, з цудоўнай сцэнаграфіяй ды касцюмамі і малюнкам дзеяння ўвогуле. Але нечага няўлоўнага мне не хапіла. Магчыма, пэўную ролю тут адыграла і хвароба, якая без запрашэння завітала да мяне і неяк замінала ўспрымаць усё.
На спектакль я вярнуся абавязкова; не праз месяц, зраузмела, але вярнуся абавязкова. У першую чаргу, каб канчаткова разабрацца на цвярозую галаву ў сваіх уражаннях і спектаклі, але і каб атрымаць асалоду ад спектакля і зноў паглядзець на гульню акцёраў — таксама.

Ну а зал на «Кругах раю» — гэта асобнае, сумнае пытанне. Бо тое, што я раней лічыў пустым ці паўпустым залам у РТБД, нішто ў параўнанні з колькасцю гледачоў на гэтым спектаклі.

@темы: мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, театр

17:47 

Собака на сене

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну а в среду я открывал сезон в ТМ «Собакой на сене». Навёрстываю упущенное в прошлом сезоне :)
Идеально не было. Слова местами забывали, реквизит тоже. Но было очень хорошо, по энергетике — так особенно.
Мне лень повторять всё написанное где-то два месяца назад, ибо все по-прежнему молодцы и достойны самых щедрых похвал :heart::red::heart: Посмотрев оба состава, могу сказать, что они фактически равноценны: играют все хорошо, и у меня не получается отдать кому-то предпочтение. Единственное — для меня по-прежнему неоспорим Эдик в роли Лудовико; я вижу глубокого старца, и посему Эдик просто гениален.
Аншлага не было, но партер был очень прилично заполнен. И принимали хорошо :)
Спасибо всем за этот заряд позитива! После ряда гастрольных спектаклей нашу труппу вообще хочется носить на руках :) Даже болезнь, точащая меня с субботы, отступила, и похоже, окончательно.

Есть такие спектакли, после которых хочется жить. Конечно, не в том смысле, будто до этого было страстное желание умирать. Просто после них хочется творить дальше, без устали двигаться вперёд. Они обладают какой-то гаючай сілай.
Для меня первым таким спектаклем был Вестсайд, да таким он, собственно, и остался.
Теперь это Чудо, Сватовство, Собака и Адвечка. Возможно, в скором времени могут добавиться ещё несколько спектаклей, но это гипотетическое после.
На эти спектакли хочется возвращаться. Больным или здоровым, в богатстве или в бедности. Всегда.

@темы: РТБД, Территория мюзикла, мнение, мысли вслух, театр

20:39 

Адамавы жарты

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У пятніцу я вырашыў пайсці ў тэатр. Куды — канчаткова не ведаў :) Выбіраў паміж «Адамавымі жартамі», «Вечарам» і «Укрощением строптивой». Але ж як галоўны варыянт разглядаў «Адамавы жарты», куды і пайшоў, папярэдне, аднак, заехаўшы і ў іншыя два тэатры — за квіткамі на іншыя спектаклі.
Упершыню зазнаў поўную залу ў РТБД, а разам з гэтым і набыццём квітка перад спектаклем — і апошні рад. Першыя лепей, ззаду край сцэны бачна значна горай.

Мне спадабалася. Добрая камедыя атрымалася. Каларытная, з сочным гумарам. Гратэск, але ж раскройце бліскуча гэтую тэму без гратэску!
Адзінае — пачатак мне не вельмі "зайшоў". Мажліва з-за таго, что маральна не быў гатовы, тым больш да гэткай харэграфіі Адама з Евай.
Вялікі дзякуй і нізкі паклон акцёрам. Гэта якраз той спектакль, дзе шмат трымаецца менавіта на іх шыкоўнай гульні. Мае апладысменты Вераніцы Буслаевай, Максіму Брагінцу ды Анастасіі Бабровай. :heart: Вялікія малайцы. А вось Чорта мне ў выкананні Аляксандра Марчанкі не хапіла. Яго "сольныя" сцэны не прыцягвалі гэтак увагі, як іншыя, нечага не хапала. А ўвогуле я паглядзеў склад акцёраў на тыдні, убачыў добры, на маю думку, склад, і пайшоў. А ў дзень спектакля Дзяніса Паршына на ролі Чорта замянілі Марчанка. Гэткі лёс. Насамрэч, хочацца прапанаваць РТБД усё ж паведамляць пра змены ў складах акцёраў на спектакль.

Яшчэ адзін добры спектакль у скарбонку. Я вярнуся. Хаця б каб паглядзець на Чорта Паршына. :D

-----

Ну і яшчэ наконт тэатру, каб яшчэ адзін допіс не ствараць.
Ехаў на метро. Станцыя «Кастрычніцкая». Павесілі на сценачцы вялізны плакат: «Свердловская музкомедия. Алые паруса. 11, 19 и 23 сентября» (дый фотаздымак, зразумела).
У час павесілі. Безумоўна, аб вераснёвых спектаклях трэба папярэджваць у кастрычніку. :lol:

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД

11:25 

Я буду, бо я — Чалавек!

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
«Я буду, бо я — Чалавек!» (фрагмент з фольк-оперы «Адвечная песня» РТБД).



Ўсясільнай рукою тварэння
Я век маю права існення.
На ўласнасць ваду і зямлю,
Душу маю такжа сваю.

Пад ўладай сваёй буду меці,
Як ёсць, усё чыста на свеце.
Я буду ўсіх чыста дужэй,
Я буду ўсіх чыста мудрэй.

І рэкі, і долы, і горы
Мяне будуць слухаць з пакорай.
Там высушу, там — правяду,
Там зрыю, а там — узнясу.

Лясы я аберну на поле,
Ўсялякія ўстрою будоўлі.
Святыні пад неба зірнуць,
Цямніцы па-белай бліснуць.

Так буду я царам прыроды,
Сам — найдасканальшага роду!
І буду царом я навек,
Я буду, бо я — Чалавек!

Я буду, бо я — Чалавек!

@темы: Адвечная песня, РТБД, музыка, театр

23:02 

lock Доступ к записи ограничен

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
00:33 

Сталіца навокал

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вярнуўся ў РТБД на «Сталіцу Эраўнд».
Усё ж цікавы спектакль. Калі распаўсюджваць тэрміны з кінематографу і на тэатр, то гэтую пастаноўку варта аднесці да артхаўсу.
У пачатку крыху ўсё ж не хапае дынамікі, але тое дробязі. Да таго ж трэба стварыць прастору для далейшага нарастання канфлікту. І ў выніку маем цікавы й нетыповы спектакль, які прыемна глядзець і на які хочацца вяртацца.
Вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart: Шмат што (ды хіба ці не большасць) залежыць ад іх гульні, а яны са сваімі ролямі спраўляюцца шыкоўна. Пэўныя дробязі, зразумела ж, былі (Паршын шыкоўна зблытаў імёні Пятра і Васіля), але гульнёй ды імправізацыямі (варта ўзгадаць «туняядцаў з 3200» насамрэч 3600) стварылі цудоўную атмасферу.
Вось яшчэ крыху наконт спектаклю. Прыйшло цікавае параўнанне лёса чалавека з метро, дзе ёсць толькі адзіны агульны шлях, ўсё загадзя старанна спланавана, а рух супадае з плынню, рухам іншых людзей. І тады гэтая сустрэча — як магчымасць «сысці з рэяк» і прааналізаваць свае ўчынкі й жыццё ўвогуле, знайсці зарослую пустазеллем сцяжыну, якая прывядзе да свайго ўласнага выбару і свядомых учынкаў...

Нашто на метро, калі можна пешшу? (с)
Імжа, прывіднае святло ліхтаров і бясконцая дарога наперад.
Цяпер я дакладна ведаю, што ад РТБД да вуліцы Свярдлова можна дайсці дзесь за 47 хвілін (і 5,3 км, калі верыць мапе), і тое — з кругалямі. Трэ' будзе неяк прайсці карацейшым шляхам праз Оперны тэатр. І вось люблю й не люблю РТБД за размяшчэнне: хоць і дабірацца часам марудна, а так прыемна прайсціся пасля спектаклю.

@темы: РТБД, мнение, Сталіца Эраўнд, мысли вслух

16:12 

Адэль

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Працягваю паціху знаёміцца з рэпертуарам РТБД. Наступнай пастаноўкаю стала “Адэль”.
У гэтую пятніцу я не быў упэўнены наконт тэатра, але ўсё склалася. У сеціве нешта не было квітков на “Адэлю”, таму спадзяваўся набыць у тэатры перад спектаклем. Але ўсё-ткі вырашыў патэлефанаваць днём, бо, калі квіткоў няма, бэссэнсоўна вандраваць па горадзе дзве гадзіны – не самы цікавы занятак. Як аказалася, слушна зрабіў – заставаўся апошні квіток, які мне ласкава пакінулі да паловы шостай гадзіны (за што асаблівая падзяка).

Гэты спектакль варта аднесці да своеасаблівай катэгорыі спектакляў пра выпадковыя сустрэчы мужчыны з кабетай. І, відавочна, я маю пэўную слабіну перад спектаклямі гэткага кшталту. “Старамодная камедыя” Купалаўскага, радыёверсія “Двое на арэлях” Горкаўскага, у нейкай ступені – “Безымянная зорка” тэатра кінаакцёра. Цяпер яшчэ й “Адэль”.
Маладая дзяўчына збіраецца ажаніцца. Вяселле чакае яе наперадзе, але адчування поўнага шчасця нечаму няма. І выпадковая сустрэча з універсітэцкім настаўнікам крок за крокам змяняе яе адносіны да сваёй будучыні…
Асабліва зацікавіла канцоўка. Невялічкі спойлер.
А яшчэ мне надзвычай, ну вельмі спадабаўся гумар у спектаклі. :heart:
Цікавы спектакль з досыць яркімі акцёрскімі працамі, адшліфаванымі часам. Цудоўныя Ігар Сігоў і Вераніка Буслаева, дзякуй ім. :red::heart: Я разумею, што, мабыць, у п’есе героі былі крыху маладзейшыя (хаця б з пункту гледжання логікі, бо пастаўлены спектакль больш за 10 год назад); але вось пры праглядзе спектакля гэта не ўплывала.
Музыка спектаклю пасавала. Асабліва адзначу прыемную апрацоўку музыкі Эдуарда Арцем’ева з “Салярыса” (вось гэту, «Listen to Bach (The Earth)»). Дый сцэнаграфія добрая.
Зала… Ну не бывае так, каб два дні запар усё было добра. Не, большасць словы пра “адключыць гук” пачула. Але й вібрацыя, якую чутно вельмі часта, – таксама не надта прыемная рэч. Некалькі разоў навобмацак правяраў свой (хаця і дакладна памятаў, што выключыў нават вібрацыю), гэтак настойліва дзесь паблізу вібрыравала. І з некаторай прахалодай прымалі ўвогуле. Цікавае назіранне: пераважная колькасць гледачоў – жанчыны; чаму?..
Мне спадабалася. Можа, і ёсць некаторая зацягнутасць, але не крытычная. Ёсць 16+. Але гэта не псуе добры спектакль з шыкоўнымі акцёрамі.
І зноў хочацца вярнуцца.

-----

А “Адвечная песня” ў лістападзе, аказваецца, “закупная”. Шкада. Навошта ж тады было дадаваць у афішу?..
Затое гэта канчаткова вырашае пытанне, ці завітаць на “Летучую мышь” сёння. “Тры Жызэлі” адкладаюцца на няпэўны тэрмін, бо Якубовіча з Кузьміным доўна не было й дакладна не вядома, ці будуць яшчэ з непрадказальнасцю кіраўніцтва і адным складам акцёраў. А пабачыць Дзяменцьеву ў гэтым спектаклі зноў, здаецца, недасяжная мара.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, БГАМТ

23:37 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзякуй усім за «Любоў людзей». :heart: Гэта было шыкоўна.
Адзін з найлепшых спектакляў, што даводзілася бачыць.

Люблю драму. :heart: Асабліва — добрую.

@темы: РТБД, мысли вслух

22:17 

Любоў людзей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дык вось, учора я выправіўся ў РТБД на прэм'еру «Любові людзей» Дзмітрыя Багаслаўскага ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
З п'есаю я не знаёмы. Не, я прыблізна ўяўляў, аб чым будзе спектакль дзякуючы звесткам пра спектакль ды выпадковым спойлерам, але ж ведаць п'есу й не ведаць яе — дзве вялікія розніцы. Таму буду адштурхоўвацца менавіта ад таго, што пабачыў.

Цудоўны спекакль атрымаўся. З якога боку не глядзі, а будзе так.
Цэласны, з добрай драматургіяй. Падабаецца мне творчасць (літаратурная; акцёрскую не бачыў) Дзмітрыя Багаслаўскага. Ёсць у яго неабходнае псіхілагічнае напружанне, добры драматычны складнік. Тут ён стварыў праўдзвую атмасферу нейкай вёсачкі, ад якой да бліжэйшага больш-менш крупанага пасёлку шчэ доўга дабірацца, і то пры ўмове, што сцяжына ў выніку дажджоў ў суцэльную бруд не ператворыцца. Даводзілася чытаць, што з дазволу аўтара п'еса для пастаноўкі была крыху зменена; цікава было б прачытаць арыгінал, але і ў дадзеным выглядзе яна надзвычай добрая.
Рэжысура мне таксама спадабалася. Адчувалася пэўная лінія спектаклю. Можа толькі словы «любоў — яна на ўсё жыццё адна даецца» можна было б столькі разоў і не паўтараць. Я з першага разу даўмеўся, што яны ключавыя ў спектаклі, а іх пасля яшчэ шмат разоў з рознымі інтанацыямі паўтаралі.
Дый увогуле атмасфера добрая. Вытрымана адна стылістыка, у тым ліку і ў дэталях, што вельмі радуе. Мяне ўвесь спектакль цікавіла, што там ідзе па тэлевізары, але з майго месца было толькі бачна, што нешта ідзе. Канцэпцыя з драўлянай сценкаю і прасветамі ў ёй цікавая. З падобнага ўспамінаецца толькі «Translations», але там пасля збівалі, а не замуроўвалі. Галоўная музычная тэма спектаклю спадабалася, дый астатняя падабрана добра. Радавала і святло.
Я вось паразважаў, і мне нават асабліва няма да чаго прычапіцца. Рэдка такое бывае, калі ўсё падабаецца. Можа толькі, першыя з'яўленні Сяргея на танцпляцоўцы з рассоўваннем людзей былі нейкія дзіўнаватыя.

Жорсткая гісторыя, месцамі надзіва жудасная. Яна ўвесь час трымае ў напружанні, якое толькі ў канцы саступае нейкай спустошанасці. Пра сюжэт я казаць не буду: будзем лічыць, усе спойлеры выпалі на маю долю.
Мне вельмі спадабалася першая дзея, і я не ўяўляў дакладна, чым яшчэ можна здзівіць. Аказалася, можна. І яшчэ не шмат спектакляў здолелі выбіць з мяне слязіны. Пранімалі многія, да дрыжыкаў — таксама. Жудасны момант...

Акцёры. :heart: Усе — малайчыні, дзякуй вам. Увогуле пашанцавала: патрапіў як раз на той склад акцёраў, які больш хацеў пабачыць.
Андрэй Новік у ролі Сяргея проста шыкоўны. :heart: Ён настолькі арганічны ў гэтым вобразе, гэтак натуральны, што часам забываеш — перад табою акцёр, а не сапраўдны ўдзельнік гэтай гісторыі. А гэта, на мой погляд, і ёсць вышэйшая ацэнка працы акцёра. Цудоўная ігра з шырокай палітраю эмоцый. БРАВА!!! :hlop:
Ганна Семяняка выконвала ролю Люські. І таксама вельмі добра. :red: Атрымалася такая простая дзяўчына, счужэлая, якая паціху ўсё больш і больш у сваіх думках аддаляецца ад рэчаіснасці.
Мужа Люсі Колю граў Арцём Курэнь. :heart: І зноў-такі выдатна. Ён здолеў стварыць вобраз памерлага — надзіва спакойнага, амаль безэмацыйнага. Але якому яшчэ ёсць што сказаць.
Спадабаўся мне Іван у выкананні Марата Вайцяховіча (усю першую дзею ламаў галаву, хто ж гэта за акцёр незнаёмы :facepalm:). Вельмі добра атрымалася ў яго.
Дзяніс Паршын у спектаклі... забаўны, скажам так. Нечаканы вобраз, але добра выкананы.
Пра ўсіх не хопіць моцы сказаць, але паўтару ізноў, — дзякуй усім.

Шыкоўная драма, добрая яе пастаноўка й выдатныя акцёры — як справядлівы вынік, цудоўнейшы спектакль. Віншую РТБД, усіх, хто мае дачыненне да пастаноўкі, з цалкам заслужаным поспехам. Рэдкі тэатр зараз сярод прэм'ер мноства камедый песціць драмамі ці трагедыямі, а дзве апошнія прэм'еры РТБД — якраз драмы, і добрыя. Шчырая падзяка за іх.
І вельмі «мой» спектакль, бо амаль заўжды (выключэнні ёсць заўсёды) паміж добрымі драмай і камедыяй я абяру драму. Тут жа яшчэ і добрая псіхалагічная атмасфера.
Яшчэ адзін спектакль у скарбонку вельмі любімых.

Ну і прыемна перапоўненая зала :) І прымалі хораша.



Фатаграфіі Анжалікі Граковіч.
-----

Аднак давялося мне сёння пачуць і поўнасцю зваротнае меркаванне пра спектакль.
Учора ранкам быў і вольны грамадскі прагляд а 12-й гадзіне, пра які я паведаміў сваёй аднагрупніцы (у яе заняткі канчаліся у 11.20, раней, чымсьці ў мяне). Яна вырашыла наведаць.
Дык вось, ёй не спадабалася, зусім. Але яна ўвогуле не зразумела сітуацыю спектаклю, ідэю п'есы, паводзіны герояў, асабліва галоўнай гераіні. Кантакту не атрымалася :(
Але, спадзяюся, пастаноўка свайго гледача знойдзе. Яна гэтага, бясспрэчна, вартая.

-----

У тэму. Пакуль зусім не забыўся.
Мне вельмі спадабался, калі быў на «Адэлі», што непасрэдна перад пачаткам спектаклю прасілі гледачоў перасоўвацца на свабодныя месцы бліжэй да цэнтру каб тыя, што спазніліся, не заміналі астатнім. Цудоўная ініцыятыва.
І адразу ўзгадваецца апошні «Звычайны чуд», калі нейкая пара спазнілася больш чым на 20 хвілін і пасярод дзеі палезла на свае месцы ў сярэдзіну рада.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Любоў людзей

22:54 

Ліфт

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння ізноў схадзіў у РТБД, гэтым разам — на «Ліфт».

Шыкоўна. Цудоўнейшы спектакль. Зноў-такі, псіхалагічна вывераны, з драбнюткім аналізам паводзін галоўных герояў. І — дзякуй за фінал, іншага выйсця, здаецца, у дадзеным выпадку не было...
Дэкарацыі цікавыя, гульня святла і ценяў таксама.
Дзякуй вялікі ўсім акцёрам, гэта было цудоўна. Усе на сваіх месцах, а гэта ўжо шмат пра што кажа.
Нарэшце пабачыў у галоўнай ролі Людмілу Сідаркевіч. Звышвыдатна. :heart: Гэта было настолькі цудоўна, што ў мяне няма адэкватных словаў. БРАВА! :white:
Дзмітрый Давідовіч таксама бліскучы. Верыш яму.
Малайцы і Арцём Курэнь (сын), Алена Баярава (маці-пачынаючая п'янчуга), і усе-ўсе-ўсе.

Вось не ведаю, что будзе далей. Я не знаходжу пакуль благіх спектакляў. Узнятая высока першымі спектаклямі "планачка" ўзнімаецца яшчэ вышэй і вышэй...

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Ліфт

21:24 

Сталіца Эраўнд

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Тое, што ў тэатр я 25 лістапада пайду, мною амаль не аспрэчвалася. Аднак стаяла істотная пытанне: куды? Вагаўся паміж «Сталіцай Эраўнд» РТБД і гастролямі Літоўскага тэатра з «Зойкінай кватэраю» Булгакава (нават п'есу прачытаў, якая мне, дарэчы, спадабалася). На рашэнне галоўным чынам паўплывалі працягласць другога спектаклю (я звыкся глядзець доўгія спектаклі, але калі наступны за спектаклем дзень абяцае быць шалёным...) і абмеркаванне пасля «Сталіцы Эраўнд». Як ужо можна было меркаваць па загалоўку, пайшоў я ў РТБД.

Цудоўна. Падабаецца мне «Сталіца Эраўнд». Нетыповы спектакль ізноў паўтараю напісанае раней. Нельга сказаць, што з моцнай драматургіяй. Але нешта ў ім ёсць прыцягальнае. :)

Абмеркаванне дало мне магчымасць зірнуць на спектакль з іншага боку, пабачыць у ім іншыя розныя падтэксты і сэнсы. Запомніліся словы пра тое, што абодва героя на сцэне — насамрэч адна асоба. Цікавая думка, нешта ў ёй ёсць. А ўвогуле шмат цікавага паслухаў. А яшчэ я цяпер ведаю, дзе сяду, калі вярнуся на «Мабыць»: на крайкі 4-6 радоў, адтуль так шыкоўна назіраць і слухаць...
Героем абмеркаванню стаў мат у спектаклі, дакладней, адно слова, што паўтараецца тройчы. :facepalm: Давайце й я свае колькі слоўцаў дадам, прашу прабачэння ў тых, хто быў і каму зварот да гэтага пытання падчас добрых хвілін дзесяці абрыдзеў. Мат я не выкарыстоўваю, але ў дадзеным выпадку — за. Бо гэта, па-першае, знішчае ці, самае меншае, зрушвае ўбок небачную сцяну паміж сцэнаю і залаю. Па-другое, атмасфера дзеяння ды вобраз Максіма Паніматчанкі, адно з перых ўражанняў аб яго герою. Ну і, каб не быць падобным да Х'ю са знятых «Translations», не забудуся па трэцяе: гэты цэлы пласт спектаклю. Знаёмства герояў, пасля цікавая сцэна са стаўленнем да ругані ў прыстунасці толькі адной асобы «мяне ж ніхто не чуе». Прыбяры мат — і знікне пачатак. Насамрэч, хіба варта пасля працяглай цішыні і напружанасці ў зале пачынаць з нейкага звычайнага «заселі» ці, што яшчэ горай, з нейкага штампу?! Безумоўна, не.

Такім чынам, вельмі спадабалася :) Час імчаў гэтак незаўважна, што 50 хвілін абмеркаванню здаліся ўдвая карацейшымі.
І, безумоўна, вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart::red: Гэта поўнасцю іх спектакль, які яны робяць бліскуча. Асобнай падзякі яны вартыя таму, што знайшлі час пасля спекаклю на сустрэчу.

Дарэчы, шыкоўная выстава сцэнаграфіі ў РТБД. :heart: Прымеркавана яна да другога моладзевага форуму, і мяне вельмі-вельмі прыемна здзівіла. Форум сам я прамарнаваў, хаця б быў не спураць паглядзець украінскую «Любоў людзей» ды малдаўскія «Дзеці голаду», але, на жаль, не склалася...
Было б добра, калі выставу яшчэ на пэўны час пакінулі, бо яна звышцудоўная. Калі хто знойдзе ў сеціве фотаздымкі ці што іншае пра яе — напішыце, калі ласачка.

@темы: РТБД, Сталіца Эраўнд, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная