• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: ртбд (список заголовков)
20:00 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Блин, вот что за невезение!

Случайно нашёл, что 16 декабря в филармонии будет юбилейный вечер Национального оркестра им. Жиновича. А в программе — много интересного, в т.ч. фрагменты рок-оперы «Песня пра долю», которую я уже давно после записи хочу увидеть/услышать вживую...
И как раз в этот день в РТБД «Адвечка», а билеты уже куплены... :-(

И вообще. Почему практически всё самое интересное в декабре выпадает исключительно на вторую декаду?

Всемирный заговор, не иначе.

-----

В тему, пока не забыл.

Случайно наткнулся на информацию о мероприятиях к юбилею со дня рождения Мулявина.
"Концерты, посвященные Владимиру Георгиевичу, пройдут в рамках фестиваля белорусской песни и поэзии в Молодечно. В рамках "Славянского базара" в Витебске организаторами задуман даже целый мулявинский день, где будут показаны и спектакли, и воссоздание рок-оперы "Песня о доле". Все это свидетельствует о том, что имя Мулявина и творчество Мулявина - не история, это наша живая жизнь".
Главное — не забыть и в день, когда «Песня пра долю» будет в Витебске, быть в Беларуси. Собственно, вот ещё один блестящий (кроме некоторых спектаклей НАДТ им. Я. Коласа) повод посетить Витебск.
Главное — не забыть...

@темы: театр, мысли вслух, РТБД, Песня пра долю

22:54 

Чарнобыльская малітва

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Звычайна «Чарнобыльская малітва» ідзе ў РТБД 26 красавіка, але з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, паводле кнігі якой спектакль і пастаўлены, спектакль паказалі і сёння.

Падрабязна пра спектакль ды ўвогуле «Чарнобыльскую малітву» будзе пазней, бо я два дні таму пачаў чытаць кнігу ў перакладзе на беларускі. Хочацца ўсё-ткі скласці суцэльнае меркаванне.

Спектакль моцны. Такія павінны быць. Проста павінны.
Надзіва, зусім не слязлівы. Жудасны, але іначай і быць не можа. Тэма абавязвае.

«Рэканструкцыя пачуцця, а не падзеі».
Святлана Алексіевіч, «Чарнобыльская малітва»


Гэта не пераказ падзей. Гэта ўспаміны людзей, іх уражанні, іх лёсы. І нават за гэтым паўстае шэраг істотных пытанняў. Аб упэўненасці людзей, што горай за вайну быць нічога не можа (што ж тады гэта?). Адносін улад і надання ўвагі катастрофе. Адносін да тых, хто непасрэдна пацярпеў ад аварыі. Пытанне аб тым, што Чарнобыль і адабраў, і падарыў прытулак. Пытанне смерці.

Усім акцёрам дзякуй вялікі. Асабліва адзначу Таццяну Мархель, Вераніку Буслаеву, Ганну Маслоўскую-Анісенка-Арыніч (трэба ўсё ж запытацца, якую фамілію зараз правільна выкарыстоўваць), Валянціна Салаўёва.

Мне цікава, што рабіў хлопец з апаратам, седзячы ў праходзе на ўзроўні 1-2 радоў? Здаецца ж, не відэа, бо надта часта ён яго адварочваў і нешта мяняў, перасоўваў і іншае. Але й фатаграрваць з такога становішча... Нешта я на разумею...

-----

Перад спектаклем адкрылі выставу мастакоў аб'яднання «МЫ». Цудоўная выстава, шматгранная. Ёсць думка захапіць на "Адвечку" фотаапарат.
Увогуле, вельмі цікавыя і прыемныя выставы ў РТБД. Варта падзякаваць чалавеку, які за гэта адказвае. Што на свет (хаця і ў невялічкую прастору файе тэатру) выходзяць цудоўныя творы.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Чарнобыльская малітва, РТБД

23:40 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Чарговы (мне тут менавіта гэтае слоўца падабаецца) раз схадзіў на «Адвечку». А таксама зрабіў немагчымае захапіў з сабою Жэню пасля марных, амаль гадавых, высілкаў выбрацца кудысьці разам у драматычны тэатр.

Наконт спектаклю — :heart::heart::heart: Я яго па-ранейшаму моцна люблю.
Для мяне адна з адзнак якасці спектакля — гэта наяўнасць другога, трэцяга і астатніх планаў. Дык вось, у «Адвечцы» яны не толькі ёсць, але й жывуць самастойным жыццём не менш захапляльныя, чымсьці асноўныя падзеі.
Касякі невялічкія былі, але ўражання ўвогуле не псавалі.
Усім акцёрам вялікі-вялікі дзякуй. :red:

А пасля спектаклю нечакана адбылася сустрэча з акцёрамі. Раней хоць папярэджвалі, а цяпер... Не, я за правядзенне гэткіх сустрэч з папярэднім паведамленнем — а мо' я пачую пра яе і захачу наведаць?..
Насамрэч, я не ведаю, што можна абмяркоўваць пасля «Адвечкі». На мой погляд, можна дзякаваць, выказваць незадавальненне, але вось сур'ёзных момантаў для абмеркавання я не бачу.
Так, між тым, і адбылося — у асноўным была размова з пэўнымі артыстамі (Сігоў, Мархель, крыху Сідаркевіч), але ж і пра стварэнне спектакля і гісторіі, з ім звязаныя, таксама пагутарылі.
Увогуле, вельмі прыемнае мерапрыемства. Вось толькі нечаму даволі блага было часам чуваць, хаця й другі рад...

Са здзіўленнем пачуў, што гэта быў 313 спектакль...

@темы: Адвечная песня, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

19:13 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сходили сегодня с Женей и мамой на «Млын».
Круто конечно. :heart: Столько интересного, что глаза разбегаются. Но после трёх часов хождения по выставке ноги отваливаются, а голова идёт кругом.
Я даже придушил жабу немножко себе прикупил :)

-----

Думал сегодня сходить на "ТеатрО" в РТБД, да не вышло :(
Мне сказали, что мы быть может сегодня поедем к бабушке... Не поехали, конечно; завтра. Но билеты я заранее не покупал. А по телефону в кассе сказали, что билетов нету...
Не складывается у меня как-то с "ТеатрО", а жаль...

А в понедельник мы на "Звёздные войны", и я понимаю, что особо не хочу. Не киноман я, а театрал, увы...

-----

Написал БТ-3, напомнив им, что в январе 45 лет БГАМТу, а в 2016 в принципе — что-то около 25 лет РТБД. Спросил, а можно ли записи спектаклей этих театров показать (с примерами наличия записей).
Ответ, судя по всему, опять можно будет увидеть лишь в программе. Только так.

@темы: мысли вслух, мнение, ТеатрО, РТБД, БГАМТ, театр

23:54 

Адамавы жарты

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзесьці дзён дзесяць таму вырашылі сустрэцца з Кролег белый и с коллаэдром в чемодане. Але каб не проста паблукаць па горадзе, як тое было гэтаю вясною, але, мажліва, і завітаць куды-небудзь. Спыніліся на «Адамавых жартах» РТБД.
Вельмі прыемна было сустрэцца і проста так паразмаўляць на роднай мове. Але практыка паказвае, што менавіта яе й не хапае, і практыкавацца ў маўленні шчэ трэба й трэба. Бо мне сорамна, калі сваё, роднае, ведаеш горай за іншых. Неабходна пэўны час чуць меркаванні чалавека звонку. Ды ўвогуле дзякуй як за надзвычай прыемную размову, так і за кампанію ў тэатр. Варта было гардэробніцы запытацца, чаму гэта я ўвесь час адзін, як я адразу ў тэатр з дзвюма рознымі дзяўчынамі :D

Наконт спектаклю. Якраз так склалася, што ў другі раз я трапіў на поўнасцю іншы склад, які зараз мог быць, бо Яна паведаміла, што Кірыл Навіцкі часова Саўку не грае.
Пэўныя пытанні па спектаклю ўсё ж застаюцца, больш па першай дзеі. Але ўвогуле добры спектакль. Цікава, аднак, будзе прачытаць першакрыніцы, каб пабачыць, што менавіта рэжысёр Святлана Навуменка дадала спектаклю.
Вераніка Буслаева ды Максім Брагінец добрыя Марыся і Саўка, дзякуй ім.
Магрэту грала Марына Здаранкова. Увогуле няблага. Але ў Анастасіі Бабровай выйшла больш сакавіта й каларытна. У першай дзеі яна для мяне адназначна лепшая.
Ролю Чорта нарэшце (бо тады яго ў дзень спектаклю замяніў Аляксандр Марчанка) выканаў Дзяніс Паршын. Мабыць, ён лепшы за Марчанка. Але вось тое, што ён дадае вобразу (асабліва ў сваіх першых сцэнах), даволі спецыфічна. Але, улічваючы агульную атмасферу пастаноўкі, гэта даравальна.
Увогуле, паўтару, добра. Сакавітая беларуская камедыя, вырашаная гратэскам, што, безумоўна, павінна існаваць.

@темы: РТБД, беларускае, мнение, мысли вслух, сустрэчы, театр

18:45 

Адэля

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Лагічней зараз было б пачаць пісаць пра «Снежную каралеву», але я ўжо амаль тыдзень збіраюся напісаць пра «Адэль». Да таго ж галава нейкая дурная, таму...

...23 снежня я ў чарговы раз завітаў у РТБД, вярнуўся на «Адэлю». Усё ж добры спектакль.
І філігранная праца акцёраў. Пашанцавала сядзець на крайнім месцы другога раду, а там нішто акрамя "вандруючых" гледачоў не перашкаджае назіраць за акцёрамі. Насамрэч, гэта вялікая асалода прыкмячаць дробязі, якія паціху, але ж прымушаюць інакш разглядаць падзеі.
Зразумела, дзякуй Ігару Сігову і Вераніке Буслаевай :heart:
А яшчэ я вельмі хачу сабе апрацоўку «Earth (Listen to the Bach)» Арцем'ева, што гучыць у спектаклі...

А ўвогуле пасля спектаклю задумаўся... Што камедыя — усё ж не маё. Лагічная выснова пасля не камедыі :-D Я не атрымліваю ад яе гэткай жа асалоды і ўнутранага задавальнення, як ад драмы ці звычайнай людской гісторыі, расказанай са сцэны. Можа, нейкія асаблівасці успрыманні. Мабыць, менавіта таму й не зайшоў «Арт»...
Гэта я да чаго вяду. Мне веры даваць нельга ;)

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Адэль

01:01 

Дажыць да прэм'еры

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора (удакладню: 17-га, а то поўнач ужо мінала) завітаў у РТБД на «Дажыць да прэм'еры». Цікава было паглядзець, што ж за яно.

Па выніку — не маё. Цікава будзе прачытаць п'есу Рудкоўскага: ці то датычыцца ўвогуле драматургічнай асновы, ці толькі канкрэтнай пастаноўкі.
Той выпадак, калі пасля першай дзеі няма амаль аніякага малюнка спектаклю, і нават нейкія прамежковыя высновы зрабіць нельга.

Вайна — гэта не толькі "сухыя" даклады ці звесткі аб загінулых/параненых. Гэта і разнастайныя пачуцці і перажыванні, што спазналі людзі падчас яе. І вось актрыса Вера перад прэм'ераю свайго спектакля пра вайну спрабуе зразумець, што ж адбывалася тады. Спрабуе "зрабіць мадэль" тых падзей, адчуць, што ж адчувалі людзі тады. І толькі пасля прыходзіць да разумення таго: амаль усе пачуцці з рознакаляровай палітры могуць быць дасягнутыя зусім іншымі сродкамі і ў абставінах, што кардынальна адрозніваюцца...
Дык вось, да сэнсу я, здаецца, дабраўся; але ж вось форма, з якой падаецца матэрыял, — усё ж не мая. Не ведаю, чаму так.
Сцэнаграфія... нават не ведаю. Справа ў тым, што дэкарацыі ўмоўныя. Аб месцы падзей шмат дзе прыходзіцца проста здагадвацца ці разуменне/тлумачэнне прыходзіць пазней. У тым ліку з-за гэтага цяжка "ўключыцца" ў падзеі.

Актрыса Вера ў выкананні Веранікі Буслаевай... Дзесьці эпізадычна прасклізгвала "нешта не веру". А ў цэлым нармалёва.
Анастасія Баброва цікавая ў гэтай ролі. Поўная супрацьлегласць у пачатку і канцы.
Аляксандр Марчанка — добра. Арганічны ён ў гэта ролі.
Бэла Шпінер шыкоўная. Надта пасуе ей гэты вобраз Жанчыны.
Максім Брагінец у ролі Інструктара таксама на сваім месцы.

У выніку глядзець можна. Але каб вялікая асалода — не скажу. Мо' калісьці і прыйду паглядзець другі склад, калі прачытаю п'есу, але не ведаю.
Не маё.

-----

І крышачку суму напрыканцы.
Стрэў Алёну ў РТБД. :-/ Шкада, а я ўжо паспадзяваўся, што кола яе цікавасцяў абмяжоўваецца музычным і Горкаўскім тэатрамі.

@темы: мнение, беларускае, РТБД, Дажыць да прэм'еры, мысли вслух, театр

16:54 

Мроі

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У снежні-студзені ў РТБД была добрая выстава «Мроі» творчага аб'яднання «Мы».
Фотарэпартаж тут. Сфатаграфаваў не ўсё, бо якраз у той дзень, калі я прыйшоў з фотаапаратам, там ладзілася мерапрыемства ад музея Купалы і частка выставы была адгароджана.

А цяпер прыгажосць :) Дзе ў кадр трапілі подпісы да карцін — падпісаў (дастаткова падвесці курсор да карціны).

Вельмі прыгожая карціна Наталлі Шэршань. Надзвычай.


Гранат і Мора Ход катом Зімовыя мары (Павел Кашэўскі) Погляд (Наталля Жыгамонт) Мроі (Іван Савельеў)

На апошнім фотаздымку і фотограф бачны. Шкло. :(

Дыпціх Наталлі Шэршань


Пра маску, верхні радок, бліжэйшая да нас. Кожны раз як я бачыў яе здалёк, бачыў чамусьці перагорнуты чалавечы твар, і толькі пасля разумеў/успамінаў, што гэта барада. :D


-----

Ну і зоркі Таццяны Мархель і «Адвечцы» :)
Зорка Таццяны Мархель Адвечная песня  - 2002

@темы: РТБД, выставы, живопись, фото

15:54 

Тры Жызэлі

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора схадзіў у РТБД на «Тры Жызэлі».
Добры спектакль. Кранальная гісторыя жыцця жанчыны на розных жыццёвых этапах. І той выпадак, калі склаліся якасныя складнікі спектаклю. І вось думаецца мне, што спектакль займае сваю нішу. Як раз такіх звычайных спектакляў аб людзях... я не скажу, што ў нас іх шмат, хутчэй наадварот.
Вось тут брава Меранкову. Здолець знайсці на гэткай маленькай сцэне прастору для трох эпох... гэта моцна. Музыка пасуе спектакля; але моцнай разнастайнасці няма.
Рэжысура Гарцуева — усё добра. Класічная пастаноўка, але, што самае галоўнае, — пасталена ўсё добра. Нешта месцамі прадказальна, напрыклад, надта ўжо паступова напружваецца атмасфера ў канцы першай дзеі.
П'еса Курэйчыка... Па кампазіцыі нечым блізкае да «Ямы», пра якую я ўсё не напішу: змяшэнне падзей розных часоў, калі значныя акалічнасці можна даведацца і ў канцы спектакля. Але, ў адрозненне ад «Ямы», пры першым праглядзе ўспрымалася прасцей.

Склад акцёраў тут, амаль той жа, што і ў запісе тэлевізіёншчыкаў, але я не спецыяльна.
Таццяна Мархель, зразумела, шыкоўная. Нічога пабочнага нават казаць няма жадання.
Людміла Сідаркевіч цудоўная Жызэль летняя. Старанна прадуманы вобраз, і выкананы добра. І з акцэнтам малайчыня.
Першы раз у не другараднай ролі пабачыў Наталлю Халадовіч. Пасуе ёй роля Анны; і ўвогуле абаяльная актрыса.
Жызэль вясенняя ў выкананні веранікі Буслаевай... Яно-та няблага. Але ж як сямнаццацігадовую дзяўчынку...
Сяргей Шымко шыкоўны, як заўжды. Яго роля :-D
Максім Брагінец — добра. Даволі пераканаўчы і ў 1942, і ў 1957 гадах, калі насамрэч бачыш розных людзей.
Ханаў Андрэя Дабравольскага... не ведаю. Цудоўны тыпаж, але цэласнага вобразу ў мяне неяк не склалася.
Ілля Ясінскі, Аляксандр Гарцуеў, Ганна Маслоўская, Алёна Баярава, Дзмітрый Давідовіч — усе на сваіх месцах.

Па выніку — добрая якасная пастаноўка.

@темы: РТБД, Тры Жызэлі, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:07 

Адвечка

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Зноў «Адвечка» :) Здаецца, я там неўзабаве стану элементам дэкарацый :lol:
Добра было сёння. Гледачы пачулі словы са снежаньскага абмеркавання і завалілі акцёраў цукеркамі :)
Нарэшце паспяхова зламалі дэкарацыю. У мяне была думка на адным з папярэдніх паказаў, што трымаецца яно не надта моцна. Мальцы-дзецюкі вясною надта рэзва скакалі і... Насамрэч, нічога істотнага, адна з дзвюх палак, што ідуць да кола ўверсе, адчапілася ад кола і вісела гарызантальна і, самае галоўнае, не падала.
Дзесьці пачынаючы з «За сахою» і да канца пайшло вельмі добра. Лета па атмасферы было шыкоўнае, а на касьбе зала канчаткова прачнулася.

Трупа РТБД, я вас люблю :heart::heart::heart: Вы шыкоўныя, усе.
Упершыню пабачыў Давідовіча як Голад-Холад. Добра, зусім інакш спявае, але таксама годна.
Спужаўся за Таццяну Мархель, калі яна шпарка-шпарка адмалаціла замову. Але пасля ўсё было добра.
І Бэле Шпінер у канцы не забыліся даць мікрафон.

Я думаў магчыма не ісці ў лютым.
Шалёны рогат за кадрам.
Заслона.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Адвечная песня

02:14 

Раскіданае гняздо

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння схадзіў у РТБД на «Раскіданае гняздо». А напярэданні візіту прачытаў саму п'есу Янкі Купалы. У школьныя гады я неяк спакойна прайшла міма мяне (я ўвогуле не памятую, каб мы яе прахадзілі, але гэта мае праблемы). Цікавая п'еса. Аб выбары кожным чалавекам свайго лёса, шляху.

Спадабаўся мне і спектакль. І хоць фактычна падзеі перанесены да нашага часу, гэта не ўплывае на змест спектаклю. Наадварот, надае нейкай вастрыні і блізкасці матэрыялу.
Афармленне і ўвогуле вырашэнне сцэны мне спадабалася. І музыка Дзмітрыя Фрыгі таксама надае дзеі належную атмасферу.

У спектаклі ў параўнанні з самой п'есай ёсць змены. Месцамі не вельмі істотныя, а часам і больш. Але ўвогуле я мушу з імі пагадзіцца ці, сама меней, прыняць як мажлівыя. Час імчыць, і стаўленне да розных пытанняў крыху мяняецца; да таго ж і напісана яна да 1917 г і наступных падзей. І вось две найбольш спрэчныя (назавем іх так) змены, гэта сцэна з Незнаёмым і фінал.
Спойлеры.

Па акцёрах. Атрымалася запытацца ў Яны пра састаў загадзя, аказаўся той, на які я найболей хацеў схадзіць. Трэ было карыстацца магчымасцю.
Валянцін Салаўёў у ролі Лявона — добра. Гэта сапраўды бацька сям'і, што пакутуе ад сваёй няўдачы.
Марыля ў Людмілы Сідаркевіч шыкоўна атрымалася. :heart: Маці сваіх сыноў і дачок.
Андрэй Новік і Арцём Курэнь... Ох, якія ж хлопцы шыкоўныя, ва ўсім.
Наталля Халадовіч... яно добра. Але як месцамі пасля п'есы Зося заставалася для мяне нейкай таямнічаю (унутры), так і засталася.

А па выніку добра і вельмі цікава. Ізноў добрая рэжысура ад Гарцуева.

@темы: РТБД, Раскіданае гняздо, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:16 

Сяргей Кавалёў і яго драматаргія. І не толькі яго

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
З нагоды адпачынку нарэшце дабраўся да кніг. Неяк так атрымалася, што да драматургіі, беларускай.

Чуць не забыўся. Дзесьці праз месяц пасля прэм'еры «Любові людзей» прачытаў п'есу Дзмітрыя Дагаслаўскага. Таксама добра, але, як і казалі, месцамі больш жорстка. Калі чытаеш яно-та не вельмі, але калі ўявіць гэта сабе не сцэне... Прыгадваю інтэрв'ю драматурга падчас прэм'еры Бібікавай, што гледачы дзесьці яшчэ не гатовыя. І мушу пагадзіцца, узгадваючы цішу ў зале. І змены Гарцуева ў фінале мне таксама спадабаліся. У гэты аўторак пайду глядзець зноў, папярэдне павінен быць іншы склад акцёраў ну і добра, у мяне якраз грошаў няма на кветкі таму складу

Пра «Раскіданае гняздо» я колькі слоўцаў ужо казаў.
Далей "прабяжаў" па драматургічных асновах тых спектакляў РТБД, што ўжо пабачыў.

«Ліфт» Юліі Чарняўскай. Як спадабаўся спектакль (11-га я без кветак Сідаркевіч прыходзіць не збіраюся), то падобнае ўражанне пакінула і п'еса. Адчуваецца прадуманнасць п'есы, магчымага ўвасаблення на сцэне, дробных дэталяў герояў.
Спектакль увогуле пастаўлены блізка па п'есе, але замест двух дзеяў маем адну, з чым я пагаджуся. Некаторыя сцэны пакінута па-за ўвагаю, некаторыя аб'яднаны, і развіццю сюжэта і ўспрыманню гісторыі, як мне падалося, гэтыя змены не нашкодзілі. Адзінае на што хочацца звярнуць увагу — скасаваны вобраз суседкі Ганны Мікалаеўны. Менавіта яна ў п'есе паведамляе мужу і сыну Ганны Мікалаеўны аб існаванні спойлер. Я вось не памятаю, як то ў спектаклі. Ці то сын у прамежку паміж сцэна дзесьці пра гэта даведваецца (што даравальна пастаноўшчыкам), ці то з яго аўтары спектаклю робяць дурня, які пра ўсё адразу не ўспамінае.

«Дажыць да прэм'еры» Мікалая Рудкоўскага. Спектакль, як я ўжо пісаў, прыйшоўся не па майгу густу.
Як аказалася, існуюць дзве рэдакцыі п'есы. Спектакль пастаўлены па першай, я спачатку прачытаў другую (аб чым даведаўся пасля).
Дык вось, п'еса мне неяк спадабалася больш. І тым ліку і акрэсленымі дэкарацыямі :gigi: Большасць змен, што адбылася ў параўнанні з першай рэдакцыяй, мне спадабаліся, І пакуль я не ўспомніў аб наяўнасці дзвюх рэдакцый, я разважаў, чаму змянілі п'есу :) А пасля быў вымушаны праглядзець першую рэдакцыю.
У другой рэдакцыі адбыліся зрухі да спрашчэнне, нейкай баналізацыі дзеянняў герояў. Зменена матывацыя гераінь: у спектаклі Вера проста хоча спасцігнуць тыя адчуванні. У другой рэдакцыі гэта накладваецца на навіну аб тым, што на іх ролі ўводзяць іншых актрыс. Адпаведна і Інструктар спяшаецца скончыць свой "сеанс" з актрысамі яшчэ і таму, што неўзабаве павінен прыйсці наступны "кліент". Дарэчы і ўстаўка Каціных слоў пра "ненароджанага дзіцяці".
Вось аканчэнне першай дзеі якраз-такі ў спектаклі (адпаведна і ў першай рэдакцыі) мне падабаецца больш. Бо таптанне і раскідванне сапраўдных (чытай: бутафорскіх) прадуктаў на тэатральный сцэне... сумніўна выглядае.
Што яшчэ мне ў параўнанні з п'есай падабаецца ў спектаклі — сцэна, калі вера прымушае пакутаваць Лёшу. Тут без каментарыяў.
Я чамусьці не паятую сцэны амаль у канцы, калі Жанчына аддае Каці залатую брошку, проста так. Шкада, істотная рэч.
А яшчэ мне спадабалася канцоўка ў другой рэдакцыя п'есы. Калі адразу пасля прэм'еры Вера вяртаецца да Лёшы, дадому. Калі яна збіраецца пасля прэм'еры сыходзіць з тэатру. І гэтая трактоўка мне бадабаецца значна болей: да Веры прыходзіць разуменне, што аніякія пакуты яе ці блізкіх ёй людзей не вартыя войнаў. І не важна, якія: сапраўдныя ці тыя, што адбываюцца перад пастаноўкаю.
Апошняе, што мне вельмі цікава: словы пра тое, што ролі партызанак у спектаклі ўсяго тры хвіліны, мне прымроіліся ў пастаноўцы, ці што?
Ну і... я вырашыў усё-ткі даць пастаноўцы другі шанец, схадзіць калі-небудзь на другі склад...

Далей быў «Ціхі шолах сыходзячых крокаў» Дзмітрыя Багаслаўскага. Бачыў як спектакль «Тата» ў Купалаўскім (здаецца, ўжо знялі), пасля п'есы вырашыў паглядзець і ў РТБД.
Спектакль у Купалаўскім я ўжо не зусім добра памятаю, але перадапошняй сцэны там не было. А п'еса цікавая...

Застаюцца яшчэ «Тры Жызэлі» Курэйчыка. Цікава будзе прачытаць п'есы-крыніцы іншых спектакляў, хаця б каб вырашыць, ці ісці.

А яшчэ ў студзені я неяк нечакана набыў кніжачку п'ес Сяргея Кавалёва «Сёстры Псіхеі». Вось так — не знаёмы з ніводнай п'есай ці спектаклем паводле п'есы, але набыў. Сам шалёна здзіўлены. :D
А чатыры п'есы аказаліся шыкоўнымі. «Інтымны дзённік», «Вяртанне Галадара», «Сёстры Псіхеі» і «Пан Твардоўскі». Усе спадабаліся, штосьці больш, штось меней. Але спадабаліся ўсе.
Найбольш яскравыя і прыемныя ўражанні пакінулі «Вяртанне Галадара» і «Сёстры Псіхеі». :heart: З нагоды Галадара перачытаў апавяданне Кафкі. Шкада, што п'есу Ружэвіча знайсці не магу... Хацелася б пабачыць пастаноўкі абоіх, але абедзве пастноўскі ў РТБД ужо знятыя, а дзе яшчэ асабліва ў нас іх могуць паставіць?.. Застаецца надзея толькі на запіс...
«Інтымны дзённік» яшчэ ідзе, і я на яго пайду ў РТБД наступным разам, калі будуць паказваць. Мне вось цікава: у прадмове да зборніка Кавалёў зазначае, што ў РТБД спектакль паставілі толькі па першай дзеі. Зараз, мяркуючы па апісанню і ролях, ужо дзве часткі.... Схаджу — напішу, чаго дарма час губляць?
«Пан Твардоўскі»... Зноў гісторыя пра Барбару Радзівіл і Жыгімонта. Але, што радуе, аўтар і сам разумее звышнатуральную ўвагу да гэтай гісторыі. І прапануе іншы погляд на гэтую гісторыю, дзе асобы Жыгімонта, Барбары адыходзяць на другі план, з'яўляючыся як бы часткаю іншай гісторыі. Але па ўвасабленню на сцэне — п'еса складаная. Люстра-партал, старэнне на сцэне на 20 год і іншае... Таму нават лагічна, што ўвасобілі яе ў лялечным тэатры.

Неяк так...
Спачатку я проста збіраўся напісаць пра зборнічак Кавалёва. От і атрымалася — крыху пра Кавалёва і безліч пра іншае. так заўжды.
Але ўсё ж захацелася знайсці і прачытаць іншыя яго п'есы.

@темы: театр, пьесы, мысли вслух, мнение, книги, беларускае, РТБД

15:34 

По имени Господин

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сегодня сходил на спектакль «По имени Господин» по Филиппу Лёле, который показывали на сцене РТБД.
Классный, шикарный спектакль. И очень жаль, что последний, ибо, как мне сказала Яна, лицензия у них была на пять спектаклей, и этот был пятым...

Я не знаю, как кратко написать о самой истории. У Господина Greenpeace отобрал его ламу, и он решает доказать миру, самому себе, что может прожить сам, вне капиталистических отношений. И для себя он устанавливает 4 догмата:
1) Бегство исключено
2) Деньги не являются необходимостью
3) Отказ от собственности
4) Свобода — это когда не надо решать

В общем, внятно я сегодня описать историю не в состоянии: попробовал, не выходит. :-D Но проблем поднято прилично, в особенности о современном обществе. И пусть в пьесе реалии немецкого общества, а Господин находит свою свободу в тюрьме... Оно и нас, о поисках внутренней свободы...

Я говорю "браво!" режиссёру Наталье Левановой. :red: Потому что поставлено воистину шикарно: никаких лишных движений и моментов, всё продумано, множество интересных решений, а ритм событий на сцене нарастает с каждой минутой.
То же можно сказать и о сценическом пространстве, музыкальном сопровождении, свете.
Шикарны и актёры. Дмитрий Давидович прекрасен. Елена Гирёнок, Александр Ефремов и Алексей Яровенко тоже играют замечательно, быстро меняя образы.

Собственно, после таких постановок и понимаешь, насколько наш белорусский театр традиционный, что ли. Таких постановок — единицы. А жаль...

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, По имени Господин

01:07 

Любоў людзей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння зноў схадзіў у РТБД на «Любоў людзей» Багаслаўскага. Спектакль мне па-ранейшаму вельмі падабаецца, паўтарацца не буду.

Пашанцавала пабачыць поўнасцю іншы склад акцёраў.
Калі на прэм'еры ў цэнтр гісторыі ў мяне чамусьці «выплыў» Сяргей, то ў гэтым складзе гэтае месца для мяне заняла Люська ў выкананні Наталлі Халадовіч. Добра сыграна; зразумела, інакш, ніж то зрабіла Ганна Семяняка, але не менш цікава.
Максім Брагінец у ролі Сяргея добры. Але таго шквала эмоцый, як ад ігры Андрэя Новіка, не было. Але тое заслуга апошняга; пабач бы я Брагінца першым...
Ілля Ясінскі... увогуле добра, але й тут мае сміпатыі на баку другога выканаўцы. Тое ж і з Максімам Шышко ў ролі Івана.
Вельмі спадабаліся Надзея Цвяткова і Анастасія Баброва ў сваіх ролях.

Увогуле, абодва склады акцёраў граюць добра, на аднолькава высокім узроўні. І тут ужо справа асабістага густу, каму хто больш падабаецца.
Мне, мабыць, першы, з трыа Новік-Семяняка-Курэнь. Схаджу яшчэ раз паглядзець — скажу больш упэўнена, ды выканцаў кожнай ролі, што мне больш імпануюць, напішу..

Людзей тым часам на спектаклі паменела, крайкі радоў з майго боку былі месцаў на 4-6 пустыя. Але хочацца шчыра пажадаць, каб зала была поўныя ці блізкая да гэтага.

@темы: Любоў людзей, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

23:53 

Адвечка

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора зноў схадзіў на «Адвечку». Дзеля тых эмоцый, той атмасферы і энэргетыкі — прыходзіць варта.

Далучыўся і я да калядавання — сядзеў ля цэнтральнага праходу, гэтым трэба карыстацца. Я спадзяюся, як і спяваюць — «чым багата, рада хата».

Баюся я за сцэну. Гэтым разам тая ж палачка таксама імкнулася паўтарыць свой «подзвіг» і зноў адарвацца ад кола ўверсе. На шчасце, канструкцыю надта не хісталі. Але манціроўка ўсё роўна выклікае пытанні.
Светавік быў раз не зрабіў поўнае зацямненне на прамежак паміж сцэнамі.

Бэла Шпінер такая цудоўная :-D
Нешта Ганны Семянякі, што павінна была граць Вясну, не было. І на Леце «лясных стварэнняў» (?) выйшло толькі 5 замест 6, таму танцы крыху змяніліся. Я спадзеюся, што там ўсё добра. І Вясной я Семяняку люблю больш за Анісенка, асабліва вакальна.
Баброва нешта зноў збілася ў самым пачатку песні Лета, але к канцу другога куплета выправілася. Нешта занадта часта гэта...
Сігоў у канцы быў ужо «ніякі». 315 спектакль, нават уявіць цяжка.

Шыкоўна, што б там ні было.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Адвечная песня

00:32 

Ліфт

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
А сёння я зноў быў у РТБД, на «Ліфце».

Але да гэтага, днём, пасля заняткаў, заехаў на міжнародную кніжную выставу, што гэтым годам месціцца на праспекце Пераможцаў. На леташняй я не быў, здаецца, а вось раней — некалькі разоў.
Неяк не надта ўражвала. Цікавых выдавецтваў мастацкай літаратуры было не надта шмат, імхо.
Запытаўся з простай цікаўнасці на стэндзе нашае краіны наконт перавыдання першай кнігі «Вырвіча» Рублеўскай. Мне сказалі, што так, ведаюць, што нідзе ўжо яе не знайсці, але перавыдаваць/дадруковаць пакуль што там не збіраюцца. Арыентацыя на пакупніка па-беларуску :facepalm: А яе нават на рускую пераклалі і выдалі (бачыў недзе).
Маленькі, але ладненькі быў стэнд у Зміцера Коласа. І кнігі, хоць і мала, але цікавыя. Частку з іх цяпер рэдка дзе знойдзеш. І кошты — так, ніжэйшыя за тыя, што бачыў у кнігарнях. Аказваецца, акрамя «Лагоднага цмока» выходзіла яшчэ адна падобная кніжачка казак.
Жэня мае рацыю: наборы паштовак у Ірана выдатныя.
І для давадкі. На выставе на стэндзе расійскага выдавецтва «Время» былі кнігі Алексіевіч яго выдання. 115-130 тысяч. У мінскіх кнігарнях менш за 200 няма спадзву знайсці. Рабіце высновы.

Цяпер пра «Ліфт».
Спектакль мне гэтак жа моцна падабаецца. І, што заўжды прыемна, працягваеш адкрываць новыя грані гісторыі.
Наконт п'есы ўжо пісаў. Наконт таго моманту, калі сын узгадвае пра серыйнага рабаўніка: у спектаклі ён як бы ўзгадвае гэта. Не, я разумею, што гэта дапамагае ўтрымаць узвышэнне напружання, але... логіка?.. Па яго словах такое ўражанне, што гэта ён успомніў пэўны час таму, але ўсё роўна сядзеў і гаманіў з бацькам.
Усё-ткі ліфт.
Вельмі мне падабаецца Людміла Сідаркевіч у гэтым спектаклі. :heart: Дзмітрый Давідовіч таксама шыкоўны.
Ды ўвогуле — усе шыкоўныя, брава ўсім.
Сына сёння граў Мікалай Стонька. Дваістыя ўражанні. Геймер з яго атрымаўся надзвычайны. Але пасля ў размовах са сваімі бацькамі... падлетка часам я не адчуваў. Можа, проста па ўзросце Курэня мне 17-цігадовым падлеткам пабачыць прасцей.

Перад спектаклем бегаў, шукаў кветкі Сідаркевіч. Гэта цяпер, уночы, да мяне дайшло, што неўзабаве 14 лютага і свята. Але 50-55 тысяч за адну ружу я маральна яшчэ не вельмі гатовы аддаваць, тым больш, што першапачаткова планаваў набыць тры. Знайшоў цюльпаны.

А яшчэ мне проста так, ні за што, далі запрашэнне на спектакль. Прыемна, аднак, нават вельмі. Але нечакана прынцып «самы прапануюць і самі дадуць» спрацаваў. А я ўжо квіткі збіраўся набываць на «Містэра Розыгрыш».
Наведайце 23 спектаклі — і 24-ы вы наведаеце задарма! :gigi:

@темы: Ліфт, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

00:00 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Падрабязна пра «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» у РТБД я напішу заўтра.

Але не сказаць зараз, што гэта ўвогуле адзін з найлепшых спектакляў, якія даводзілася бачыць, — не магу.

Ненавіджу сябе за няўменне часам выказацца, знайсці патрэбныя словы ў патрэбны час, а не кальсьці пасля.

@темы: РТБД, Ціхі шэпат сыходзячых крокаў, мнение, мысли вслух, театр

00:52 

Ціхі шэпат сыходзячых крокаў

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
З гэтай п'есай Дзмітрыя Багаслаўскага я пазнаёміўся, здаецца, восенню 2014 года, калі ў Купалаўскім адбылася прэм'ера «Таты». Увогуле не надта благія былі, здаецца, тады ўражанні. Крыху ў канцы прабрало.
Але вось учора схадзіў я на пастаноўку ў РТБД. І разумею, што пастаноўка ў Купалаўскім сапраўды шмат у чым не дацягвала (яе ўжо знялі — менш за год, а можа і паўгода спектакль паказвалі).

Тым не менш, паспрабую хоць крыху паслядоўна. Г. зн., скарочана не атрымаецца :) Паспрабую без спойлераў і апісання сюжэту.

У студзені прачытаў я арыгінал — п'есу «Тихий шорох уходящих шагов». Яна спадабалася мне (як і сама гісторыя пры першым знаёмстве), але "чорныя плямы" яшчэ заставаліся. Напрыклад, таямніцаю была напоўнена сцэна з другой дзеі, калі Аляксандр бачыць у люстры Альберта. Ну і неўміручае «а што з гэтага сон, а што не?»
Былі спадзяванні, што спектакль дапаможа знайсці да гэтых канчаткова не зразуметых рэчаў ключ. І, што дзіўна, ключ сапраўды быў знойдзены на мяжы сноў і раэльнасці.

Спектакль складаны. Як і сама п'еса, абраная безмяжная прастора дзеяння і тонкі псіхалагізм. Я не ведаю, наколькі цяжка гэты спектакль без падрыхтоўкі, знянацку паглыбляючыся ў гэтую гісторыю пошукаў. Мо' і складана, а можа й наадварот — толькі шырэйшы дыяпазон пачуццяў. Але і мяне, неяк падрыхтаванага да спектаклю, працінала з адпаведнай моцай.
Сцэнаграфія (Алёна Ігруша). Фотаздымкі і відэа не перадаюць і частку той атмасферы, што ствараецца дзякуючы пяску. Пясок на падлозе, не роўнай, а поўнаў шурпатасцяў. Пясок, на якім амаль не застаецца нашых слядоў. Які цячэ з вядра падобна вадзе, няўмольны, як сам час. Дым ад цыгарэт, што паволі растае ў паветры. І адзінае акно на фоне амаль чорных сцен. А яшчэ музыка Канстанціна Яськова, што нададае неверагоднай атмасферы.
Цудоўная рэжысура. Мае апладысменты рэжысёру, Шамілю Дыйканбаеву з Кіргызстана. Адчуваецца рух у пэўным накірунку, думка, якую ён імкнецца перадаць. І, здаецца, Шаміль здолеў данесці гэтую думку і іншым.
Безумоўна, акцёры. Сапраўдны акцёрскі ансамбль, дзякуючы якому спектакль расцвітае й буяе фарбамі. Усе на сваіх месцах і вельмі арганічна працуюць у ім. Канстанцін Воранаў, якога я бачыў упершыню і які граў бацьку Аляксандра, вельмі спадабаўся.
Склалася ўсё. Шыкоўнейшы спектакль. :heart::heart::heart:

Гралі без антракту (звычайна ідзе з ім), бо пасля мелася адбыцца абмеркаванне. І я не скажу, што гэта неяк нашкодзіла спектаклю, можа й наадварот: спачыну пачуццям не было, а адчуванне абвострылася.
Дык вось, пасля спектаклю было і абмеркаванне (быў і сам Багаслаўскі). Дзякуй за сустрэчу. Без асаблівых акцэнтаў, але прагучалі адказы на, можа, і не заданыя пытанні. У тым ліку аб тым, які ж гэта сон, і ці жывы Аляксандр.
Моцна запомніліся словы Багаслаўскага, як ён пісаў п'есу. "Два гады яна ляжала, а пасля на адным фестывале прыйшло разуменне, як усё павінна быць, і 60% было выкінута і напісана нанова. Пазл склаўся. Адсюль і паўторы, бо штосьці можна перасоўваць, як у пазле". (с) (дакладнасці не абяцаю)
Вось і ў мяне нешта падобнае. Пазл нарэшце склаўся. Усе падзеі апынуліся на сваіх месцах, а сімвалы, раскіданыя па п'есе, пачалі адкрываць схаваны сэнс...
Адзінае, аб чым моцна шкадую — не знайшоў у канцы патрэбныя словы і моцы падзякаваць і выказаць уражанні...

Цяпер ужо прыйшло разуменне, што ж было не так у Купалаўскім. Там пазбавіліся асобных сцэн, адначасова згубіўшы нейкую частку гісторыі і атмасферы. Можна сказаць, спрасцілі, прыблізілі да рэчаіснасці, больш блізкай і зразумелай большасці. Дарма...

-----

Я люблю РТБД. :heart: Моцна-моцна. Калі, здавалася, і здзіўляць няма чым — яны здзіўляюць, ды як!..
Для мяне дзесь ужо апошнія чатыры месяцы тэатр беларускай драматургіі стаў найлепшым у Мінску сярод драматычных. Так, я не быў яшчэ, напрыклад, у тэатры лялек (але гэта я выпраўляць буду), моладзевым (мо' і туды з часам на штось сур'ёзнае зазірну)... Але якасцю пастановак, шэрагам ўзнятых пытанняў, шыкоўнымі акцёрскімі работамі ды нечаканай рэжысурай... РТБД скарыў мяне канчаткова.
І асобныя словы падзякі за сустрэчы пасля спектакляў. Што гэта проста надта цікава й прыемна, казаць не трэба. Але сустрэчы па выкіну «Сталіцы Эраўнд» ды «Ціхі шэпат...» прымусілі крыху інакш паўзірацца ў спектакль, яшчэ штосьці знайсці, зразумець для сябе...
Далей абяцаюць абмеркаванні «Дзеда», «Дажыць да прэм'еры» і «Любові людзей». Усе вельмі цікавае...

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Ціхі шэпат сыходзячых крокаў, РТБД

21:15 

Містэр Розыгрыш

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У нядзелю схадзілі з Жэняй на «Містэр Розыгрыш». На дадзены момант, спектакль, які мне найменей спадабаўся там.
Збольшага забаўляльны спектакль на самую сярэднюю публіку. Гумар адпаведны, на жаль. Жэня напісала даволі дакладна.
Пэўную асалоду ад спектаклю пачаў атрымліваць толькі бліжэй да сярэдзіны другой дзеі.

Праз два дні пасля спектаклю я шчыра рады, што песня з галавы выветрылася.
Гралі ўсе добра, але гэта не выцягвала спектакль для мяне. Першы раз пабачыў Ганну Палупанаву, добра. Нечаканыя амплуа Максіма Паніматчанка і Людмілы Сідаркевіч.
Быў па запрашэнню, таму не так крыўдна.

І гэты спектакль ідзе 19 год, а іншыя («Сёстры Псіхеі», «Каласы пад сярпом тваім», «Жанчыны Бергмана» — не паспеў пабачыць, але першакрыніцы кажуць за сябе) ужо сышлі са сцэны...
«Чаму мне так пякельна сумна?..» (с)

З тых спектакляў у РТБД, што яшчэ не бачыў і хацеў бы наведаць, засталіся «Белы анёл з чорнымі крыламі», «Дзённік паэта». Магчыма «Кантракт». Астатнія тры спектаклі — без мяне.

@темы: РТБД, мнение, мысли вслух, театр

00:47 

Адэль

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Атрымліваецца, у трэці раз схадзіў у РТБД на «Адэль» сёння. Першы раз глядзеў з правага боку, другі раз — з левага, а сёння з сярэдзіны.
Як любіў я гэты спектакль, так і цяпер вельмі люблю. Склалася ўсё: добрая п'еса, дакладная пастаноўка і выдатныя акцёры.
Акцёры, Ігар Сігоў і Вераніка Буслаева :heart: Нават калі б першых двух істотных складнікаў спектаклю не было б, то нават дзеля іхняй ігры варта было б хадзіць :D Насамрэч, вялікая асалода назіраць за імі.

Я яшчэ прыду на «Адэлю», абавязкова. Я гэта ведаю дакладна: ёсць тыя спектаклі, на якія цягне.
А між тым, у кастрычніку будзе 15 год спектаклю. 15 год Сігоў з Буслаевай граюць гэтую гісторыю!..

-----

Між тым, у РТБД чарговая выстава. Гэтым разам вышытыя карціны. Прыгожа :heart:
У суботу планую ўзяць фотаапарат, калі на «Сталіцу Эраўнд» пайду... Мо' пасля як-небудзь апрацую...

@темы: Адэль, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная