• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: ртбд (список заголовков)
02:14 

Раскіданае гняздо

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння схадзіў у РТБД на «Раскіданае гняздо». А напярэданні візіту прачытаў саму п'есу Янкі Купалы. У школьныя гады я неяк спакойна прайшла міма мяне (я ўвогуле не памятую, каб мы яе прахадзілі, але гэта мае праблемы). Цікавая п'еса. Аб выбары кожным чалавекам свайго лёса, шляху.

Спадабаўся мне і спектакль. І хоць фактычна падзеі перанесены да нашага часу, гэта не ўплывае на змест спектаклю. Наадварот, надае нейкай вастрыні і блізкасці матэрыялу.
Афармленне і ўвогуле вырашэнне сцэны мне спадабалася. І музыка Дзмітрыя Фрыгі таксама надае дзеі належную атмасферу.

У спектаклі ў параўнанні з самой п'есай ёсць змены. Месцамі не вельмі істотныя, а часам і больш. Але ўвогуле я мушу з імі пагадзіцца ці, сама меней, прыняць як мажлівыя. Час імчыць, і стаўленне да розных пытанняў крыху мяняецца; да таго ж і напісана яна да 1917 г і наступных падзей. І вось две найбольш спрэчныя (назавем іх так) змены, гэта сцэна з Незнаёмым і фінал.
Спойлеры.

Па акцёрах. Атрымалася запытацца ў Яны пра састаў загадзя, аказаўся той, на які я найболей хацеў схадзіць. Трэ было карыстацца магчымасцю.
Валянцін Салаўёў у ролі Лявона — добра. Гэта сапраўды бацька сям'і, што пакутуе ад сваёй няўдачы.
Марыля ў Людмілы Сідаркевіч шыкоўна атрымалася. :heart: Маці сваіх сыноў і дачок.
Андрэй Новік і Арцём Курэнь... Ох, якія ж хлопцы шыкоўныя, ва ўсім.
Наталля Халадовіч... яно добра. Але як месцамі пасля п'есы Зося заставалася для мяне нейкай таямнічаю (унутры), так і засталася.

А па выніку добра і вельмі цікава. Ізноў добрая рэжысура ад Гарцуева.

@темы: РТБД, Раскіданае гняздо, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:07 

Адвечка

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Зноў «Адвечка» :) Здаецца, я там неўзабаве стану элементам дэкарацый :lol:
Добра было сёння. Гледачы пачулі словы са снежаньскага абмеркавання і завалілі акцёраў цукеркамі :)
Нарэшце паспяхова зламалі дэкарацыю. У мяне была думка на адным з папярэдніх паказаў, што трымаецца яно не надта моцна. Мальцы-дзецюкі вясною надта рэзва скакалі і... Насамрэч, нічога істотнага, адна з дзвюх палак, што ідуць да кола ўверсе, адчапілася ад кола і вісела гарызантальна і, самае галоўнае, не падала.
Дзесьці пачынаючы з «За сахою» і да канца пайшло вельмі добра. Лета па атмасферы было шыкоўнае, а на касьбе зала канчаткова прачнулася.

Трупа РТБД, я вас люблю :heart::heart::heart: Вы шыкоўныя, усе.
Упершыню пабачыў Давідовіча як Голад-Холад. Добра, зусім інакш спявае, але таксама годна.
Спужаўся за Таццяну Мархель, калі яна шпарка-шпарка адмалаціла замову. Але пасля ўсё было добра.
І Бэле Шпінер у канцы не забыліся даць мікрафон.

Я думаў магчыма не ісці ў лютым.
Шалёны рогат за кадрам.
Заслона.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Адвечная песня

15:54 

Тры Жызэлі

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора схадзіў у РТБД на «Тры Жызэлі».
Добры спектакль. Кранальная гісторыя жыцця жанчыны на розных жыццёвых этапах. І той выпадак, калі склаліся якасныя складнікі спектаклю. І вось думаецца мне, што спектакль займае сваю нішу. Як раз такіх звычайных спектакляў аб людзях... я не скажу, што ў нас іх шмат, хутчэй наадварот.
Вось тут брава Меранкову. Здолець знайсці на гэткай маленькай сцэне прастору для трох эпох... гэта моцна. Музыка пасуе спектакля; але моцнай разнастайнасці няма.
Рэжысура Гарцуева — усё добра. Класічная пастаноўка, але, што самае галоўнае, — пасталена ўсё добра. Нешта месцамі прадказальна, напрыклад, надта ўжо паступова напружваецца атмасфера ў канцы першай дзеі.
П'еса Курэйчыка... Па кампазіцыі нечым блізкае да «Ямы», пра якую я ўсё не напішу: змяшэнне падзей розных часоў, калі значныя акалічнасці можна даведацца і ў канцы спектакля. Але, ў адрозненне ад «Ямы», пры першым праглядзе ўспрымалася прасцей.

Склад акцёраў тут, амаль той жа, што і ў запісе тэлевізіёншчыкаў, але я не спецыяльна.
Таццяна Мархель, зразумела, шыкоўная. Нічога пабочнага нават казаць няма жадання.
Людміла Сідаркевіч цудоўная Жызэль летняя. Старанна прадуманы вобраз, і выкананы добра. І з акцэнтам малайчыня.
Першы раз у не другараднай ролі пабачыў Наталлю Халадовіч. Пасуе ёй роля Анны; і ўвогуле абаяльная актрыса.
Жызэль вясенняя ў выкананні веранікі Буслаевай... Яно-та няблага. Але ж як сямнаццацігадовую дзяўчынку...
Сяргей Шымко шыкоўны, як заўжды. Яго роля :-D
Максім Брагінец — добра. Даволі пераканаўчы і ў 1942, і ў 1957 гадах, калі насамрэч бачыш розных людзей.
Ханаў Андрэя Дабравольскага... не ведаю. Цудоўны тыпаж, але цэласнага вобразу ў мяне неяк не склалася.
Ілля Ясінскі, Аляксандр Гарцуеў, Ганна Маслоўская, Алёна Баярава, Дзмітрый Давідовіч — усе на сваіх месцах.

Па выніку — добрая якасная пастаноўка.

@темы: РТБД, Тры Жызэлі, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

16:54 

Мроі

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У снежні-студзені ў РТБД была добрая выстава «Мроі» творчага аб'яднання «Мы».
Фотарэпартаж тут. Сфатаграфаваў не ўсё, бо якраз у той дзень, калі я прыйшоў з фотаапаратам, там ладзілася мерапрыемства ад музея Купалы і частка выставы была адгароджана.

А цяпер прыгажосць :) Дзе ў кадр трапілі подпісы да карцін — падпісаў (дастаткова падвесці курсор да карціны).

Вельмі прыгожая карціна Наталлі Шэршань. Надзвычай.


Гранат і Мора Ход катом Зімовыя мары (Павел Кашэўскі) Погляд (Наталля Жыгамонт) Мроі (Іван Савельеў)

На апошнім фотаздымку і фотограф бачны. Шкло. :(

Дыпціх Наталлі Шэршань


Пра маску, верхні радок, бліжэйшая да нас. Кожны раз як я бачыў яе здалёк, бачыў чамусьці перагорнуты чалавечы твар, і толькі пасля разумеў/успамінаў, што гэта барада. :D


-----

Ну і зоркі Таццяны Мархель і «Адвечцы» :)
Зорка Таццяны Мархель Адвечная песня  - 2002

@темы: РТБД, выставы, живопись, фото

01:01 

Дажыць да прэм'еры

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора (удакладню: 17-га, а то поўнач ужо мінала) завітаў у РТБД на «Дажыць да прэм'еры». Цікава было паглядзець, што ж за яно.

Па выніку — не маё. Цікава будзе прачытаць п'есу Рудкоўскага: ці то датычыцца ўвогуле драматургічнай асновы, ці толькі канкрэтнай пастаноўкі.
Той выпадак, калі пасля першай дзеі няма амаль аніякага малюнка спектаклю, і нават нейкія прамежковыя высновы зрабіць нельга.

Вайна — гэта не толькі "сухыя" даклады ці звесткі аб загінулых/параненых. Гэта і разнастайныя пачуцці і перажыванні, што спазналі людзі падчас яе. І вось актрыса Вера перад прэм'ераю свайго спектакля пра вайну спрабуе зразумець, што ж адбывалася тады. Спрабуе "зрабіць мадэль" тых падзей, адчуць, што ж адчувалі людзі тады. І толькі пасля прыходзіць да разумення таго: амаль усе пачуцці з рознакаляровай палітры могуць быць дасягнутыя зусім іншымі сродкамі і ў абставінах, што кардынальна адрозніваюцца...
Дык вось, да сэнсу я, здаецца, дабраўся; але ж вось форма, з якой падаецца матэрыял, — усё ж не мая. Не ведаю, чаму так.
Сцэнаграфія... нават не ведаю. Справа ў тым, што дэкарацыі ўмоўныя. Аб месцы падзей шмат дзе прыходзіцца проста здагадвацца ці разуменне/тлумачэнне прыходзіць пазней. У тым ліку з-за гэтага цяжка "ўключыцца" ў падзеі.

Актрыса Вера ў выкананні Веранікі Буслаевай... Дзесьці эпізадычна прасклізгвала "нешта не веру". А ў цэлым нармалёва.
Анастасія Баброва цікавая ў гэтай ролі. Поўная супрацьлегласць у пачатку і канцы.
Аляксандр Марчанка — добра. Арганічны ён ў гэта ролі.
Бэла Шпінер шыкоўная. Надта пасуе ей гэты вобраз Жанчыны.
Максім Брагінец у ролі Інструктара таксама на сваім месцы.

У выніку глядзець можна. Але каб вялікая асалода — не скажу. Мо' калісьці і прыйду паглядзець другі склад, калі прачытаю п'есу, але не ведаю.
Не маё.

-----

І крышачку суму напрыканцы.
Стрэў Алёну ў РТБД. :-/ Шкада, а я ўжо паспадзяваўся, што кола яе цікавасцяў абмяжоўваецца музычным і Горкаўскім тэатрамі.

@темы: мнение, беларускае, РТБД, Дажыць да прэм'еры, мысли вслух, театр

18:45 

Адэля

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Лагічней зараз было б пачаць пісаць пра «Снежную каралеву», але я ўжо амаль тыдзень збіраюся напісаць пра «Адэль». Да таго ж галава нейкая дурная, таму...

...23 снежня я ў чарговы раз завітаў у РТБД, вярнуўся на «Адэлю». Усё ж добры спектакль.
І філігранная праца акцёраў. Пашанцавала сядзець на крайнім месцы другога раду, а там нішто акрамя "вандруючых" гледачоў не перашкаджае назіраць за акцёрамі. Насамрэч, гэта вялікая асалода прыкмячаць дробязі, якія паціху, але ж прымушаюць інакш разглядаць падзеі.
Зразумела, дзякуй Ігару Сігову і Вераніке Буслаевай :heart:
А яшчэ я вельмі хачу сабе апрацоўку «Earth (Listen to the Bach)» Арцем'ева, што гучыць у спектаклі...

А ўвогуле пасля спектаклю задумаўся... Што камедыя — усё ж не маё. Лагічная выснова пасля не камедыі :-D Я не атрымліваю ад яе гэткай жа асалоды і ўнутранага задавальнення, як ад драмы ці звычайнай людской гісторыі, расказанай са сцэны. Можа, нейкія асаблівасці успрыманні. Мабыць, менавіта таму й не зайшоў «Арт»...
Гэта я да чаго вяду. Мне веры даваць нельга ;)

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Адэль

23:54 

Адамавы жарты

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзесьці дзён дзесяць таму вырашылі сустрэцца з Кролег белый и с коллаэдром в чемодане. Але каб не проста паблукаць па горадзе, як тое было гэтаю вясною, але, мажліва, і завітаць куды-небудзь. Спыніліся на «Адамавых жартах» РТБД.
Вельмі прыемна было сустрэцца і проста так паразмаўляць на роднай мове. Але практыка паказвае, што менавіта яе й не хапае, і практыкавацца ў маўленні шчэ трэба й трэба. Бо мне сорамна, калі сваё, роднае, ведаеш горай за іншых. Неабходна пэўны час чуць меркаванні чалавека звонку. Ды ўвогуле дзякуй як за надзвычай прыемную размову, так і за кампанію ў тэатр. Варта было гардэробніцы запытацца, чаму гэта я ўвесь час адзін, як я адразу ў тэатр з дзвюма рознымі дзяўчынамі :D

Наконт спектаклю. Якраз так склалася, што ў другі раз я трапіў на поўнасцю іншы склад, які зараз мог быць, бо Яна паведаміла, што Кірыл Навіцкі часова Саўку не грае.
Пэўныя пытанні па спектаклю ўсё ж застаюцца, больш па першай дзеі. Але ўвогуле добры спектакль. Цікава, аднак, будзе прачытаць першакрыніцы, каб пабачыць, што менавіта рэжысёр Святлана Навуменка дадала спектаклю.
Вераніка Буслаева ды Максім Брагінец добрыя Марыся і Саўка, дзякуй ім.
Магрэту грала Марына Здаранкова. Увогуле няблага. Але ў Анастасіі Бабровай выйшла больш сакавіта й каларытна. У першай дзеі яна для мяне адназначна лепшая.
Ролю Чорта нарэшце (бо тады яго ў дзень спектаклю замяніў Аляксандр Марчанка) выканаў Дзяніс Паршын. Мабыць, ён лепшы за Марчанка. Але вось тое, што ён дадае вобразу (асабліва ў сваіх першых сцэнах), даволі спецыфічна. Але, улічваючы агульную атмасферу пастаноўкі, гэта даравальна.
Увогуле, паўтару, добра. Сакавітая беларуская камедыя, вырашаная гратэскам, што, безумоўна, павінна існаваць.

@темы: РТБД, беларускае, мнение, мысли вслух, сустрэчы, театр

19:13 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сходили сегодня с Женей и мамой на «Млын».
Круто конечно. :heart: Столько интересного, что глаза разбегаются. Но после трёх часов хождения по выставке ноги отваливаются, а голова идёт кругом.
Я даже придушил жабу немножко себе прикупил :)

-----

Думал сегодня сходить на "ТеатрО" в РТБД, да не вышло :(
Мне сказали, что мы быть может сегодня поедем к бабушке... Не поехали, конечно; завтра. Но билеты я заранее не покупал. А по телефону в кассе сказали, что билетов нету...
Не складывается у меня как-то с "ТеатрО", а жаль...

А в понедельник мы на "Звёздные войны", и я понимаю, что особо не хочу. Не киноман я, а театрал, увы...

-----

Написал БТ-3, напомнив им, что в январе 45 лет БГАМТу, а в 2016 в принципе — что-то около 25 лет РТБД. Спросил, а можно ли записи спектаклей этих театров показать (с примерами наличия записей).
Ответ, судя по всему, опять можно будет увидеть лишь в программе. Только так.

@темы: мысли вслух, мнение, ТеатрО, РТБД, БГАМТ, театр

23:40 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Чарговы (мне тут менавіта гэтае слоўца падабаецца) раз схадзіў на «Адвечку». А таксама зрабіў немагчымае захапіў з сабою Жэню пасля марных, амаль гадавых, высілкаў выбрацца кудысьці разам у драматычны тэатр.

Наконт спектаклю — :heart::heart::heart: Я яго па-ранейшаму моцна люблю.
Для мяне адна з адзнак якасці спектакля — гэта наяўнасць другога, трэцяга і астатніх планаў. Дык вось, у «Адвечцы» яны не толькі ёсць, але й жывуць самастойным жыццём не менш захапляльныя, чымсьці асноўныя падзеі.
Касякі невялічкія былі, але ўражання ўвогуле не псавалі.
Усім акцёрам вялікі-вялікі дзякуй. :red:

А пасля спектаклю нечакана адбылася сустрэча з акцёрамі. Раней хоць папярэджвалі, а цяпер... Не, я за правядзенне гэткіх сустрэч з папярэднім паведамленнем — а мо' я пачую пра яе і захачу наведаць?..
Насамрэч, я не ведаю, што можна абмяркоўваць пасля «Адвечкі». На мой погляд, можна дзякаваць, выказваць незадавальненне, але вось сур'ёзных момантаў для абмеркавання я не бачу.
Так, між тым, і адбылося — у асноўным была размова з пэўнымі артыстамі (Сігоў, Мархель, крыху Сідаркевіч), але ж і пра стварэнне спектакля і гісторіі, з ім звязаныя, таксама пагутарылі.
Увогуле, вельмі прыемнае мерапрыемства. Вось толькі нечаму даволі блага было часам чуваць, хаця й другі рад...

Са здзіўленнем пачуў, што гэта быў 313 спектакль...

@темы: Адвечная песня, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

22:54 

Чарнобыльская малітва

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Звычайна «Чарнобыльская малітва» ідзе ў РТБД 26 красавіка, але з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, паводле кнігі якой спектакль і пастаўлены, спектакль паказалі і сёння.

Падрабязна пра спектакль ды ўвогуле «Чарнобыльскую малітву» будзе пазней, бо я два дні таму пачаў чытаць кнігу ў перакладзе на беларускі. Хочацца ўсё-ткі скласці суцэльнае меркаванне.

Спектакль моцны. Такія павінны быць. Проста павінны.
Надзіва, зусім не слязлівы. Жудасны, але іначай і быць не можа. Тэма абавязвае.

«Рэканструкцыя пачуцця, а не падзеі».
Святлана Алексіевіч, «Чарнобыльская малітва»


Гэта не пераказ падзей. Гэта ўспаміны людзей, іх уражанні, іх лёсы. І нават за гэтым паўстае шэраг істотных пытанняў. Аб упэўненасці людзей, што горай за вайну быць нічога не можа (што ж тады гэта?). Адносін улад і надання ўвагі катастрофе. Адносін да тых, хто непасрэдна пацярпеў ад аварыі. Пытанне аб тым, што Чарнобыль і адабраў, і падарыў прытулак. Пытанне смерці.

Усім акцёрам дзякуй вялікі. Асабліва адзначу Таццяну Мархель, Вераніку Буслаеву, Ганну Маслоўскую-Анісенка-Арыніч (трэба ўсё ж запытацца, якую фамілію зараз правільна выкарыстоўваць), Валянціна Салаўёва.

Мне цікава, што рабіў хлопец з апаратам, седзячы ў праходзе на ўзроўні 1-2 радоў? Здаецца ж, не відэа, бо надта часта ён яго адварочваў і нешта мяняў, перасоўваў і іншае. Але й фатаграрваць з такога становішча... Нешта я на разумею...

-----

Перад спектаклем адкрылі выставу мастакоў аб'яднання «МЫ». Цудоўная выстава, шматгранная. Ёсць думка захапіць на "Адвечку" фотаапарат.
Увогуле, вельмі цікавыя і прыемныя выставы ў РТБД. Варта падзякаваць чалавеку, які за гэта адказвае. Што на свет (хаця і ў невялічкую прастору файе тэатру) выходзяць цудоўныя творы.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Чарнобыльская малітва, РТБД

20:00 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Блин, вот что за невезение!

Случайно нашёл, что 16 декабря в филармонии будет юбилейный вечер Национального оркестра им. Жиновича. А в программе — много интересного, в т.ч. фрагменты рок-оперы «Песня пра долю», которую я уже давно после записи хочу увидеть/услышать вживую...
И как раз в этот день в РТБД «Адвечка», а билеты уже куплены... :-(

И вообще. Почему практически всё самое интересное в декабре выпадает исключительно на вторую декаду?

Всемирный заговор, не иначе.

-----

В тему, пока не забыл.

Случайно наткнулся на информацию о мероприятиях к юбилею со дня рождения Мулявина.
"Концерты, посвященные Владимиру Георгиевичу, пройдут в рамках фестиваля белорусской песни и поэзии в Молодечно. В рамках "Славянского базара" в Витебске организаторами задуман даже целый мулявинский день, где будут показаны и спектакли, и воссоздание рок-оперы "Песня о доле". Все это свидетельствует о том, что имя Мулявина и творчество Мулявина - не история, это наша живая жизнь".
Главное — не забыть и в день, когда «Песня пра долю» будет в Витебске, быть в Беларуси. Собственно, вот ещё один блестящий (кроме некоторых спектаклей НАДТ им. Я. Коласа) повод посетить Витебск.
Главное — не забыть...

@темы: театр, мысли вслух, РТБД, Песня пра долю

21:24 

Сталіца Эраўнд

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Тое, што ў тэатр я 25 лістапада пайду, мною амаль не аспрэчвалася. Аднак стаяла істотная пытанне: куды? Вагаўся паміж «Сталіцай Эраўнд» РТБД і гастролямі Літоўскага тэатра з «Зойкінай кватэраю» Булгакава (нават п'есу прачытаў, якая мне, дарэчы, спадабалася). На рашэнне галоўным чынам паўплывалі працягласць другога спектаклю (я звыкся глядзець доўгія спектаклі, але калі наступны за спектаклем дзень абяцае быць шалёным...) і абмеркаванне пасля «Сталіцы Эраўнд». Як ужо можна было меркаваць па загалоўку, пайшоў я ў РТБД.

Цудоўна. Падабаецца мне «Сталіца Эраўнд». Нетыповы спектакль ізноў паўтараю напісанае раней. Нельга сказаць, што з моцнай драматургіяй. Але нешта ў ім ёсць прыцягальнае. :)

Абмеркаванне дало мне магчымасць зірнуць на спектакль з іншага боку, пабачыць у ім іншыя розныя падтэксты і сэнсы. Запомніліся словы пра тое, што абодва героя на сцэне — насамрэч адна асоба. Цікавая думка, нешта ў ёй ёсць. А ўвогуле шмат цікавага паслухаў. А яшчэ я цяпер ведаю, дзе сяду, калі вярнуся на «Мабыць»: на крайкі 4-6 радоў, адтуль так шыкоўна назіраць і слухаць...
Героем абмеркаванню стаў мат у спектаклі, дакладней, адно слова, што паўтараецца тройчы. :facepalm: Давайце й я свае колькі слоўцаў дадам, прашу прабачэння ў тых, хто быў і каму зварот да гэтага пытання падчас добрых хвілін дзесяці абрыдзеў. Мат я не выкарыстоўваю, але ў дадзеным выпадку — за. Бо гэта, па-першае, знішчае ці, самае меншае, зрушвае ўбок небачную сцяну паміж сцэнаю і залаю. Па-другое, атмасфера дзеяння ды вобраз Максіма Паніматчанкі, адно з перых ўражанняў аб яго герою. Ну і, каб не быць падобным да Х'ю са знятых «Translations», не забудуся па трэцяе: гэты цэлы пласт спектаклю. Знаёмства герояў, пасля цікавая сцэна са стаўленнем да ругані ў прыстунасці толькі адной асобы «мяне ж ніхто не чуе». Прыбяры мат — і знікне пачатак. Насамрэч, хіба варта пасля працяглай цішыні і напружанасці ў зале пачынаць з нейкага звычайнага «заселі» ці, што яшчэ горай, з нейкага штампу?! Безумоўна, не.

Такім чынам, вельмі спадабалася :) Час імчаў гэтак незаўважна, што 50 хвілін абмеркаванню здаліся ўдвая карацейшымі.
І, безумоўна, вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart::red: Гэта поўнасцю іх спектакль, які яны робяць бліскуча. Асобнай падзякі яны вартыя таму, што знайшлі час пасля спекаклю на сустрэчу.

Дарэчы, шыкоўная выстава сцэнаграфіі ў РТБД. :heart: Прымеркавана яна да другога моладзевага форуму, і мяне вельмі-вельмі прыемна здзівіла. Форум сам я прамарнаваў, хаця б быў не спураць паглядзець украінскую «Любоў людзей» ды малдаўскія «Дзеці голаду», але, на жаль, не склалася...
Было б добра, калі выставу яшчэ на пэўны час пакінулі, бо яна звышцудоўная. Калі хто знойдзе ў сеціве фотаздымкі ці што іншае пра яе — напішыце, калі ласачка.

@темы: РТБД, Сталіца Эраўнд, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

22:54 

Ліфт

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння ізноў схадзіў у РТБД, гэтым разам — на «Ліфт».

Шыкоўна. Цудоўнейшы спектакль. Зноў-такі, псіхалагічна вывераны, з драбнюткім аналізам паводзін галоўных герояў. І — дзякуй за фінал, іншага выйсця, здаецца, у дадзеным выпадку не было...
Дэкарацыі цікавыя, гульня святла і ценяў таксама.
Дзякуй вялікі ўсім акцёрам, гэта было цудоўна. Усе на сваіх месцах, а гэта ўжо шмат пра што кажа.
Нарэшце пабачыў у галоўнай ролі Людмілу Сідаркевіч. Звышвыдатна. :heart: Гэта было настолькі цудоўна, што ў мяне няма адэкватных словаў. БРАВА! :white:
Дзмітрый Давідовіч таксама бліскучы. Верыш яму.
Малайцы і Арцём Курэнь (сын), Алена Баярава (маці-пачынаючая п'янчуга), і усе-ўсе-ўсе.

Вось не ведаю, что будзе далей. Я не знаходжу пакуль благіх спектакляў. Узнятая высока першымі спектаклямі "планачка" ўзнімаецца яшчэ вышэй і вышэй...

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Ліфт

22:17 

Любоў людзей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дык вось, учора я выправіўся ў РТБД на прэм'еру «Любові людзей» Дзмітрыя Багаслаўскага ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
З п'есаю я не знаёмы. Не, я прыблізна ўяўляў, аб чым будзе спектакль дзякуючы звесткам пра спектакль ды выпадковым спойлерам, але ж ведаць п'есу й не ведаць яе — дзве вялікія розніцы. Таму буду адштурхоўвацца менавіта ад таго, што пабачыў.

Цудоўны спекакль атрымаўся. З якога боку не глядзі, а будзе так.
Цэласны, з добрай драматургіяй. Падабаецца мне творчасць (літаратурная; акцёрскую не бачыў) Дзмітрыя Багаслаўскага. Ёсць у яго неабходнае псіхілагічнае напружанне, добры драматычны складнік. Тут ён стварыў праўдзвую атмасферу нейкай вёсачкі, ад якой да бліжэйшага больш-менш крупанага пасёлку шчэ доўга дабірацца, і то пры ўмове, што сцяжына ў выніку дажджоў ў суцэльную бруд не ператворыцца. Даводзілася чытаць, што з дазволу аўтара п'еса для пастаноўкі была крыху зменена; цікава было б прачытаць арыгінал, але і ў дадзеным выглядзе яна надзвычай добрая.
Рэжысура мне таксама спадабалася. Адчувалася пэўная лінія спектаклю. Можа толькі словы «любоў — яна на ўсё жыццё адна даецца» можна было б столькі разоў і не паўтараць. Я з першага разу даўмеўся, што яны ключавыя ў спектаклі, а іх пасля яшчэ шмат разоў з рознымі інтанацыямі паўтаралі.
Дый увогуле атмасфера добрая. Вытрымана адна стылістыка, у тым ліку і ў дэталях, што вельмі радуе. Мяне ўвесь спектакль цікавіла, што там ідзе па тэлевізары, але з майго месца было толькі бачна, што нешта ідзе. Канцэпцыя з драўлянай сценкаю і прасветамі ў ёй цікавая. З падобнага ўспамінаецца толькі «Translations», але там пасля збівалі, а не замуроўвалі. Галоўная музычная тэма спектаклю спадабалася, дый астатняя падабрана добра. Радавала і святло.
Я вось паразважаў, і мне нават асабліва няма да чаго прычапіцца. Рэдка такое бывае, калі ўсё падабаецца. Можа толькі, першыя з'яўленні Сяргея на танцпляцоўцы з рассоўваннем людзей былі нейкія дзіўнаватыя.

Жорсткая гісторыя, месцамі надзіва жудасная. Яна ўвесь час трымае ў напружанні, якое толькі ў канцы саступае нейкай спустошанасці. Пра сюжэт я казаць не буду: будзем лічыць, усе спойлеры выпалі на маю долю.
Мне вельмі спадабалася першая дзея, і я не ўяўляў дакладна, чым яшчэ можна здзівіць. Аказалася, можна. І яшчэ не шмат спектакляў здолелі выбіць з мяне слязіны. Пранімалі многія, да дрыжыкаў — таксама. Жудасны момант...

Акцёры. :heart: Усе — малайчыні, дзякуй вам. Увогуле пашанцавала: патрапіў як раз на той склад акцёраў, які больш хацеў пабачыць.
Андрэй Новік у ролі Сяргея проста шыкоўны. :heart: Ён настолькі арганічны ў гэтым вобразе, гэтак натуральны, што часам забываеш — перад табою акцёр, а не сапраўдны ўдзельнік гэтай гісторыі. А гэта, на мой погляд, і ёсць вышэйшая ацэнка працы акцёра. Цудоўная ігра з шырокай палітраю эмоцый. БРАВА!!! :hlop:
Ганна Семяняка выконвала ролю Люські. І таксама вельмі добра. :red: Атрымалася такая простая дзяўчына, счужэлая, якая паціху ўсё больш і больш у сваіх думках аддаляецца ад рэчаіснасці.
Мужа Люсі Колю граў Арцём Курэнь. :heart: І зноў-такі выдатна. Ён здолеў стварыць вобраз памерлага — надзіва спакойнага, амаль безэмацыйнага. Але якому яшчэ ёсць што сказаць.
Спадабаўся мне Іван у выкананні Марата Вайцяховіча (усю першую дзею ламаў галаву, хто ж гэта за акцёр незнаёмы :facepalm:). Вельмі добра атрымалася ў яго.
Дзяніс Паршын у спектаклі... забаўны, скажам так. Нечаканы вобраз, але добра выкананы.
Пра ўсіх не хопіць моцы сказаць, але паўтару ізноў, — дзякуй усім.

Шыкоўная драма, добрая яе пастаноўка й выдатныя акцёры — як справядлівы вынік, цудоўнейшы спектакль. Віншую РТБД, усіх, хто мае дачыненне да пастаноўкі, з цалкам заслужаным поспехам. Рэдкі тэатр зараз сярод прэм'ер мноства камедый песціць драмамі ці трагедыямі, а дзве апошнія прэм'еры РТБД — якраз драмы, і добрыя. Шчырая падзяка за іх.
І вельмі «мой» спектакль, бо амаль заўжды (выключэнні ёсць заўсёды) паміж добрымі драмай і камедыяй я абяру драму. Тут жа яшчэ і добрая псіхалагічная атмасфера.
Яшчэ адзін спектакль у скарбонку вельмі любімых.

Ну і прыемна перапоўненая зала :) І прымалі хораша.



Фатаграфіі Анжалікі Граковіч.
-----

Аднак давялося мне сёння пачуць і поўнасцю зваротнае меркаванне пра спектакль.
Учора ранкам быў і вольны грамадскі прагляд а 12-й гадзіне, пра які я паведаміў сваёй аднагрупніцы (у яе заняткі канчаліся у 11.20, раней, чымсьці ў мяне). Яна вырашыла наведаць.
Дык вось, ёй не спадабалася, зусім. Але яна ўвогуле не зразумела сітуацыю спектаклю, ідэю п'есы, паводзіны герояў, асабліва галоўнай гераіні. Кантакту не атрымалася :(
Але, спадзяюся, пастаноўка свайго гледача знойдзе. Яна гэтага, бясспрэчна, вартая.

-----

У тэму. Пакуль зусім не забыўся.
Мне вельмі спадабался, калі быў на «Адэлі», што непасрэдна перад пачаткам спектаклю прасілі гледачоў перасоўвацца на свабодныя месцы бліжэй да цэнтру каб тыя, што спазніліся, не заміналі астатнім. Цудоўная ініцыятыва.
І адразу ўзгадваецца апошні «Звычайны чуд», калі нейкая пара спазнілася больш чым на 20 хвілін і пасярод дзеі палезла на свае месцы ў сярэдзіну рада.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Любоў людзей

23:37 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзякуй усім за «Любоў людзей». :heart: Гэта было шыкоўна.
Адзін з найлепшых спектакляў, што даводзілася бачыць.

Люблю драму. :heart: Асабліва — добрую.

@темы: РТБД, мысли вслух

16:12 

Адэль

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Працягваю паціху знаёміцца з рэпертуарам РТБД. Наступнай пастаноўкаю стала “Адэль”.
У гэтую пятніцу я не быў упэўнены наконт тэатра, але ўсё склалася. У сеціве нешта не было квітков на “Адэлю”, таму спадзяваўся набыць у тэатры перад спектаклем. Але ўсё-ткі вырашыў патэлефанаваць днём, бо, калі квіткоў няма, бэссэнсоўна вандраваць па горадзе дзве гадзіны – не самы цікавы занятак. Як аказалася, слушна зрабіў – заставаўся апошні квіток, які мне ласкава пакінулі да паловы шостай гадзіны (за што асаблівая падзяка).

Гэты спектакль варта аднесці да своеасаблівай катэгорыі спектакляў пра выпадковыя сустрэчы мужчыны з кабетай. І, відавочна, я маю пэўную слабіну перад спектаклямі гэткага кшталту. “Старамодная камедыя” Купалаўскага, радыёверсія “Двое на арэлях” Горкаўскага, у нейкай ступені – “Безымянная зорка” тэатра кінаакцёра. Цяпер яшчэ й “Адэль”.
Маладая дзяўчына збіраецца ажаніцца. Вяселле чакае яе наперадзе, але адчування поўнага шчасця нечаму няма. І выпадковая сустрэча з універсітэцкім настаўнікам крок за крокам змяняе яе адносіны да сваёй будучыні…
Асабліва зацікавіла канцоўка. Невялічкі спойлер.
А яшчэ мне надзвычай, ну вельмі спадабаўся гумар у спектаклі. :heart:
Цікавы спектакль з досыць яркімі акцёрскімі працамі, адшліфаванымі часам. Цудоўныя Ігар Сігоў і Вераніка Буслаева, дзякуй ім. :red::heart: Я разумею, што, мабыць, у п’есе героі былі крыху маладзейшыя (хаця б з пункту гледжання логікі, бо пастаўлены спектакль больш за 10 год назад); але вось пры праглядзе спектакля гэта не ўплывала.
Музыка спектаклю пасавала. Асабліва адзначу прыемную апрацоўку музыкі Эдуарда Арцем’ева з “Салярыса” (вось гэту, «Listen to Bach (The Earth)»). Дый сцэнаграфія добрая.
Зала… Ну не бывае так, каб два дні запар усё было добра. Не, большасць словы пра “адключыць гук” пачула. Але й вібрацыя, якую чутно вельмі часта, – таксама не надта прыемная рэч. Некалькі разоў навобмацак правяраў свой (хаця і дакладна памятаў, што выключыў нават вібрацыю), гэтак настойліва дзесь паблізу вібрыравала. І з некаторай прахалодай прымалі ўвогуле. Цікавае назіранне: пераважная колькасць гледачоў – жанчыны; чаму?..
Мне спадабалася. Можа, і ёсць некаторая зацягнутасць, але не крытычная. Ёсць 16+. Але гэта не псуе добры спектакль з шыкоўнымі акцёрамі.
І зноў хочацца вярнуцца.

-----

А “Адвечная песня” ў лістападзе, аказваецца, “закупная”. Шкада. Навошта ж тады было дадаваць у афішу?..
Затое гэта канчаткова вырашае пытанне, ці завітаць на “Летучую мышь” сёння. “Тры Жызэлі” адкладаюцца на няпэўны тэрмін, бо Якубовіча з Кузьміным доўна не было й дакладна не вядома, ці будуць яшчэ з непрадказальнасцю кіраўніцтва і адным складам акцёраў. А пабачыць Дзяменцьеву ў гэтым спектаклі зноў, здаецца, недасяжная мара.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, БГАМТ

00:33 

Сталіца навокал

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вярнуўся ў РТБД на «Сталіцу Эраўнд».
Усё ж цікавы спектакль. Калі распаўсюджваць тэрміны з кінематографу і на тэатр, то гэтую пастаноўку варта аднесці да артхаўсу.
У пачатку крыху ўсё ж не хапае дынамікі, але тое дробязі. Да таго ж трэба стварыць прастору для далейшага нарастання канфлікту. І ў выніку маем цікавы й нетыповы спектакль, які прыемна глядзець і на які хочацца вяртацца.
Вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart: Шмат што (ды хіба ці не большасць) залежыць ад іх гульні, а яны са сваімі ролямі спраўляюцца шыкоўна. Пэўныя дробязі, зразумела ж, былі (Паршын шыкоўна зблытаў імёні Пятра і Васіля), але гульнёй ды імправізацыямі (варта ўзгадаць «туняядцаў з 3200» насамрэч 3600) стварылі цудоўную атмасферу.
Вось яшчэ крыху наконт спектаклю. Прыйшло цікавае параўнанне лёса чалавека з метро, дзе ёсць толькі адзіны агульны шлях, ўсё загадзя старанна спланавана, а рух супадае з плынню, рухам іншых людзей. І тады гэтая сустрэча — як магчымасць «сысці з рэяк» і прааналізаваць свае ўчынкі й жыццё ўвогуле, знайсці зарослую пустазеллем сцяжыну, якая прывядзе да свайго ўласнага выбару і свядомых учынкаў...

Нашто на метро, калі можна пешшу? (с)
Імжа, прывіднае святло ліхтаров і бясконцая дарога наперад.
Цяпер я дакладна ведаю, што ад РТБД да вуліцы Свярдлова можна дайсці дзесь за 47 хвілін (і 5,3 км, калі верыць мапе), і тое — з кругалямі. Трэ' будзе неяк прайсці карацейшым шляхам праз Оперны тэатр. І вось люблю й не люблю РТБД за размяшчэнне: хоць і дабірацца часам марудна, а так прыемна прайсціся пасля спектаклю.

@темы: РТБД, мнение, Сталіца Эраўнд, мысли вслух

23:02 

lock Доступ к записи ограничен

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
11:25 

Я буду, бо я — Чалавек!

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
«Я буду, бо я — Чалавек!» (фрагмент з фольк-оперы «Адвечная песня» РТБД).



Ўсясільнай рукою тварэння
Я век маю права існення.
На ўласнасць ваду і зямлю,
Душу маю такжа сваю.

Пад ўладай сваёй буду меці,
Як ёсць, усё чыста на свеце.
Я буду ўсіх чыста дужэй,
Я буду ўсіх чыста мудрэй.

І рэкі, і долы, і горы
Мяне будуць слухаць з пакорай.
Там высушу, там — правяду,
Там зрыю, а там — узнясу.

Лясы я аберну на поле,
Ўсялякія ўстрою будоўлі.
Святыні пад неба зірнуць,
Цямніцы па-белай бліснуць.

Так буду я царам прыроды,
Сам — найдасканальшага роду!
І буду царом я навек,
Я буду, бо я — Чалавек!

Я буду, бо я — Чалавек!

@темы: Адвечная песня, РТБД, музыка, театр

20:39 

Адамавы жарты

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У пятніцу я вырашыў пайсці ў тэатр. Куды — канчаткова не ведаў :) Выбіраў паміж «Адамавымі жартамі», «Вечарам» і «Укрощением строптивой». Але ж як галоўны варыянт разглядаў «Адамавы жарты», куды і пайшоў, папярэдне, аднак, заехаўшы і ў іншыя два тэатры — за квіткамі на іншыя спектаклі.
Упершыню зазнаў поўную залу ў РТБД, а разам з гэтым і набыццём квітка перад спектаклем — і апошні рад. Першыя лепей, ззаду край сцэны бачна значна горай.

Мне спадабалася. Добрая камедыя атрымалася. Каларытная, з сочным гумарам. Гратэск, але ж раскройце бліскуча гэтую тэму без гратэску!
Адзінае — пачатак мне не вельмі "зайшоў". Мажліва з-за таго, что маральна не быў гатовы, тым больш да гэткай харэграфіі Адама з Евай.
Вялікі дзякуй і нізкі паклон акцёрам. Гэта якраз той спектакль, дзе шмат трымаецца менавіта на іх шыкоўнай гульні. Мае апладысменты Вераніцы Буслаевай, Максіму Брагінцу ды Анастасіі Бабровай. :heart: Вялікія малайцы. А вось Чорта мне ў выкананні Аляксандра Марчанкі не хапіла. Яго "сольныя" сцэны не прыцягвалі гэтак увагі, як іншыя, нечага не хапала. А ўвогуле я паглядзеў склад акцёраў на тыдні, убачыў добры, на маю думку, склад, і пайшоў. А ў дзень спектакля Дзяніса Паршына на ролі Чорта замянілі Марчанка. Гэткі лёс. Насамрэч, хочацца прапанаваць РТБД усё ж паведамляць пра змены ў складах акцёраў на спектакль.

Яшчэ адзін добры спектакль у скарбонку. Я вярнуся. Хаця б каб паглядзець на Чорта Паршына. :D

-----

Ну і яшчэ наконт тэатру, каб яшчэ адзін допіс не ствараць.
Ехаў на метро. Станцыя «Кастрычніцкая». Павесілі на сценачцы вялізны плакат: «Свердловская музкомедия. Алые паруса. 11, 19 и 23 сентября» (дый фотаздымак, зразумела).
У час павесілі. Безумоўна, аб вераснёвых спектаклях трэба папярэджваць у кастрычніку. :lol:

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная