Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: беларускае (список заголовков)
23:08 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння Уладзіміру Караткевічу магло бы быць 85 год...



Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон.


Светлая памяць.

@темы: Караткевіч, беларускае, мысли вслух

21:24 

Сталіца Эраўнд

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Тое, што ў тэатр я 25 лістапада пайду, мною амаль не аспрэчвалася. Аднак стаяла істотная пытанне: куды? Вагаўся паміж «Сталіцай Эраўнд» РТБД і гастролямі Літоўскага тэатра з «Зойкінай кватэраю» Булгакава (нават п'есу прачытаў, якая мне, дарэчы, спадабалася). На рашэнне галоўным чынам паўплывалі працягласць другога спектаклю (я звыкся глядзець доўгія спектаклі, але калі наступны за спектаклем дзень абяцае быць шалёным...) і абмеркаванне пасля «Сталіцы Эраўнд». Як ужо можна было меркаваць па загалоўку, пайшоў я ў РТБД.

Цудоўна. Падабаецца мне «Сталіца Эраўнд». Нетыповы спектакль ізноў паўтараю напісанае раней. Нельга сказаць, што з моцнай драматургіяй. Але нешта ў ім ёсць прыцягальнае. :)

Абмеркаванне дало мне магчымасць зірнуць на спектакль з іншага боку, пабачыць у ім іншыя розныя падтэксты і сэнсы. Запомніліся словы пра тое, што абодва героя на сцэне — насамрэч адна асоба. Цікавая думка, нешта ў ёй ёсць. А ўвогуле шмат цікавага паслухаў. А яшчэ я цяпер ведаю, дзе сяду, калі вярнуся на «Мабыць»: на крайкі 4-6 радоў, адтуль так шыкоўна назіраць і слухаць...
Героем абмеркаванню стаў мат у спектаклі, дакладней, адно слова, што паўтараецца тройчы. :facepalm: Давайце й я свае колькі слоўцаў дадам, прашу прабачэння ў тых, хто быў і каму зварот да гэтага пытання падчас добрых хвілін дзесяці абрыдзеў. Мат я не выкарыстоўваю, але ў дадзеным выпадку — за. Бо гэта, па-першае, знішчае ці, самае меншае, зрушвае ўбок небачную сцяну паміж сцэнаю і залаю. Па-другое, атмасфера дзеяння ды вобраз Максіма Паніматчанкі, адно з перых ўражанняў аб яго герою. Ну і, каб не быць падобным да Х'ю са знятых «Translations», не забудуся па трэцяе: гэты цэлы пласт спектаклю. Знаёмства герояў, пасля цікавая сцэна са стаўленнем да ругані ў прыстунасці толькі адной асобы «мяне ж ніхто не чуе». Прыбяры мат — і знікне пачатак. Насамрэч, хіба варта пасля працяглай цішыні і напружанасці ў зале пачынаць з нейкага звычайнага «заселі» ці, што яшчэ горай, з нейкага штампу?! Безумоўна, не.

Такім чынам, вельмі спадабалася :) Час імчаў гэтак незаўважна, што 50 хвілін абмеркаванню здаліся ўдвая карацейшымі.
І, безумоўна, вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart::red: Гэта поўнасцю іх спектакль, які яны робяць бліскуча. Асобнай падзякі яны вартыя таму, што знайшлі час пасля спекаклю на сустрэчу.

Дарэчы, шыкоўная выстава сцэнаграфіі ў РТБД. :heart: Прымеркавана яна да другога моладзевага форуму, і мяне вельмі-вельмі прыемна здзівіла. Форум сам я прамарнаваў, хаця б быў не спураць паглядзець украінскую «Любоў людзей» ды малдаўскія «Дзеці голаду», але, на жаль, не склалася...
Было б добра, калі выставу яшчэ на пэўны час пакінулі, бо яна звышцудоўная. Калі хто знойдзе ў сеціве фотаздымкі ці што іншае пра яе — напішыце, калі ласачка.

@темы: РТБД, Сталіца Эраўнд, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:51 

Апошнія. «Translations» ды «Сымон-музыка»

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора хадзіў на «Translations» у Купалаўскі. Аказалася — на апошнія. :( На паклонах Падаляка паведаміў аб гэтым.
Састаў для гісторыі.
Састаў быў не самы любімы мной. Значна больш люблю Есяневіча ў спектаклі. Ды, як зразумеў, і Дробыша з Малчанавым.
Гэтым разам нарэшце пабачыў некаторых іншых выканаўцаў. Першы раз свядома бачыў на сцэне Бародзіча — спадабаўся. А вось Яворская, на мой погляд, крыху прайграе Гардзіёнак. Хітрык... добра, але Анікей мне падабаецца больш. Мне цікава, я хоць раз дзесьці пабачу Зелянкоўскую?..
На пачатку спектакля мне бракавала атмасферы, не хапала чагосьці няўлоўнага. Пасля пайшло лепей. Другая дзея, як заўжды, шыкоўная.

Пасля спектаклю наважыўся падысці да адміністратара (як пасля зразумеў — здаецца, да адной з галоўных), запытацца, а ці не будзе заўтрашні «Сымон-музыка» апошнім (доўга ў афішы яго, як і «Translations», не было, дый у лістападаўскай з'явіўся не адразу). На жаль, нядобрыя прадчуванні падцвердзіліся. Соты «Сымон-музыка» стане апошнім. І хоць я зусім не планаваў, а выбраўся сёння на «Сымона-музыку».

Мушу падзякаваць адміністратару Наталлі, якая не толькі ўчора паведаміла ўсе звесткі, але й дапамагла сёння з квітком на ўваход, бо суровыя людзі на ўваходзе былі супраць майго візіту. Яшчэ, пакуль не забыўся: чамусьці ў якасці квітка на ўваход выкарыстоўваецца любы іншы квіток на спектакль, які яшчэ мусіць адбыцца. У маім выпадку то было «Местачковае кабарэ». :) Давялося сядзець на тым месцы, што адкідваецца ад раду партэра: агляд добры, але вось прытуліцца няма куды.
Ізноў састаў для гісторыі.
Вясною мне спадабалася больш, але, мажліва, тут спрацавала ўражанне першага прагляду. Спектакль па-ранейшаму цудоўны. Асабліва люблю ў ім масавыя сцэны й сцэнаграфію.
Усе змены акцёраў, што адбыліся ў параўнанні з красавіцкім спектаклем, мне не спадабаліся. Крыху цікавейшым мне падаецца дзед Курыла Аўсяннікава, чымсьці Гарбука. Варажэя ў Зубковай выходзіць лепей. Ну а Ганна Хітрык... нечага не хапала мне. Не ведаю, можа, застаўся ў памяці нейкі ідэалізаваны вобраз гэтай ролі у выкананні Крысціны Дробыш. Дый па ўзросце ўжо бачна, што Хітрык не малая дзяўчынка. Цікава было б паглядзець на запіс з Крысцінай Дробыш, калі той існуе.
Ну і кветачку падарыў Аляксандру Казеле. Цікавы Сымон у яго атрымаўся. Першыя кветкі ў Купалаўскім за колькі год!..
Вось пашанцавала мне з адэкватнымі школьнікамі на «Ліфце», а на «Сымоне-музыке» — не. Яно й зразумела: калі весці на гэты ці іншы сур'ёзны спектакль дзяцей 10-12 год, нездарова смешная рэакцыя к канцу спектакля можа пачацца паўсюль.

-----

Вось так адыйшлі ў нябыт яшчэ два спектаклі. Два выбітныя спектаклі беларускага тэатра. Я, дарэчы, абсалютна не разумею, чаму знялі менавіта іх. Яны не састарэлі ні маральна, ні ў плане тэхнічнага абсталявання. Свайго гледача яны маюць. Але, як мне паведамілі, «рашэнне прыняў сам Мікалай Пінігін»...
Я не ведаю, куды рухаецца Купалаўскі. Але мне цяжка ўявіць сабе яго як тэатр, дзе аснову рэпертуара складаюць камедыі. І для мяне канкаткова канчаецца яшчэ адна эпоха, эпоха добрых спектакляў у Купалаўскім. Калі меркаваць хаця б па запісах, што даступныя, ды дадаць знятае... паўстае зусім іншы вобраз тэатру.

Але. Напрыканцы дадам хоць крыху пазітыва.
Абодва дні на спектаклях працавалі тэлевізіёншчыкі, рабілі запісы спектакляў (апошніх! ну не ўмеюць у нас шанаваць тое, што маем; толькі калі спектакль сыходзіць са сцэны ці ён прымеркаваны да нейкай падзеі — толькі тады ўспамінаюць пра неабходнасць пакідаць нешта нашчадкам). 5 камер у партэры (тры па цэнтры, па адной па краёх) ды адна на бельэтажы злева. Будуць якасныя запісы, будзем чакаць паказаў па БТ-3. Вось толькі мне шкада, што не з найлепшымі саставамі акцёраў.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, записи, беларускае, Сымон-музыка, Купалаўскі, БТ-3, Translations

22:57 

Старыя беларускія хронікі

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Гэтак склалася, што з даўніх часоў стаіць у бабулі на палічцы збор твораў Караткевіча, знакаміты «васьмітомнік». Але кніг было дзевяць, а ў нас на палічцы толькі восем: не хапае першай кнігі восьмага тому з п'есамі і нарысам «Зямля пад белымі крыламі».
Пэўны час я «паляваў» на гэты тым, але сустракаў толькі з астатнімі васьмю. А пасля ў букіністыцы на кніжнай выставе сустрэў цудоўнае асобнае выданне п'ес з ілюстрацыямі. І набыў. Цяпер засталося знайсці толькі «Зямлю...»

«Старыя беларускія хронікі». Як і ў томіку са збору твораў, не хапае п'есы «Трошкі далей ад Месяцу», што была надрукавана толькі ў неафіцыйным "дзявятым" томе дзесь у 94-95.
Дык вось, ілюстрацыі Васіля Шаранговіча (насамрэч, у канцы лета набыў асобную кнігу з яго ілюстрацыямі — увогуле вельмі прыемная графіка). Яны шыкоўныя. Усе малюнкі павялічваюцца.

«Кастусь Каліноўскі»


«Званы Віцебска»


Глядзець чатыры астатнія ілюстрацыі.

@темы: мысли вслух, книги, иллюстрации, беларускае, Караткевіч

20:39 

Адамавы жарты

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У пятніцу я вырашыў пайсці ў тэатр. Куды — канчаткова не ведаў :) Выбіраў паміж «Адамавымі жартамі», «Вечарам» і «Укрощением строптивой». Але ж як галоўны варыянт разглядаў «Адамавы жарты», куды і пайшоў, папярэдне, аднак, заехаўшы і ў іншыя два тэатры — за квіткамі на іншыя спектаклі.
Упершыню зазнаў поўную залу ў РТБД, а разам з гэтым і набыццём квітка перад спектаклем — і апошні рад. Першыя лепей, ззаду край сцэны бачна значна горай.

Мне спадабалася. Добрая камедыя атрымалася. Каларытная, з сочным гумарам. Гратэск, але ж раскройце бліскуча гэтую тэму без гратэску!
Адзінае — пачатак мне не вельмі "зайшоў". Мажліва з-за таго, что маральна не быў гатовы, тым больш да гэткай харэграфіі Адама з Евай.
Вялікі дзякуй і нізкі паклон акцёрам. Гэта якраз той спектакль, дзе шмат трымаецца менавіта на іх шыкоўнай гульні. Мае апладысменты Вераніцы Буслаевай, Максіму Брагінцу ды Анастасіі Бабровай. :heart: Вялікія малайцы. А вось Чорта мне ў выкананні Аляксандра Марчанкі не хапіла. Яго "сольныя" сцэны не прыцягвалі гэтак увагі, як іншыя, нечага не хапала. А ўвогуле я паглядзеў склад акцёраў на тыдні, убачыў добры, на маю думку, склад, і пайшоў. А ў дзень спектакля Дзяніса Паршына на ролі Чорта замянілі Марчанка. Гэткі лёс. Насамрэч, хочацца прапанаваць РТБД усё ж паведамляць пра змены ў складах акцёраў на спектакль.

Яшчэ адзін добры спектакль у скарбонку. Я вярнуся. Хаця б каб паглядзець на Чорта Паршына. :D

-----

Ну і яшчэ наконт тэатру, каб яшчэ адзін допіс не ствараць.
Ехаў на метро. Станцыя «Кастрычніцкая». Павесілі на сценачцы вялізны плакат: «Свердловская музкомедия. Алые паруса. 11, 19 и 23 сентября» (дый фотаздымак, зразумела).
У час павесілі. Безумоўна, аб вераснёвых спектаклях трэба папярэджваць у кастрычніку. :lol:

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД

22:50 

Кругі раю

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Калі я пішу вялізныя водгукі, амаль ніхто мяне не чытае. Толькі напішаш некалькі строчак — статыстыка паказвае поўнасцю зваротную сітуацыю. Вывад: ці кароткасць аповеда павінна пераважаць над яго таленавітасцю, ці толькі некаторыя тэмы допісаў цікавыя пэўным чытачам. Я, на жаль, часам бываю рэалістычны, і таму сумна...
Колькі слоў пра «Сабаку» я ўжо казаў, але ж храналогію пажадана захоўваць. Таму сёння пра «Кругі раю», якія я наведаў у аўторак, а водгук на «Сабаку» — вечарам пятніцы.

-----

Гэтым аўторкам я зноў завітаў у РТБД. Спектакль «Кругі раю» (а мне вось цікава, нашто з назвы прыбралі словы "Янка Купала"? няўжо гэтыя словы моцна ўплываюць на выбар спектаклю і гэта нейкая спроба завабіць гледачоў?) Даводзілася шмат добрага чуць пра яго.

Змест пастаноўкі, думаю, відавочны: жыццёвы шлях паэта; таму гэтая пытанне пакінем па-за ўвагай і адразу пяройдзем да непасрэдна ўражанняў.
Спектакль пазіцыянуецца як "дакументальная алегорыя". Для мяне гэта нашло адлюстраванне не толькі ў біяграфічнасці пастаноўкі, а яшчэ ў... "сухасці" мовы. Мне ўвесь час не хапала нейкай сакавітасці, характэрнай беларускай мове; дыялогі ж былі надта сквапныя на простую мову, гэтак звыклую да слыху: мова мне нагадвала гаворку паміж незнаёмымі людзьмі, якія вельмі старанна падбіраюць словы. А пры гэтым дзеянне адбываецца ў розным асяроддзі. Мажліва, гэта і дробязь, а вось неяк непрыемна...
Гэта адносіцца і да сцэн допытаў у ГПУ (выкарыстаю гэтае скарачэнне). На шчасце, прысутнічаць не даводзілася :) але ж адсутнасць значнага ўціску на допытах не робіць уражання таго, што магло б давесці да спробы самазабойства. Аднак жа ўсё суб'ектыўна.
Уладзе ў спектаклі адведзена значнае месца. Вонкава ветлівая, яна ўсё ж паказвае сапраўднае аблічча, крывава ўсміхаючыся. Крыху своеасаблівая вобразы ў выніку атрымаліся.
Сцэны з паэмы Купалы «Бандароўна» вельмі арганічна ўплецены ў спектакль, што не толькі дадае відовішчнасці спектаклю, але і дазваляе правесці паралелі паміж падзеямі ў жыцці Купалы і лёсам Бандароўны. А вось Мікіта Зносак месцамі выглядаў крыху недарэчна.
Па акцёрах. Добра ўсе гралі. Дзяніс Паршын у ролі Купалы... мне крыху на хапіла развіцця героя падчас спектаклю. Пачынаючы са сцэны са жняёй ён неяк замыкаецца. Зразумела, унутранае змаганне і разважанні, але ж... Не ведаю, ці то гэткая режысура, ці такі вобраз... Мае апладысменты Анастасіі Бабровай. Ключавая сцэна спектакля са жняёй, ды досыць складаная з пункту гледжання выканання. Але ўсё шыкоўна, і ёй нельга не спачуваць. Вераніка Буслаева добрая і як жонка Купалы, і як Бандароўна. Але я ўжо нават спачуваю ёй: што ні спектакль, а ўсё носяць яе па сцэне і носяць... :D Вельмі цікавы дуэт атрымаўся ў Максіма Паніматчанка з Сяргеям Шымко. Быццам бы інтэлігентны герой Паніматчанка міжволі параўноваецца з адкрытай варожасцю другога.

І вось, напісаўшы невядома нашто гэты безліч слоў, я не магу сказаць, што мне не спадабалася. Але і каб кранула... таксама. Спектакль добры, з цудоўнай сцэнаграфіяй ды касцюмамі і малюнкам дзеяння ўвогуле. Але нечага няўлоўнага мне не хапіла. Магчыма, пэўную ролю тут адыграла і хвароба, якая без запрашэння завітала да мяне і неяк замінала ўспрымаць усё.
На спектакль я вярнуся абавязкова; не праз месяц, зраузмела, але вярнуся абавязкова. У першую чаргу, каб канчаткова разабрацца на цвярозую галаву ў сваіх уражаннях і спектаклі, але і каб атрымаць асалоду ад спектакля і зноў паглядзець на гульню акцёраў — таксама.

Ну а зал на «Кругах раю» — гэта асобнае, сумнае пытанне. Бо тое, што я раней лічыў пустым ці паўпустым залам у РТБД, нішто ў параўнанні з колькасцю гледачоў на гэтым спектаклі.

@темы: мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, театр

17:24 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Весела пачынаўся ўчорашні дзень. Ранкам, а восьмай гадзіне, прыходжу я на першую пару, а ў нас заняткаў няма. Крыўдна і непрыемна. Занатоўваў свае ўражанні ад «Скрыпача на даху».
Пятая пара, куратарская гадзіна, замест якой нас павялі на святочны канцэрт да Дня горада. С пачаткам моцна спазняюцца, працягласць невядомая, на гадзінніку праз паўгадзіны чатыры. А я з кожнай хвілінай ўсё больш і больш разумею, як мне хочацца трапіць на «Адвечную песню». Так, гэта дурасць пасля 8 гадзін вучобы, трэці дзень запар ісці ў тэатр, калі дакладна ведаеш, што і чацвёрты вечар будзе тэатральны... Але «сэрцу нельга загадаць» (с)

Такім чынам, прысутніцаў я на адкрыцці сезона ў РТБД. І вось дзіўна: спецыяльна не збіраўся, квіткі загадзя не набываў, але быў і на закрыцці, і на адкрыцці сезона.
«Адвечная песня». Цудоўная фольк-опера. Хоць усяго другі раз схадзіў, але любоў да пастаноўкі ўжо вельмі моцная.
Гэта спектакль з шалёнай атмасферай, такая энэргетыка ідзе ад акцёраў. Увесь спектакль хочацца падпяваць (ды і пасля таксама), а добры настрой не знікае. Дый зараз, пры напісанні запісу, па твары блукае ўсмешка ад прыемных успамінаў.
Дзякуючы запісу так атрымалася, што я ненаўмысна вывучыў словы фінальнага спеву. Падпяваць аказалася цікава :)

Але, баюся, колькі разоў я б не хадзіў, на сцэне з невядомымі даследнікамі ў процігазах (чамусьці ўпартая асацыяцыя з Чарнобылем) у мяне заўсёды будзе жаданне зрабіць гэтак :facepalm:
Убачыў цікавінку ў касцюме Долі: пальчаткі зробленыя са звычайных працоўных пальчатак.

Мінулым разам пра акцёраў асабліва не пісаў, а вось зараз не магу не напісаць.
Ігару Сігову вельмі пасуе роля Мужыка. Гэта, можна сказаць, яго роля. Ды не, яно насамрэч так і ёсць. :)
Бэла Шпінер бліскае ў «Адвечцы». Я ўжо казаў, што голас ў яе добры, але калі тады справу крыху псаваў мікрафон, то гэтым разам усё было цудоўна. Асалода слухаць арыю Восені. А яшчэ на вяселлі ў яе з Іллёй Ясінскім гарная пара атрымалася.
А вось благі мікрафон гэтым разам атрымала Таццяна Мархель, узровень шуму ў пачатку быў надзвычайны. Але пасля ўсё неяк выправілі. Калі наконт ігры, то ўсё было добра.
Калі ў чэрвені Вясну грала Ганна Семяняка, то ўчора Ганна Маслоўская. Абедзве добра, але мне бліжэй Семяняка.
Алёна Баярава ў ролі Жонкі, Сяргей Шымко як Голад/Холад, Доля ў выкананні рухавай Марыі Пятровіч — усе малайцы. Мне ўсе ўвогуле і падабаюцца :) а напісаць пра кагосьці з акцёраў і не напісаць пра іншых — не самае лепшае выйсце. Таму скончу пісаць і прыйду яшчэ раз.
Шчыра прызнаюся, што вельмі ж часта замест таго, каб глядзець на галоўных асоб, глядзеў на другі, трэці план. І атрымліваў глыбокую асалоду ад спектакля ў спектаклі. Дзякуй усім акцёрам, бо гэта насамрэч шыкоўна. :heart::red:

Вось так неспядзявана РТБД за якіх паўгода і ўсяго тры спектакля (!) ўвайшоў у лік любімых. Туды прыемна вяртацца толькі дабірацца не вельмі. Спадзяюся, што так будзе і надалей :)

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Адвечная песня

00:25 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Показывали концерт бардовской песни, несколько песен зацепили.

Шуточное исполнение «Моё сердце остановилось».


Приятные вариации на песни Beatles.


Не могу сказать, что люблю Кима, в особенности за современные тексты; но тут замечательная самоирония.


Чудесное исполнение «Точка, точка, запятая». Приятный голос.


-----

Ну і, самае шыкоўнае :heart::heart::heart:, песня пра змарнаванае лета Віктара Шалкевіча. Вельмі актуальна.

@темы: мысли вслух, музыка, записи, беларускае, БТ-3

21:00 

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. Аўдыётворы паводле творчасці

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У гэтым годзе незабыўнаму Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу споўнілася б 85 год.

Марна пералічваць той унёсак, які ён зрабіў у беларускую культуру і літаратуру (ды і ў сусветную!). Вельмі вялікі ён; да таго ж крыўдна і няправільна было б забыцца ці не напісаць аб нечым, бо ўсё заслугоўвае належнай увагі.

Зараз ідзе выданне 25-томнага Збору твораў (сёння якраз бачыў дзявяты том з раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).
Але творчасць пісьменніка знайшла адлюстраванне і ў аўдыётворах. Існуюць аўдыёкнігі галоўных твораў Уладзіміра Караткевіча (за гэта мы мусім падзякаваць, безумоўна, Андрэю Калядзе). Ствараліся і радыйныя спектаклі і кампазіцыі паводле яго твораў, начытваліся асобныя раздзелы з яго твораў.
Са здзіўленнем давялося адзначыць, што гэтыя аўдыёматэрыялы ў сеціве нікім не сабраная ў адным месцы, а знаходзяцца ў розных мясцінах, часам не прыкмечаныя. Да таго ж загінуў сайт Караткевіча, і ўжо неўзабаве будзе год, як ён не працуе.
Менавіта таму прыйшла думка паспрабаваць сабраць усё ў адным месцы. Я цудоўна разумею, што ў фонды нашага радыё мне залезці не атрымаецца, ды і некаторыя іншыя запісы могуць застацца па-за ўвагаю. Гэтак жа я цвяроза разумею, і што гэты дзённік далёка не лепшае месца для размяшчэння. Але, на жаль, іншага пакуль што не маем.
Менавіта таму я публікую гэта не ў дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, а задоўга да гэтай даты. Можа, з цягам часу гэты спіс знойдзе належнае месца ў сеціве.
І, акрамя публікацыі гэтага спіса тут, не магу не дадаць код гэтага спіса-табліцы (html) для размяшчэння ў іншых мясцінах.

Дык няхай жыве памяць пра Уладзіміра Караткевіча!

Спіс аўдыётвораў паводле творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Крыніцы.

@темы: театр, памяць, мысли вслух, книги, записи с радио, беларускае, асобы, Караткевіч

13:06 

Андрэй Макаёнак - Таблетку пад язык

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Запіс з эфіру Першага канала беларускага радыё
Год запісу: 1978
Запіс і апрацоўка радыёэфіру: Bartimeyse
Якасць запісу: mp3, 128 kbps, 32 kHz, Stereo
Памер: 120 Мб
Працягласць: 02:11:16

Рэжысёр-пастаноўшчык: Барыс Луцэнка
Рэжысёр радыёкампазіцыі: Соф'я Гурыч
Кампазітар: Дзмітрый Смольскі
Гукарэжысёр: Аляксандр Гіль
Гукааператар: Таццяна Сідарава
Рэдактар: Уладзімір Мехаў
Ролі выконвалі:
  • Каравай, старшыня калгаса — Валянцін Белахвосцік
  • Дзед Цыбулька, калгаснік-пенсіянер — Генадзь Аўсяннікаў
  • Юрка, яго ўнук — Аляксандр Вавілаў
  • Аксана Смятанкіна, маці-адзіночка — Галіна Макарава
  • Тамара, яе дачка — Галіна Бальчэўская
  • Іван Швед — Уладзімір Кін-Камінскі
  • Лідзія Сямёнаўна, настаўніца — Алена Рынковіч
  • Васіль, яе сын — Мікалай Кірычэнка
  • Святлана, сакратар-машыністка — Святлана Некіпелава
  • Канцавы, брыгадзір-аграном — Юрый Авер'янаў
  • Вера Невядомая, бібліятэкар — Ала Ельяшэвіч
  • Ломцеў, прадстаўнік "зверху" — Павел Дубашынскі
  • Крэндзелеў, пенсіянер, старшыня групы народнага кантролю — Мацвей Федароўскі
  • Скаромны, раённы нарыхтоўшчык — Уладзімір Кудрэвіч
  • Паляныця, нарыхтоўшчык — Анатоль Луцэвіч
  • Сяброўка Святланы — Зінаіда Зубкова
  • Сяброўка Тамары — Наталля Качаткова
Радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы па аднайменнай п'есе.

Спасылка для запампоўвання.

@темы: записи с радио, беларускае

13:01 

Астрыд Ліндгрэн - Пэпі Доўгаяпанчоха

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…


Астрыд Ліндгрэн - Пэпі Доўгаяпанчоха

Запіс з эфіру Першага канала беларускага радыё
Год запісу: 1990
Запіс і апрацоўка радыёэфіру: Bartimeyse
Якасць запісу: mp3, 128 kbps, 32 kHz, Stereo
Памер: 108 Мб
Працягласць: 01:58:52

Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр: Аляксандр Вавілаў
Кампазітар: Дзмітрый Далгалёў
Гукарэжысёр: Юрый Букін
Гукааператары: Тамара Стыдаль, Нэла Харчанка
Рэдактар: Галіна Шаблінская
Ролі выконвалі:
  • Вядучы — Віктар Манаеў
  • Пэпі — Галіна Кухальская
  • Томі і Аніка, сябры Пэпі — Рэгіна Дамброўская, Людміла Барташэвіч
  • У астатніх ролях — Віктар Лебедзеў, Тамара Нікалаева, Наталля Качаткова, Валянціна Пражэева, Паліна Ротар, Юрый Авер'янаў
  • Песні Пэпі выконвала Іна Афанасьева
Радыёспектакль паводле аднайменнай кнігі.
«Пэпі Доўгаяпанчоха» — кніга пра самую моцную, вясёлую, рудую і дзівосную дзяўчынку ва ўсім свеце. Пэпі лёгка падымае каня на выцягнутых руках, гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, да таго ж яна аб’ездзіла ўвесь свет і збіраецца стаць піратам, калі вырасце.

Спасылка для запампоўвання.

@темы: записи с радио, беларускае

00:17 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Па «Беларусь 3» паказвалі праект «Музеі Беларусі» з дакументальнымі фільмамі зразумела пра якія аб'екты.

Сумарна я налічыў 14 фільмаў (некаторыя ў дзвюх частках, але я іх лічу за адзін). Але пра лінію Сталіну не запісалася, дый я і не вельмі хацеў. А вось на мастацкі музей зазлаваўся youtube і заблакіраваў аўдыё (паспрабую дадаць яго пазней).

Цікава, але я не зразумеў, па якім прынцыпе адбіралі музеі (аднак у нашай краіне гэта не дзіва). Пра некаторыя музеі ў інтэрнэце нават не вельмі знойдзеш звесткі. Напрыклад, музей пошты або гісторыі слуцкіх паясоў. І, дзіўна, не знялі фільм пра Брэсцкую крэпасць, якая, аднак, лічыцца музеем. Увагі варты музей Шагала. Хатынь. Ёсць Полацкі музей-запаведнік з усім вядомай Сафіяй і іншымі цікавінкамі. Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў. Нуль увагі на Гародню з замкамі, тое ж і з Наваградкам. І, што ўжо амаль неверагодна ў нашай краіне з незнікаючым «да хх-гадавін Перамогі», няма пра музей ВАВ.

На мой погляд, гэтую серыю можна паспяховаць развіваць. Даздымаць пра іншыя мясціны, якія, безумоўна, вартыя ўвагі. Дастаткова перакласці аўдыё і надпісы на англійскую, рускую ці іншыя мовы, і вы атрымаеце зусім неблагі матэрыял для заахвочвання турыстаў. Але ж гэта занадта проста...



Гэткім чынам, праект «Музеі Беларусі».
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»
Замкавы комплекс «Мір»
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музей гісторыі слуцкіх паясоў
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
Нацыянальны гiстарычны музей Беларусі і яго філіялы
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Музей пошты
Музей гісторыі горада Мінска

Распаўсюджванне толькі заахвочваецца і ніяк не забараняецца.
Будуць новыя фільмы — буду дадаваць.

UPD. Як я мог нават падумаць, што пра музей ВАВ не знялі фільм?! Безумоўна, знялі, і будзе ў наступную нядзелю. Таму праз тыдзень дадам не толькі мастацкі музей, але і музей ВАВ.

@темы: мысли вслух, музеі Беларусі, мнение, записи, беларускае, БТ-3

20:54 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Уключаю я зранку тэлевізар — і бачу надпіс: «Памяці Сяргея Жураўля». Вось так пачаўся сённяшні ранак... у пошуках, што ж здарылася.
17.08.2015 в 20:15
Пишет Ангулема:

Сёння даведалася, што ў пятніцу памёр акцёр Сяргей Журавель =( Усяго 61 год яму быў... Сэрца спынілася ў сне.
Не магу сказаць, што шмат дзе яго бачыла, але добра памятаю спектакль "Вячэра з дурнем", дзе граў у тым ліку і ён. Яскравы спектакль, там усе зоркі нашага беларускага тэатра гралі тады (калі я хадзіла).
Сумна =(

"Маючы вялікую папулярнасць і тысячы прыхільнікаў, ён заўсёды казаў, што галоўная роля яшчэ наперадзе". (с) Купалаўскі тэатр

Што ж, калі ёсць нешта па-за жыццём, то сваю галоўную ролю ён сыграе там.

URL записи

@темы: Купалаўскі, беларускае, мысли вслух, театр

17:05 

Маці ўрагану

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Я знайшоў такі моцы і час і звёў беларускае аўдыё да фільма «Маці ўрагану».



Ведаў, што гэта будзе цяжка, можа, менавіта атрымалася зрабіць гэта за два дні + дзень на прагляд і выпраўленне адзінкавага рассінхрона.

-----

Наконт самога фільма.

Спадабалася =) Як і п'еса, прачытаная дзесьці два гады таму.
Прыемны фільм з добрай ігрой акцёраў.
Вельмі спадабаліся Аляксандр Гаманюк і Людміла Палякова ў ролях Васіля і Агны Вецер адпаведна. Вашчыла Генадзя Гарбука і Радзівіл Аляксандра Філіпенка нечаканыя, але таксама добрыя.
Запомніліся Генадзь Аўсяннікаў (поп Антох), Таццяна Мархель (Магда), Анатоль Жук (Васка Вецер) у эпізадычных ролях. Каларытныя атрымаліся персанажы.
Другая палова фільма часам прабірае да дрыжыкаў.


Ілюстрацыя Васіля Шаранговіча.

@темы: мысли вслух, мнение, кино, записи, беларускае, Караткевіч

10:45 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну вось, мне перадалі запіс «Адвечнай песні»:



Неблагі запіс. На жаль, аднак, тры памылкі (дзве больш-менш сур'ёзныя).
Банары — зло.

«Аўдыёверсія» (14 музычных нумароў): yadi.sk/d/EYL6b8iXi7gzU
У якасці бонуса — здаецца, студыйная версія «Зімы» з альбому да юбілея Купалы.

P.S. Дзякуй аператару :)

запись создана: 27.07.2015 в 17:31

@темы: театр, записи, беларускае, РТБД, БТ-3

23:50 

ТЕАТР. Записи спектаклей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Собственно, всё вякнулось из-за авторских прав на ютубе, и почти из этого списка онлайн сейчас посмотреть не получится.
Однако на винчестере всё по-прежнему лежит, к любым запросам по поводу передачи записей я открыт. Планы восстановить всё есть, но будут ли они реализованы и когда - ещё то вопрос.


Translations / Пераклады (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.)
Адвечная песня (РТБД, 2015 г.)
Адъютант-Ша Его Величества (НАДТ им. М. Горького, 2008 г.)
Ажаніцца — не журыцца (НАТ імя Я. Купалы, 1987 г.)
Амністыя (НАТ імя Я. Купалы, 1977 г.)
Амфитрион (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
«Анджело» и другие… (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Анна Снегина (театр-студия киноактёра, 2014 г.)
Апошняя ноч Алаiзы (тэлеспектакль, 1986 г.)
Бабье царство (НАДТ им. М. Горького, 1987 г.)
Банкрот (БГМТ, 2008 г.)
Бацька (НАДТ імя Я. Коласа, 2007 г.)
Безназоўнае (тэлеспектакль, 1982 г.)
Безумная жизнь Сальвадора Дали (театр Сергея Янковского, 2013 г.)
Беларусь у фантастычных апавяданнях (НАТ імя Я. Купалы, 2005 г.)
Белые журавли (театральный проект, 2015 г.)
Брама неўміручасці (тэлеспектакль, 1978 г.)
Валентинов день (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Вечар (НАДТ імя Якуба Коласа, 1986 г.)
Возвращение в Хатынь (фильм-спектакль, 1984 г.)
Всё в саду (НАДТ им. М. Горького, 1992 г.)
Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл (НАТ імя Я. Купалы, 2012 г.)
Вячэра (тэлеспектакль, 1980 г.)
Горе от ума (Малый театр, 2006 г.)
Дзіўны рэйс (тэлеспектакль, 1995 г.)
Дзядзя Ваня (НАДТ імя Я. Коласа, 1996 г.)
Дыхайце эканомна (тэлеспектакль, 1988 г.)
Единственный наследник (НАДТ им. М. Горького, 1998 г.)
Жаніцьба (НАДТ імя Я. Коласа, 1998 г.)
Земляничная поляна (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Идеальный муж (НАДТ им. М. Горького; без конца)
Извещение Марии (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Имел бы я златые горы… (БГМТ, 2008 г.)
Імяніны (тэлеспектакль, 1982 г.)
Каварства і любоў (НАТ імя Я. Купалы, 2005 г.)
Калі мамы няма дома (тэлеспектакль)
Камедыянт (тэлеспектакль, 1987 г.)
Крэслы (НАДТ імя Я. Коласа, 2000 г.)
Лісце каштанаў (тэлеспектакль, 1981 г.)
Макбет (НАДТ им. М. Горького, 1988 г.)
Машэка (тэлеспектакль, 1984 г.)
Медведь (Альтернативный театр)
Мілы чалавек (тэлеспектакль, 1989 г.)
Моя прекрасная леди (БГАМТ, 1991 г.)
Мудрамер (НАТ імя Я. Купалы, 1989 г.)
На любовь своё сердце настрою (Учебный театр «На Моховой», 2013 г.)
Наедине со всеми (НАДТ им. М. Горького, 1993 г.)
Непаразуменне (НАДТ імя Я. Коласа, 1997 г.)
Несцерка (БГАМТ, 1994 г.)
Нонсенс (тэлеспектакль, 1990 г.)
Нора (Гродзенскі драмтэатр, 1996 г.)
Памінальная малітва (НАТ імя Я. Купалы, 1999 г.)
Паўлінка (НАТ імя Я. Купалы, 1981 г., 1000-ы паказ)
Паўлінка (НАТ імя Я. Купалы, 1982 г.)
Песні ваўка (РТБД, 2005 г.)
Песня пра долю (рок-опера, 2013 г.)
Пока я жив, я с тобой (телеспектакль, 1986 г.)
Поцелуй меня, Генри! (Гомельский драмтеатр, 1999 г.)
Пять вечеров (телеспектакль, 1998 г.)
Раскіданае гняздо (НАДТ імя М. Горкага, 2005 г.)
Рычард (тэатр-лабараторыя «Вольная сцэна», 1995 г.)
Семейный уикенд (Гродненский драмтеатр, 1999 г.)
Смех лангусты (НАТ імя Я. Купалы, 1992 г.)
Срочно требуется… «Самоубийца» (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Стары дом (НАДТ імя Я. Коласа, 1987 г.)
Сымон-музыка (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.)
Сымон-музыка (тэлеспектакль, 1976 г.)
Сястра мая Русалачка (ТЮГ, 2005 г.)
Тартюф (БГМТ, 2008 г.)
Театр купца Епишкина (телеспектакль, 1978 г.)
Трёхгрошовая опера (Альтернативный театр, 1997 г.)
Тры Жызэлі (РТБД, 2014 г.)
Трыбунал (НАТ імя Я. Купалы, 1981 г.)
У тумане (тэлеспектакль, 1994 г.)
Федра (тэлеспектакль, 1983 г.)
Христос и Антихрист (Царевич Алексей) (телеспектакль, 1992 г.)
Чайка (Гомельский драмтеатр, 1999 г.)
Чалавек з мядзведжым тварам (тэлеспектакль, 1990 г.)
Чудаки (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Чужие, близкие… (телеспектакль, 1998 г.)
Шчаслівыя жабракі (ТЮГ, 1999 г.)
Эрык XIV (НАТ імя Я. Купалы, 2004 г.)
«Юнона» и «Авось» (БГАМТ, 2005 г.)
Я кахаю цябе… (монаспектакль, 1997 г.)

Оперы, балеты, etc.
"Дзікае паляванне караля Стаха". Уладзімір Солтан (НАБТ оперы и балета РБ, 1989 г.)
"Кармина Бурана". Карл Орф (НАБТ оперы и балета РБ, 1986 г.)

СКОРО:
Весна священная (НАБТ оперы и балета РБ)
Волшебная флейта (НАБТ оперы и балета РБ)
Візіт дамы (НАБТ оперы и балета РБ)
Жизель
Лебединое озеро
Перед заходом солнца (НАДТ им. М. Горького, 2007 г.)
Ромео и Джульетта (НАБТ оперы и балета РБ)
Севильский цирюльник (НАБТ оперы и балета РБ)
Сіваграк (тэлеспектакль)
Сіняя-сіняя (тэлеспектакль)
Служанка-госпожа (НАБТ оперы и балета РБ)
Сотворение мира (НАБТ оперы и балета РБ)
Спартак (НАБТ оперы и балета РБ)
Страсти / Рогнеда (НАБТ оперы и балета РБ)
Францыск Скарына (фильм-опера)
Щелкунчик (НАБТ оперы и балета РБ)
+ будет дополняться по мере появления новых записей


Обновлено: 15 декабря 2015 г..
Translations / Пераклады (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.)
"Дзікае паляванне караля Стаха". Уладзімір Солтан (НАБТ оперы и балета РБ, 1989 г.)
Сымон-музыка (НАТ імя Я. Купалы, 2015 г.)

История обновлений
запись создана: 09.01.2015 в 00:30

@темы: театр киноактёра, театр, списки, беларускае, Купалаўскі, Горьковский, БТ-3, БГАМТ

01:53 

Дзед

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Я сёння схадзіў у РТБД, дзе закрывалі сезон прэм'ерай «Дзед». Магчыма, і я свой закрываў, але гэта будзе дакладна вядома толькі ў нядзелю.

Мне спадабалася.
Не вельмі часта я гляджу спектаклі пра вайну, але вось што ўсё ж наведваю, мне падабаюцца =) Я, шчыра кажучы, не люблю, як у нас святкуюць гадавіны (асабліва "круглыя") Перамогі. Брыдка глядзець, як у назву кожнага мерапрыемства пхаюць дадатак «прысвечаны хх-годзю Вялікай Перамогі...», «асабліва ў гэты год юбілея Перамогі...» На мяне гэта дзейнічае з дакладнасцю наадварот, чым мяркуюць аўтары гэтых дадаткаў. Магчыма, менавіта таму тэму ВАВ я звычайна разглядаю з асцярожнасцю.
А вось спектакль як раз і закранае пытанне адносін да ўдзельнікаў той вайны сёння. Сумную ўсмешку выклікаюць выразы накшталт «хутка Дзень Перамогі, трэба...», бо яны выкарыстоўваюцца збольшага для прыкрыцця сваіх спраў, як нейкая замучаная фразка, якую паўтараюць з надзеяй, што паўтарэнне надасць вагу гэтым словам.
А насамрэч спектакль проста адлюстроўвае шмат у чым сумнае становішча: успамін аб удзельніках вайны часцей звязаны з пэйнай выгадай для сябе ці пэўнай датай (апошняе ў пастаоўцы закранута менш). У спектаклі тая пэўная выгада — кватэра (бо з пенсія там справа ўжо вырашаная). Але нават там роля ветэрана збольшага пасіўная: яго меркаванні нікога не кранаюць, акрамя прывідаў мінўшчыны. Ён толькі сродак у дасягненні сваёй мэты для іншых. І для шмат каго з яго родных ды знаёмых ён ужо настолькі звыклы ў сваім пастаянстве, што падобны на мэблю, якую лёгка можна накрыць, перасоўваць, скінуць на падлогу, калі тая перашкаджае.
Цікавае параўнанне сённяшняга жыцця з вайсковым, асабліва з вуснаў Дзеда. Толькі агульны стан вайны, які тады панаваў паўсюль, цяпер сканцэнтраваны ў асобных сем'ях, кампаніях. Хочацца працягнуць параўнанне, і ўзяць, напрыклад, хаўтуры па памерламу. Калі, па ўспамінах Дзеда, ён пасля неаднойчы вяртаўся на магілу сябра (дый варта ўспомніць гісторыю з чырвоным крыжам), дык хаўтуры па Дзеду нават не перарываюць вайны, няхай і "лакальнай" за кватэру, але ўсё ж.
З'яўленне прывіда Сцяпана азначае аддаленне Дзеда ад міра, і чым больш рухавым і жыццяздольным становіцца Сцяпан, тым бліжэй смерць Дзеда.

Вось гэткія сумбурна запісваюцца ўражанні, і можна запытацца: а ў чым жа сэнс? Нашто ўсё гэта? Паглядзець дзеля суму й тугі? Ды не, бо яшчэ ёсць час перапыніць тыя "лакальныя" бойкі й звярнуць увагу на тых, хто яе сапраўды варты. Ох-ох-хонюшкі, якія я, аднак, пафасныя словы пішу, самому жудасна. Нейкі нездаровы ўплыў :-D
І вось найбольшы ўплыў на гледача ў гэтым мае фінал. Ён моцны й нават прабівае на слёзы.
Але менавіта я (маё асабістае меракавнне, падкрэсліваю) бачу фінал крыху іншым. Спектакль, на мой погляд, павінен прымусіць гледача паспрабаваць нешта змяніць. І тут ён гэта робіць, але... сумняваюся, што дастаткова моцна. Калі прасачыць радыёперамовы, то тая блакіраваная з усіх бакоў група (Дзед, "замкнёны" сваімі роднымі ў сваім пакоі) ў канцы ўсё ж вырываецца з аблогі жывая (дакладней, спачатку сувязь знікае і пасля раптоўна з'яўляецца). А насамрэч Дзед памірае. І з'яўленне сувязі раўназначна нейкаму цуду, на які нельга паўплываць. Я ж бачу становішча крыху іншым: смерць раўназначна незваротнай страце сувязі, а з'яленне добрай сувязі адпавядае выратаванню ўсёй групы (Дзеда, г. зн. яго далейшаму жыццю). І таму фінал я бачу наступным: Дзед памірае, сувязь знікае, што вымушае гледача пасля спрабаваць наладзіць гэтую сувязь у сапраўдным жыцці, не даць памерці Дзядам у 1941 (1942, 1943 і гэтак далей, як пасля кажа Дзед у спектаклі).
Вось такую пэўную нязгоду выклікаў у мяне фінал.

Але паўтару тыя словы, з якіх я пачаў: мне спадабалася. Спектакль добра прадуманы ад пачатку да канца. Ёсць у спектаклі й гумар, дастатковы для "разраджэння" атмасферу.
Спектакль не навязвае нейкіх думак, ён ілюструе падзеі, якія адбываюцца навокал, даючы права на свае ўласныя меркаванні, і менавіта ў гэтым яго моц.

Пра акцёраў.
Усе спадабаліся. І вось зноў адчуванне, што усе на сваіх месцах. Дзякуй вялікі ўсім.
Напісаць пра ўсіх ў мяне не стае ні часу, ні моцы, але пра двух акцёраў не магу не.
Дзед Сяргея Шымко мне спадабаўся. Хоць і бачна, што ўзрост яго замалы для ветэрана, аднак сваёй ігрой ён пераконвае ва ўзросце свайго героя й стварае праўдападобны вобраз ўдзельніка ВАВ. Без громкіх словаў і дзеяў ён неяк прымушае па-іншаму зірнуць на гэтых людзей.
І вельмі ж мне спадабалася Марына Здаранкова, якая выконвала ролю Светкі. Вось проста "веру!", настолькі яскрава яна іграе на сцэне.
Састаў, на ўсялякі выпадак: С. Шымко, Навіцкі, Здаранкова, Цвяткова, Стонька, Маслоўская, Пятровіч, Паніматчанка, М. Шымко.

-----

Нешта я сёння зрабіў добры шпацыр і да спектаклю, і пасля яго. Туды я быў вымушаны йсці пехатою ад вакзалу да Нямігі (па карце каля 2,2 км) з-за чарговай ганаровай асобы, дзеля якой перакрывалі вуліцы. А вось назад... ногі мяне неслі й неслі наперад. І гэтак я за якія 35 хвілін дайшоў ад РТБД ажно да Ліцэя БДУ і КЗ Мінск (па карце каля 4,2 км). Ішоў бы й далей, але калі ты прыходзіш на прыпынак адначасова з аўтобусам, гэтым трэба карыстацца. Вось гэтак я, не маючы асаблівага намеру, задаволіў сваю прагу да добрага шпацыру пасля спектакля. Цікава было б як-небудзь прайсці ад вакзала да хаты, там недзе ўдвая даўжэй ісці (але ля Сямёнава нязручна ісці па мосце), але ж калі добрае надвор'е будзе пасля караценькага спектакля... чаму не?

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Дзед

23:23 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Перавёў у тыповы для электронных чыталак фармат fb2 кнігі са збору твораў Васіля Быкава.
yadi.sk/d/eau4HXoIhqWzR
Можа, камусьці будуць цікавыя, патрэбныя, etc.

Але канчаткова пераканаўся, што гэта не тыя матэрыялы, з якіх друкаваліся кнігі, а распазнаныя сканы кніг. Безліч разарваных абзацаў, асабліва ў некаторых тамах, адсутнасць уніфікацыі дэфіс-працяжнік і шмат іншае сцвярджаюць пра гэта.
Мне вось толькі незразумела, нашто наш Саюз піьсменнікаў, які з доляй верагоднасці 99,99 адсоткаў мае матэрыялы, з якіх друкаваліся кнігі, займаецца невядома чым?.. Нашто гэткая "памяць" пісьменніку, калі яго кнігі наўмысна выкладваюць з памылкамі, маючы варыянт без памылак?

-----

Я зусім крыху адхілюся ад тэмы.
Вось вылажыў хтосьці ў інтэрнэт кнігу Ларысы Геніюш «Споведзь». Была яна ў сеціве даўно, але я звярнуў увагу на нататку «Вычытана ў жніўні-верасні 2014 г.»
«О-о-о!» — узрадваўся я. Хоць хтосьці знайшоў час давесці да ладу гэтую кніжачку. Пачытаю, вырашыў я.
...
Падчас чытання, ды і пасля яго, у меня было нясцерпнае жаданне выказаць сваё неўхваленне аўтару гэтай нататкі. Бо кніга не проста не вычытана. Там гэтай "вычыткай" нідзе нават не пахне.
Я пасля выправіў хоць найбольш частыя памылкі OCR. Зараз прыводжу прыклады:
есьць -> ёсьць — 29 замен
болыы -> больш — 7 замен
болып -> больш — 16 замен
болын -> больш — 5 замен
ен -> ён — 65 замен
ей -> ёй — 32 замены
ею -> ёю — 12 замен
Што тут казаць пра нейкую "вычытку"... :cens:

@темы: мысли вслух, мнение, книги, беларускае

15:21 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
На цікавыя звесткі натрапіў у каментарях да 9-га тому Збора твораў Васіля Быкава. Вось як, аказваецца, усе тады адбывалася...

-----

Задума аб’яднаць апавяданні В. Быкава «Перад канцом» і «На Чорных лядах» у адзін кінасцэнарый з’явілася ў рэжысёра В. Панамарова пасля публікацыі гэтых твораў у 1994 г. у часопісе «Полымя» (№ 1). Па яго сведчанні, аўтар ухваліў задуму і, як мінімум, тройчы знаёміўся з накідамі да будучага сцэнарыя, які быў напісаны В. Панамаровым.

Фільм «На Чорных лядах» пастаўлены ў 1995 г. Арыгінал аўтарызаванага машынапісу сцэнарыя налічвае 47 старонак з нязначнымі праўкамі, якія зроблены В. Панамаровым. На першым аркушы пазначана: «Васіль Быкаў, Валерый Панамароў», ніжэй: «НА ЧОРНЫХ ЛЯДАХ Літаратурны сцэнарый мастацкага фільма паводле апавяданняў Васіля Быкава “На Чорных лядах” і “Перад канцом”»; на апошнім: «Аўтары сцэнарыя: Васіль Быкаў, Валерый Панамароў» (подпісы — аўтограф).

Гэта адзіная ў фільмаграфіі В. Быкава карціна, якая аказалася, па сутнасці, забароненай. В. Панамароў сведчыў: «Все, кто имел хоть какое-то отношение к фильму “На Чорных лядах”, в той или иной степени пострадал. Ну а мне так просто и прямо, глядя в глаза: “Какого… ты связался с Быковым? Вон один из наших попробовал — и на всю жизнь зарекся. Потому что очень кушать хочется. […]”».

Лёс ужо гатовага фільма «На Чорных лядах» некаторы час заставаўся няпэўным, пакуль не адбылося пасяджэнне пашыранага мастацкага савета «Беларусьфільма», на якім абмяркоўвалася карціна:

«Михаил Шелехов (главный редактор “Беларусьфильма”):
«Трудно себе в жизни представить коллективное самоубийство, тем более крестьянское. А в “Черных лядах” пол-фильма посвящено этому, хотя я знаю из истории того же Антоновского крестьянского восстания в России, таких случаев не бывало. Не бывало и случаев массового психоза и уныния. Или здесь попытка представить коллективное самоубийство как черту белорусского характера? Для меня фильм несет отрицательный пафос, отрицательную энергию. […]».

Нина Фрольцова (кинокритик):
«Нельзя без юмора относиться к этому фильму. Режиссер тоже должен застрелиться — вслед за своими героями. Да, сейчас время выбора, но это коллективное самоубийство, оно не то, что в жизнь, оно ни в какую философию не вписывается. Как можно было давать деньги на такой фильм!»

Григорий Бородулин (поэт):
«Это элитарный белорусский фильм. Герои пожертвовали собой, а не так, как по методу партизанско-советской войны. Сколько убитых стоило Белоруссии за Кубэ. Хатынь тоже. Деревня — на одну лихую вылазку партизан. Фильм белорусский, с белорусскими актерами».

Ефросинья Бондарева:
«Фильм “На Черных лядах” опоздал. Весь этот период уже освещен. Это антирыночный фильм, закадровый голос — это антикиношный стиль. Выбор актеров не лучший. Есть недоверие к материалу: казалось бы, фильм должен волновать, но на деле остается тоскливость».

Чытаць далей...


@темы: беларускае, кино, книги, мысли вслух

12:35 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
А наш Саюз беларускіх пісьменнікаў вылажыл у сеціву збор твораў Васіля Быкава.
Справа гэта добрая, але пераводжу я кнігі з *.epub у *.fb2. І бачу шэраг дробязных памылак. Такое ўражанне, што бралі не тыя матэрыялы, з якіх друкавалі кнігі, а нейкія электронныя версіі з сецівы.

1) Тыповыя памылкі OCR.

Выпадкова напаткаў на япы замест яны.

На дзялянцы прыпякала сонца, яны ўсе ўгрэліся, і Брытвін, які нёс перакінуты цераз плячо шынель, рашуча шмякнуў яго пад ногі:
— Прывалі
— Фу, цёпла! — згодна азваўся Даніла і, як быў, таўставаты і нязграбны ў расшпіленай ватоўцы, задам, сунуўся ў засень над штабелем. Брытвін спярша зняўдзягу, расшпіліў усе гузікі на гімнасцёрцы, потым плюхнуўся на шынель і, сапучы, сцягнуў боты.

Тыпова: распазнана і замест !

2) Пераносы.

Ну, вядома, перш трэба разведаць — а раптам немцы. Пайшоў лейтэнант, нядоўга пабыў. Бачу: ідзе бадзёра так і вядзе двух дзядзькоў. Адзін стараваты такі, аброслы
сівізной, але яшчэ ў сіле, такі дзед-лесавік, другі — маладзейшы мужчына ў паддзёўцы. Павіталіся стрымана так, але добразычліва, сардэчна, павялі ўсіх у сяло. Кажуць, нікога няма, спрэе свае. Пачастуем, ды ў цяпле і пасушыцеся. Адчуваем: не зусім гэта добра, а ідзём — дужа ж абрыдла ўжо на пусты жывот па макрэдзі. Можа нічога і не здарыцца.


Вера, аднак, не хацела супакойвацца, усё хліпала, зату-
ліўшы твар, і Самохін хвіліну разгублена ўлагоджваў яе.


Чарнаручанка з неўласцівай яму паспешлівасцю адной
рукой ірвануў зазямленне, другой згрэб свой апарат; Гутман падхапіў катушку з напалову зматаным кабелем, зірнуўшы на якую, камбат з трывогай падумаў: не хопіць. Гэтага кабелю да вышыні не хопіць, як тады быць? Зрэшты, сувязныя ад рот ужо лезлі на бруствер, і ён крыкнуў Іванову, які працягваў кіраваць агнём:


Паўсюль трэба ў адзін абзац. Усе тры памылкі з пятага тому. Там яшчэ ёсць, ды і ў іншых тамах сустракаліся.

3) Незразумелыя сімвалы/адсутнасць нататак.

Том 3, «Праклятая вышыня».
– Ві іст ігр Намэ унд Діенстград?1
Такое ўражанне, што трэба дадаць нататку, але тая недзе згубілася. І гэтаксама на іншым сайце.

Вось такі ў нас Саюз беларускіх пісьменнікаў.

UPD. Яны яшчэ і каментары вырашылі публікаваць толькі з сёмага тома.
запись создана: 26.06.2015 в 11:43

@темы: мысли вслух, мнение, книги, беларускае

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная