• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: купалаўскі (список заголовков)
10:50 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Чарговыя запісы спектакляў, якія мне перадалі.
Усе спасылкі сапраўдныя каля 11 дзён.

-----

Медведь
Альтернативный театр
Режиссёр: Витаутас Григалюнас
Год записи: 199х

В ролях
Елена Попова — Светлана Никифорова
Григорий Смирнов — Артур Шуляк
Лука — Олег Корчиков

«Медведь» — шутка в одном действии Антона Павловича Чехова. Завершена в феврале 1888 года. Посвящена Н. Н. Соловцову.
К помещице Поповой Елене Ивановне, тяжело скорбящей о смерти супруга, неожиданно приезжает хозяин соседнего поместья — отставной поручик артиллерии Григорий Степанович Смирнов. Он отчаянно нуждается в деньгах и требует немедленно вернуть долг покойного мужа Елены Ивановны. Помещица в связи с отъездом приказчика по делам, просит подождать пару дней. Смирнову необходимо заплатить проценты по закладной и он отказывается покидать дом помещицы пока не получит долг, а получив отказ — затевает ссору и вызывает вдову на дуэль. Попова принимает вызов, приносит пистолеты и просит Смирнова научить её стрелять. Действия Елены Ивановны приводят помещика в восторг, мало того, он в неё влюбляется и тут же признается ей в любви. Попова отвечает ему взаимностью.

dropmefiles.com/Cacec

Вячэра
Тэлеспектакль.
Рэжысэр: Надзея Рабаконь
Год запісу: 1980

У ролях:
Васіліна — Таццяна Мархель
Пятрок — Алесь Свістуновіч

Па п’есе Яўгена Шабана.
Не кожнаму дадзена адчуць сувязь з продкамі. Але рыхтуючы вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў, старая Васіліна становіцца мастом паміж мінулым і сучаснасцю, паміж светам і чалавекам. У дыялогу са звыклымі субяседнікамі – хатнімі жывёламі, старой бярозай ды душамі тых, каго ўжо няма – ствараецца карціна свету вакол яе, дзе найважнейшае пытанне – а ці правільна я жыла? Добрая, лірычная гісторыя пра тое, што чалавек ніколі не бывае адзінокі – побач з ім заўсёды ёсць нехта блізкі, трэба толькі ўмець убачыць і пачуць яго.

dropmefiles.com/po5KE

Паўлiнка (1981)
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Рэжысэр: Леў Літвінаў

У ролях:
Паўлінка - Ала Доўгая
Якім Сарока, настаўнік - Аляксандр Мароз
Сцяпан Крыніцкі, бацька - Павел Кармунін
Альжбета, маці - Яўгенія Кавалёва
Адольф Быкоўскі - Арнольд Памазан
Агата, суседка - Галіна Макарава
Пранцісь Пустарэвіч, сусед - Здзіслаў Стома

Юбілейная, 1000 пастаноўка. Па выніках спектакля сустрэча з артыстамі мінулых пастановак.

dropmefiles.com/2ZzSC

Паўлiнка (1982)
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Рэжысэр: Леў Літвінаў

У ролях:
Паўлінка - Зоя Белахвосцік
Якім Сарока, настаўнік - Аляксандр Лабуш
Сцяпан Крыніцкі, бацька - Павел Кармунін
Альжбета, маці - Яўгенія Кавалёва
Адольф Быкоўскі - Арнольд Памазан
Агата, суседка - Галіна Макарава
Пранцісь Пустарэвіч, сусед - Здзіслаў Стома

dropmefiles.com/R4dTS

Імянiны
Тэлеспектакль.
Рэжысэр: Віктар Карпілаў
Год запісу: 1982

У ролях:
Настаўнік - Аляксандр Лабуш
Старшыня - Валянцін Белахвосцік
Пісар - Валерый Філатаў
Айцец Мадэст - Барыс Уладамірскі
Дзяк - Генадзь Гарбук
Ураднік - Павел Дубашынскі
Сядзелец - Генадзь Аўсянікоў
Памочнік пісара - Яўген Крыжаноўскі
Фельчар - Арнольд Памазан
Саханюк - Адяксандр Ткачонак
Тамара Аляксееўна - Зоя Белахвосцік
Сухавараў - Уладзімір Шэлестаў
Вольга - Таццяна Хвосцікава
Iрына - Юлія Аўчынікава
Марына - Анжэла Караблёва
Юзік - Яўген Лявонцьеў
Есып - Павел Кармунін
Грыгор - Уладзімір Кудрэвіч
Цімох - Уладзімір Кін-Камінскі

Па матывах камедыйных твораў і апавяданняў Якуба Коласа
Сюжэт разгортваецца на фоне імянін старшыні. У гарадок, якім кіруе старшыня, прыязджае новы настаўнік і тут усё пачынаецца...

dropmefiles.com/yxAoD

@темы: Купалаўскі, РТБД, записи, театр

00:42 

Чорная панна Нясвіжа ды Сталіца Around

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Працягваючы нататкі пра наведванне тэатра, чарговыя замалёўкі.

-----

Учора зноў наведаў Купалаўскі, каб паглядзець «Чорную панну Нясвіжа».

Гэта як жа павінна шанцаваць, каб, прыходзячы раз у год на спектакль, трапляць на адзін і той жа састаў, і гэта пры тым, што на галоўныя ролі тры пары артыстаў?!
Не ведаю, чаму, але мяне неяк не вельмі ўразіла. Краналі хутчэй асобныя моманты, чымсьці спектакль увогуле.
Яравенка гэтым разам мне спадабаўся больш, але поўнага паглыблення ў вобраз я ўсё ж не бачу. Яму, на мой погляд, бракуе эмоцый. Ну, гэтым разам словы Кірычэнка «На гэткі покліч нават з таго свету хто хочаш вернецца» пасля прамовы Жыгімонта мне ўжо здзекам не здаваліся. Ужо гэтае добра.
Шпілеўская па-ранейшаму добра, менавіта яе выхады ў другой палове спектакля краналі больш за ўсё.
Кірычэнка мне тым разам запомніўся і спадабаўся больш, але, магчыма, тое бый эфект нечаканага выканання ролі.
Што датычыцца спектакля ўвогуле, паўтару, меня неяк не зачапіла. Можа, як пісаў Лапэ дэ Вега, «хто бачыў шмат, той мала плача». Калі і вярнуся яшчэ раз, дык спадзяюся пабачыць Жыгімонта ў іншым выкананні. А пасля прагляду чамусьці ўсплыло параўнанне з нашай «Юнонай».

Нешта паменшала прыдворных дам, якіх ужо не шэсць, а чатыры. Не было гэтым разам і двух аператараў святла, якія былі летась.
Снег, які павольна падае, ставарае вельмі прыемны малюнак. Вось толькі б "гурбы" снегу, якія памерам з паперу A5, з вышыні б не падалі, і было б добра увогуле.

Глядачцы, якая сядзела паблізу, пасля спектаклю хацелася растлумачыць, што непажадана рабіць у тэатры. Не, тэлефон яна адключала, але яна, самае меншае, чатыры разы за спектакль з кімсьці размаўляла, прычым не пяць-дзесяць секунд. Вось чаму ўсім здаецца, што калі прыхіліцца, то іх не только не бачна, але і не чутно?..

-----

А сёння я пачаў сваё знаёмства з РТБД. Колькі разоў я туды збіраўся, я дакладна ўспамінаць не буду. Шмат.
Не, я глядзеў запіс «Рычарда», які ішоў там два дзесяцігоддзі таму, але тады былі іншыя акцёры, іншае караўніцтва, іншы тэатр. А вось да двух сучасных запісаў я яшчэ не дабраўся. Што ўжо казаць пра наведванне самога тэатра...

Дык вось, знаёмства пачалося са спектакля «Сталіца Эраўнд». Шмат добрага чуў пра гэтую пастаноўку, пайшоў зрабіць свае ўласныя высновы.
Прыемны спектакль. Здаецца ж, анічога незвычайнага на сцэне не адбываецца, але ж... пакідаеш тэатр з лагоднай усмешкай на творы і задавальненнем у сэрцы.
Спектакль добры, якасна зроблены. Ён даволі нетыповы, але, магчыма, у гэтым яго і прыгажосць. Музычнае афарбаванне адпавядае.
Дзякуй артыстам, Дзянісу Паршыну і Максіму Паніматчанка, за выдатную ігру.

Спектакль мне чымсьці прыгадаў «Офіс» у Купалаўскім. Прыблізна тая ж жартаўлівая пастаноўка (пра сэнс я не кажу, толькі пра спосаб кантакта з гледачом), пасля якой адразу нават цяжка сказаць, аб чым канкрэтна быў спектакль.
А спектакль пра тое цікавае, што можа здарыцца, калі...

Пачатак ёсць, а гэта значыць, што будзе і працяг.

P.S. І ўсё ж ехаць да РТБД доўга і моташна. Гадзіна ў шляху да тэатра і дзве перасадкі, калі толькі не ісці пешшу. Аднак менавіта гэткім чынам я і зрабіў пасля спектаклю, задаволіўшы сваю прагу да шпацыру. Заўсёды любіў прайсціся пасля тэатру і шкадаваў, што вандроўка да прыпынку скончаная.

-----


На гэтым я і планаваў скончыць тэатральны травень, але абставіны склаліся іншым чынам, і я іду на прэм'еру «Вечность на двоих» у Горкаўскі тэатр. І на рашэнне ісці больш за ўсё паўплывалі фатаграфіі з рэпетыцый з Кацярынай Шатровай, якая мне вельмі спадабалася ў «Анджело» і «Бег».
Непакой са спектаклем у мяне звязаны, у першую чаргу, з тым, каб уся ўвага не была звернута толькі на тэму кахання з усімі наступствамі накшталт тлумачэння усіх падзей выразам "гэта каханне!", якое лічыцца надзвычай дастатковым.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Купалаўскі, Горьковский

00:52 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Штосьці апошнія два месяцы тут така-а-а-а-ая цішыня (маюцца на ўвазе каментары), што аж жудасна...

-----

Тыдзень таму Стэфаніі Станюце споўнілася б 110 год. Легендзе беларускага тэатра.

З нагоды яе дня народзінаў паказалі два дакументальных фільма. «Маё жыццё» (які здымаўся яшчэ пры яе жыцці) і фільм з цыклу «Святло далёкай зоркі».




Я, са свойго боку, дадам запіс фільму з яе удзелам «Мы — хлопцы живучие».



-----

А яшчэ значна раней, у снежні, споўнілася б 95 год з дня нараджэння яшчэ адной вельмі вядомай актрысы Галіны Макаравай. Дакументалкі паказалі тады таксама, але я замурадзіў з імі, і мне вельмі сорамна. Але лепей позна, чымсьці ніколі.



Другі дакументальны фільм з цыклу «Святло далёкай зоркі» ютуб не дазваляе паказаць і адключае гук на ўсіх 26 хвілінах з-за 30-секунднай (!) фонавой музыкі. Таму — толькі спасылка на зыходны файл.

@темы: Купалаўскі, асобы, беларускае, даты, записи, мысли вслух, театр

23:59 

Сымон-музыка

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Я сёння схадзіў урэшце на «Сымона-музыку» ў Купалаўскі.
На мой погляд, гэта адна з лепшых пастановак Купалаўскага і адзін з найлепшых спектакляў, якія мне даводзілася бачыць.

Але пачну больш-менш па-парадку.
У школе гэтая паэма Якуба Коласа прайшла неяк... міма. Не пашанцавала з настаўніцай, а тады нашай літаратурай я не вельмі каб цікавіўся. На жаль, так. Таму сэнс памятаў толькі прыблізна.
На «Сымона» я ўсё думаў неяк схадзіць, але асабліва моцна не цягнула, і я неяк адкладаў на пасля і пасля... Але вось неяк пасля спектакля ў Музычным (здаецца, «Шклянкі вады») размаўлялі з Дыянай, гаворка зайшла пра "што паглядзець у іншых тэатрах". Дыянай асабліва быў адзначаны «Сымон-музыка» з Малчанавым, што надало рашучасці схадзіць у бліжэйшы час. Да таго ж, Жэня таксама казала добрае пра гэты спектакль.

Спектакль мяне вельмі ўразіў. Поўнасцю вытрыманы ад пачатку да канца. Спектакль з выдатнай атмасферай і надзвычай моцны. Цяжка перадаць словамі ўсе ўражанні, лепш глядзець ;-)
На ролі Сымона ўжо не Аляксандр Малчанаў, а Аляксандр Казела. Усе яго работы даволі сваеасаблівыя, але мне спадабалася. У пачатку я ўбачыў дзівака-хлапчука, дурнога-дурнога, які шмат чаго не разумее, але ж хоча зразумець. Але з цягам часу гэты даверлівы хлапчук паволі ператвараецца ў хлопца са сваімі меркаваннямі, які паціхі прыходзіць да разумення, што ён хоча знайсці/зрабіць. Спадабалася і Крысціна Дробыш (Казак) у ролі Ганны. Таксама добрая работа над роллю, сцэны вар'яцтва атрымаліся.
Увогуле добры падбор акцёраў на ролі. Усе вобразы, на мой погляд, збольшага трапныя пападанні ў вобраз. Таму дзякуй усім акцёрам, якія прымалі ўдзел у спектаклі. Састаў, на ўсялякі выпадак: Казела, Аўсяннікаў, Паўлюць, Сідарава, Манаеў, Казак, Некіпелава, Кірычэнка, Падабед, Памазан, Есяневіч, Зубкова.
Таксама няблага прадумана сцэнаграфія. Як піяністу не магло не спадабацца фартэпіяна :) Усё вытрымана, усё цудоўна.

Шыкоўны спектакль. Вось тут я нават не магу ні да чаго прыдрацца. Хіба што да паклонаў: ня ведае, можа гэта я такі дзіўны, але мне не падабаецца, калі на паклон выходзяць толькі два галоўныя героі + хор. Цяпер я разумее, чаму пэўную ўвагу звяртаюць да Пінігіна.
Але калі сур'ёзна... апошнім часам, дзесьці 5-6 гадоў, узровень пастановак даволі значна знізіўся. Так, я ведаю пра адносіны да тэатра ў нашай краіне, памятаю пра рэстаўрацыю тэатра і смерць Валерыя Раеўскага, які, на мой погляд, з'яўляўся адным з найвыбітнейшых рэжысёраў. Але ж добрыя пастаноўкі знікалі з рэпертуару, але такія ж добрыя замест іх не з'явіліся. З'явіліся большасцю забаўляльныя ці са зваротам да гісторыі («Выкрадане Еўропы», «Пан Тадэвуш»), а тых, які прымушаюць разважаць, усё менш (прыемнае выключэнне — «Не мой»). Так, мінулым годам спробы адбываюцца («Тата», «Чайка») спробы адбываліся, але пакуль што, на мой погляд, ранейшы высокі ўзровень не дасягнуты. Найбольш блізкая да поспеху ў гэтым сэнсе «Чайка», але на прэм'ерэ ўсё псаваў першы акт; да таго ж, нічога значна новага ў гульні большасці акцёраў не было.
Я памятаю запісы «Эрыка XIV», «Памінальнай малітвы», «Каварства і любві», «Баладу пра каханне». Памятаю пачуцці ад «Вечара». І параўнаць іх з ўражаннямі ад большасці апошніх прэм'ер... даволі складана.

Нешта мяне кудысьці не туды панесла, мне яшчэ працаваць трэба, а я тут разважанні пачынаю. :)
Проста раю паглядзець гэты спектакль. Ён гэтага, безумоўна, варты. Нават з'явілася жаданне прачытаць саму паэму.

А яшчэ цікава, ці не засталося запіса з Аляксандрам Малчанавым?.. Рабіла ж Наталля Сідзельнікава ў 2005-2008 гадах шмат запісаў спектакляў мінскіх тэатраў (хаця аддавала перавагу Горкаўскаму), можа, і «Сымона-музыкі» таксама зрабілі запіс... У каго ёсць знаёмыя ў Белтэлерадыёкампаніі? :-D

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі

01:12 

Чайка!

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну вось я і вярнуўся з прэм'еры «Чайкі» ў Купалаўскім тэатры ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Ніколі не крытык, але паспрабую неяк прааналізаваць і абгрунтаваць свае меркаванні.

П'есу Антона Паўлавіча Чэхава прачытаў на гэтым тыдні. П'еса даволі цікавая, але крыху своеасаблівая. У любым выпадку, мне спадабалася.
Але вось сытукнуўся з такой праблемай: спабаваў сястры скарочана перадаць змест п'есы — і не атрымалася.

Цяпер наконт спектакля.
«Чайка» атрымалася супярэчлівай. І, на мой погляд, галоўная супярэчлівасць звязана з сэнсам, які Пінігін заключыў у спектаклі.
Кожны наш учынак, кожная наша справа, кожная чалавечае жыццё набліжае нас да Армагедону, г. зв. канца сусвету. Менавіта гэтую выснову прапаную нам рэжысёр апошняй сцэнай спектакля. І вось тут я з ім пагадзіцца не магу. З гэтым выразам — магчыма, канчаткова адмаўляць не магу, часткова згодны. Але прыняць гэта як сэнс п'есы ці спектакля я не магу.

Але... пачну здалёк (с).
Састаў, калі каму-небудзь цікава: Белахвосцік, Казела, Манаеў, Гарцуева, Дзянісаў, Міхневіч, Чаўлытка, Падаляка, Падабед, Рудэня.
Мне зусім не спадабаўся першы акт. Не ведаю, ці была гэта задума рэжысёра, але атрымалася месцамі надзіва гратэскна. Часам перабольшана, занадта эмацыянальна. Дзесьці, магчыма, і крыху фальшыва. Часткова ахарактарызаваць першы акт можна выразам з самой п'есы (аднак з другой дзеі):
— ...играла грубо, безвкусно, с завываниями, с резкими жестами. Бывали моменты, когда она талантливо вскрикивала, талантливо умирала, но это были только моменты.
— Значит, все-таки есть талант?
— Понять было трудно. (с) Антон Чэхаў
Магчыма, яно б выглядала лепш, калі б гэты гратэск быў увесь час. Але гратэск не быў у гульні ўсіх акцёраў: Падабеда, Гарцуевай, Манаева... І агульнага малюнка, суцэльнай атмасферы не ўзнікала. Асобныя моманты.

А вось другая дзея была зусім іншая. Поўнасцю знік той гратэск, і пачаўся сапраўдны спектакль. З выдатнай ігрой акцёраў, са стварэннем агульнага малюнка. Цяжка сказаць, што дакладна змянілася. Але другі акт быў зусім іншага спектакля.

Некалькі цікавых знаходак.
Першая — "купанне" Падалякі.
Другая — папяровая чайка. Акрамя цікавага выгляду, дзіўнае значэнне надае безліч літар на яе крылах.
Ну і трэцяя — стрэлы ў канцы спектакля. Прымушае па-іншаму зірнуць на самагубства Трэплева. Бо хоць ён і сам стрэліў у сябе, але ці з-за добрага жыцця? А можа, з-за адсутнасці разумення і розных перашкод?
Можно убивать непониманием. Ежесекундно, планомерно, не нарушая закона. (с) Рыгор Горын

І вось тут самы час вярнуцца да сэнса спектакля, бо моўчкі згадзіцца з прапанаваным Пінігіным вар'янтам я не магу.
На мой погляд, дурнота шукаць чорную кошку і цёмнай комнаце, калі яе там проста няма. Спектакль распявядае аб жыцці людзей, часам бессэнсоўным і хлуслівым. Але нават трагічны канец п'есы і паводзіны людзей не даюць падставы да аднабокай высновы пра наблюжаючыся канец свету. Гэткім жа чынам можна і іншыя п'есы звесці да гэтага ж. «Візіт старой дамы» — духоўны разлад, калі грошы пачынаць уладарыць. «Бег» — бессэнсоўнасць рознай барацьбы, бо вернемся да таго ж. І іншае, іншае...
Ды і проста не вязаўся у мяне гэткі фінал. Пасля сцэна забойства Трэплёва — не чакаў. Пасля сцэны выбуху шалёнай бязглуздай дзейнасці — не чакай. Пасля з'яўлення Гарцуевай з крыламі чакаў нейкай высновы пра тое, як людзі, часам нічога не вартыя, замінуюць іншым заняць належнае ім месца, вольна жыць у свеце.
Ну ды ладна. Схадзіце, паглядзіце — можа гэта мяне пераклініла, і выснова пра канец сусвету самая лагічная і зразумелая. Хто ведае :-D

Цяпер што датычыцца іншых момантаў.
Дзякуй мастаку Марыусу Яцоўскісу за цікавую сцэнаграфію і касцюмы. Усё добра і вытрымана ў адным стыле. Трэба адзначыць і знаходку з прасторай для сцэны тэатра і кабінета. Адзінае толькі: тоўстыя доскі, што навісаюць над сцэнай, часткова закрываюць экран з бакоў бельэтажу і балкона.
Гульня ўсіх акцёраў добрая (акрамя таго вышэйназванага гратэску). Мушу падзякаваць Вікторыі Чаўлытка, якая дала мне магчымасць значна лепш зразумець персанаж Машы. Дзякуй Аляксандру Казеле і Валяніцне Гарцуевай, асабліва за канец другой дзеі. Далей працягіваць не буду, іначай зацягнецца надоўга.
Не магу не закрануць пытанне часу ў спектаклі. З аднаго боку — дэкарацыі, выкананыя як унутраны выгляд звычайнай хаты дзесьці ў 19-м стагоддзі (выбачайце, але зараз вельмі цяжка знайсці хату, так выглядаючую). З другога — сучасны ноутбук, з дапамогай якога Казела дэманструе разбурэнне Землі. Сюды ж відэакамеру. І з трэцяга боку — антэна, з дапамогай якой Падабед спрабуе знайсці радыёсігнал. Усё гэта — элементы розных эпох. Відавочна, спроба падкрэсліць адсутнасць звязанасці з канкрэтным часам. Але ўсё ж вельмі незвычайна бачыць спачатку ноутбук, а пасля — старую антэну.

Падагульняючы, паўтару: супярэчлівым атрымаўся спектакль. Але ўсё ж цікавым. Варта на яго прыйсці проста дзеля другой дзеі. Ну і Чэхава.

-----

P.S. Ну і віншую Сашу Жук (Вайцэховіч) з прэм'ерай Канчыты ў нашай «Юноне». Самому ўбычыць, зразумела, не давялося. Але Жэня кажа, што было добра. Трэба будзе неяк зноў паглядзець "Юнону".

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі, БГАМТ

19:18 

З юбілем Генадзя Аўсяннікава

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
На гэтым тыдні, а дакладней 19 лютага, свой юбілей адзначаў артыст Купаласкага тэатра Генадзь Аўсяннікаў.
З юбілеем яго, доўгіх год жыцця, новых цікавых роляў і звычайнага шчасця!

Да юбілею па тэлебачанні паказалі яго монаспектакль «Беларусь у фантастычных апавяданнях».

Я спадзяваўся на яго паспець схадзіць, але новы сайт Купалаўскага сувора абверг мае спадзяванні: спектакль знялі. Таму буду глядзець запіс.

@темы: беларускае, Купалаўскі, мысли вслух, театр

00:20 

Вяселле

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння другі раз схадзіў на «Вяселле» ў Купалаўскі.

Гэтым разам уразіла меней; можа таму, што значных нечаканасцяў не было. А можа з-за другіх акцёраў і пятніцы трынаццатага :-D
Мне сёння не хапіла той атмасферы. Яна недзе лунала, але канчаткова ўсталявацца не магла.

Даволося трапіць на іншых акцёраў.
Малчанаў спадабаўся значна менш за Дробыша. Той неяк выдзяляўся, і ўвогуле...
Дзяўчаты, акрамя адной (на жаль, фамілію не ведаю, магчыма Зелянкоўская), былі іншыя. Паасобку яны былі няблага, але вось нейкага трыа не ўбачыў.
Быў Памазан замест Гарбука. Абодва добра.

А ў астатнім ўсё добра. Але вось цудоўнага малюнка ад пачатку і да канца не атрымалася. Часам ён крыху перарываўся.
Тым не менш, зноў атрымаў асалоду ад пэўных момантаў. Ды паразважаў больш над сэнсам (п'есу я ўсё ніяк на наважуся пачытаць)... Галоўная думка тут не пра вяселле, а пра змены ў грамадстве, пераасэнсоўванне прынцыпаў, паводзін. Даволі сімвалічна, якога рознага паветра прагнуць жаночыя асобы ў спектаклі. Маладзейшыя — весялосці, нейкай раз'юшанасці і свабоды ўчынкаў. А Дашанька, "маладая", — сапраўды "чыстых" паводзін людзей, шчырасці і добразычлівасці. І вось так можна ўмоўна падзяліць ўсіх дзеючых асоб.

Дзякуй вялікі музыкам.

Мабыць, яшчэ вярнуся. Але хацелася б зноў пабачыць тых акцёраў, якіх бачыў у спектаклі падчас першага прагляду, зноў адчуць тую атмасферу. Але калі гэта будзе — невядома... Спектакль рэдка паказваюць.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі

23:23 

Спектаклі Купалаўскага

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора, пасля другога дня алімпіяды, увечары была насычаная культурная праграма: неведванне ажно двух тэатраў. Але спектакль я глядзеў толькі ў Купалаўскім, а ў музычны прыйшоў з крыху іншай мэтай (аб чым пазней).
Дык вось, учора я другі раз схадзіў на «Не мой». І, на мой погляд, гэта ўсё ж адна з лепшых пастановак Купалаўскага.
Цудоўная аповесць Адамовіча, добрая пастаноўка Гарцуева, шыкоўная сцэнаграфія Герлавана. музычнае афармленне і, безумоўна, выдатная ігра акцёраў стварылі спектакль высокага ўзроўня.
Я спадзяюся калісьці прачытаць аповесць Адамовіча, але ў папяровым выглядзе я бачыў яе толькі ў выданні «Беларускага кнігазбора», а каштуе яно больш за 120 тысяч.
Мне ўсё шанцуе на Гарцуеву. Два разы быў на «Translations», два на «Хаме», два на «Не мой» — і заўсёды Гарцуева. Не, я не супраць, мне проста цікава.
Акцёрскі састаў як і ў першы раз. Усё малайцы, у Гарцуевай і Казелы цудоўны дуэт.
З партэра глядзець яго лепей, але квіткі туды дарагія. І я па-ранейшаму не разумею, што адбылося ў пачатку верасня, калі партэр быў паўпусты.

------

А вось сёння я схадзіў на «Старамодную камедыю», якая ідзе на малой сцэне КЗ «Мінск».
Але перад тым, як падзяліцца сваімі уражаннямі, не магу не расказаць маю гісторыю, звязаную з гэтым спектаклем.

Калісьці даўным-даўно, мабыць, гадоў 4-5 таму, калі тэатрам я амаль не цікавіўся, мы з Жэняй і, здаецца, з дваюраднай сястрою вырашылі пайсці на прэм'еру нейкага спектакля на малой сцэне Купаласўкага (гэта было да рэканструкцыі і тады спектаклі шлі непасрэдна на малой сцэне Купалаўскага). Прыйшлі мы перад спектаклем, але аказалася, што спектакль заменены.
Я ўжо не памятую, на прэм'еру якой пастаноўкі мы тады ішлі, але мы на яе, здаецца, не трапілі ўвогуле. Але я аб тым не вельмі шкадую, таму што спектакль, на які заменілі прэм'еру, быў шыкоўны.
У гэтым годзе, спрабуючы даведацца, што за спектакль мне спадабаўся, знайшоў два варыянты. што гэта магло быць: «Старамодная камедыя» ці «Я не пакіну цябе». Але другі зараз не ідзе ўвогуле, а фотаздымкі першага мне аб чымсьці нагадалі. Таму вырашыў калі-небудзь схадзіць на «Старамодную камедыю». Час ляцеў, і толькі сёння атрымлася трапіць. І спектакль я пазнаў адрау. Не па сцэнаграфіі, не па акцёрах. Па музыцы.

Простая гісторыя аб двух людзях. Лёсы іх дзіўныя, і простымі іх не назавеш. Яны пражылі большую частку свайго жыцця, і, здаецца, шчаслівейшыя дні іхняга жыцця даўно прамінулі. Але пасля сустрэчы яны пачынаюць атрымліваць ўсё больш і больш асалоды ад жыцця. Але пасля разумеюць, што не могуль адзін без аднога.
У чарговы раз я апладырую Валерыю Раеўскаму. Усё ж, што ні гавары, ён адзін з лепшых режысёраў. На вялікі жаль, быў.
Дзякуй Рагаўцову і Ельяшэвіч за гэты, з аднаго боку, дуэт і, з другога боку, супрацьстаянне.
Музычнае афармленне добрае і адпавядае спеткаклю. Але кампазітар не пазначаны, і, значыць, музыка аднекуль узятая. Можа хто ведае, адкуль гэта мелодыя?..
Вось толькі малая сцэна КЗ «Мінск» крыху спецыфічная. Ну вельмі ж малая =) І вельмі нязвыкла, што першы рад ужо літаральна сцэна не, я сядзеў не на першым радзе.

Не ведаю, што такога асаблівага ў гэтым спектаклі, але... гэта нешта асаблівае ў ім ёсць. І я шчаслівы. што знайшоў гэты спектакль, успамін пра якой застаўся на доўгі час. Ён зноў пакінуў вельмі добрыя ўражанні, і, спадзяюся, я яго яшчэ не аднойчы ўбачу.

@темы: Купалаўскі, Я, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:40 

коротко о главном. т.е. театре

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Нет никаких сил и времени, чтобы написать о сегодняшних спектаклях, но несколько строк я всё-таки напишу.

«Пан Тадэвуш» у Купалаўскім.
Не вельмі атрымалася. Арыгінал не чытаў, параўноўваць няма з чым. Жэня гаворыць, што Тадэвуша з Зосяй было замала. Вымушаны згадзіцца. Асноўная месца з спектаклі чамусьці занялі сварка графа з сям'ёй суддзі (Тадэвуша), асоба Тэлеманы і набліжэнне вайны.
Зразумела, які спрабавалі данесці матэрыял і інш., але атрымалася гэта не надта добра. Сцэнаграфія цікавая, але спектакль гэта не ўратоўвае.
Першы акт не пакінуў няйкага цэласнага ўражання. Другі ў гэтым плане значна лепшы.
Граф у Падалякі атрымаўся вельмі гратэскным. Анікей-Тэлемана спадабалася. Голубева-Зося і Харланчук-Тадэвуш таксама добра.
Неяк не магу пакуль амаль нічога канкрэтнага сказць. Трэба абдумаць, а галава ўвесь дзень дурная. Жэня добра напісала, і значна канкрэтней за мяне.

«Иохим Лис». Думали идти вместе с Женей, но повесили состав без Эдика, а у Жени не было настроения. Поэтому сходил один.
Давновато я был на Лисе в последний раз, кучу премьер пропустил. Сегодня навёрстывал.
Сделали новую программку. Очень круто получилось, молодцы =)
Барсучата все милые, трёх из них я до этого не видел. Двух (Алиса Абрикосова, Анна Марчик) я до сих пор не различаю. Кстати одна из них была в Гомеле, вопрос лишь кто из них :-D
Шишко в роли Амалии прелестна. Интересно, где она раньше была? Вроде выпуск тот же... После Дубновицкой мне очень понравилось.
Саша Жук — это много плюсов к Лису. Эдик, кстати, был, и был Ромуальдом.
В целом, сегодня был шикарный Лис. За второй акт всем отдельная благодарность :red:, даже придраться сильно не к чему, да и не хочется. Омрачила спектакль лишь проблема с микрофоном у Жук в самом начале спектакля, к тому же на песне.

@темы: Купалаўскі, Территория мюзикла, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:30 

Театральное лето, осень... Окончание

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сегодня у меня дошли руки сделать список всех театральных записей (который в предыдущем посте), так пусть же дойдут руки и дорассказать наконец-то о спектаклях, которые я посмотрел, иначе я об этом никогда не напишу.

-----

Стары дом (НАДТ імя Я. Коласа, 1987 г.)


Смотрел ещё летом этот спектакль.
«Всё течёт, ничего не меняется» (с). Тут спектакль о чём-то похожем. Меняются нравы, мода, общепринятое поведение. Но истории, которые происходят с людьми, остаются те же. Меняются лишь действующие лица в этих историях, меняются люди.
Обычный многоквартирный коммуналка дом. И, в принципе, типичные жители обычного дома: отец-алкоголик, пенсионер, лезущий куда надо и не надо, влюблённая пара, одинокая женщина и многие другие. И вот случается один конфликт, и влюблённая пара расстаётся, покидая родной дом. А через десятилетие возвращается, и находит всё на своих, прежних местах...
Неплохой спектакль. Но говорить о какой-то удивительной особенности спектакля... то такого нет. Как говорится, если бы не посмотрел, очень многого не потерял бы.
Игра актёров на уровне.

Семейный уикенд (Гродненский драмтеатр, 1999 г.)


Смотрел, опять же, летом.
Комедия положений. Жена возвращается домой и застаёт мужа с посторонней девушкой. Муж от нечего делать выдаёт её за свою дочь. Несмотря на многочисленные возникшие вопросы, он решает идти с этой историей до конца...
Было приятно посмотреть. В принципе, комедий положений я видел немного, сравнивать не с чем. В любом случае, спектакль оставил приятное впечатление. Игра актёров тоже.

Памінальная малітва (НАТ імя Я. Купалы, 1999 г.)


Ох, даўно я глядзеў "Памінальную малітву" Купалаўскага. Можа, яшчэ год таму. Так, прыблізна тады.
Шыкоўны спектакль, і мне вельмі шкада, што я не паспеў паглядзець яго ў тэатры. Знялі яго зусім нядаўна, у 2012 годзе.
Акцёрская гульня тады вельмі ўразіла.
Вось тут, безумоўна, раю паглядзець.

Калі мамы няма дома (тэлеспектакль)


А вось гэты спектакль ў мяне дайшлі рукі паглядзець толькі восенню на канікулах.
Цікавая задума п'есы. Чалавек, які ўжо даўно жанаты, мае сям'ю і інш., вырашае ўпершыню сустрэцца з іншай жанчынай. І вось у спектаклі паказаны тры яго сустрэчы з жанчынамі. Паказана, як змяняюцца паводзіны мужчыны, у тым ліку з жанчынамі. Але спектакль не зусім пра тое. Ён больш пра змены ў грамадстве, пытанні паводзін людзей і прыстойнасці.
Своеасаблівы спектакль.

-----

Теперь осталось написать лишь об одном спектакле: «Христос и Антихрист (Царевич Алексей)».
Но это сложный спектакль, после которого хотелось о многом написать. А это не самое лучшее занятие для полпервого ночи.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі, БТ-3

00:36 

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Летам чытаў кнігу Яна Баршчэскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Цікавая кніга, і гісторыі, якія апавядае аўтар, таксама вельмі цікавыя. Ёсць у іх нешта незвычайнае, таямнічае, што прываблівае.
Згаджуся з меркаваннем, якое чытаў ці то ў самой кнізе, ці недзе яшчэ, што заканчэнне ў мноства гэтых гісторый — сумнае. Дакладней, пра яго часта не сказана анічога: не выдуманы вясёлыя і шчаслівыя фіналы, якія пазабавілі бы чытача і прымусілі б яго шчасліва ўсміхнуцца. Гэта гісторыі без канца, як гэта часта здараецца, і нікому не дазволена іх працягнуць...

Вось толькі вялікую памылку я зрабіў, прачытаўшы гэтую кнігу улетку. Усё ж крыху не тая атмасфера, не той стан душы. Гэтыя гісторыі трэба б чытаць тымі доўгімі зімовымі вечарамі, калі адбываюцца падзеі ў кнізе; тымі вечарамі, калі за акном свішча вечер, а ад кожнага шолаха ўздрыгваеш. Таму найвялікшай асалоды ад «Апавяданнняў...» я тады не атрымаў.
Але памылкі трэба выпраўляць.

У Купалаўскім тэатры доўгі час шоў монаспектакль «Беларусь у фантастычных апавяданнях». Чаму шоў? Таму што ўжо больш за год яго няма ў афішы, нягледзяы на прыстунасць у рэпертуары.
Дык вось, сёння на радыё адбылася прэм'ера радыёверсіі таго монаспектакля, нязменны выканаўца якога — Генадзь Аўсяннікаў.
Для гэтага твора, як я ўжо пісаў, патрэбны належны настрой. Таму сёння я яго не слухаў, планую паслухаць крыху пазней.
Раю і вам паслухаць гэты радыёмонаспектакль. Паслухаць ды спампаваць можна тут.

На гадзінніку ўжо за поўнач, і таму віншую усіх з надыходзячым Новым Годам! Няхай усе ў вас атрымліваецца, мары здзейсніваюцца, здароўе не дае нагоды ўспомніць пра яго, а знаёмыя і блізкія радуюць вас добрымі навінамі!

@темы: Купалаўскі, беларускае, книги, мысли вслух, театр

23:55 

Шалом-Алейхем (начало)

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну что же, премьера сдача «Шалома» состоялась. Ожидания были разные, но в целом... сносно.

Не могу не сравнить с фильмом 1971 г. и спектаклем Купаловского. Воспоминания свежи от просмотра обеих записей.
Литературная основа (диалоги, сцены) — почти всё точная сцена спектакля Купаловского, т.е. пьесы Горина. Главное различие — сон с бабушкой Цейтл, роль свата/свахи и Менахема.
От фильма-мюзикла 1971 г. осталось многое. Но о том, что не понравилось, в т.ч. и о музыке в другом посте.
В целом попытались соединить драматическую версию Горина с мюзиклом Бока. Что-то вышло удачно, что-то не очень.

Сценография хорошая. К концу спектакля неплохо проникся. Костюмы хорошие.
Звук. Вот тут сложный момент. Решили вместо нормальных микрофонов использовать подзвучку. Сидели на 8-м ряду, но заметил, что иногда приходилось прислушиваться. Речь была не всегда слышна, да и в песнях было плоховато слышно (особенно в начале: "Обычай" и песня про сваху). Спасало хорошее знание материала. Во втором акте что-то иногда фонило.
Свет. Ничего плохого сказать не могу. На уровне.

Теперь о впечатлениях о спектакле. Практически ничего не вырезали и не сократили, что радует.
Не понравилось деление на акты. Не в том месте, совсем. Причина понятна (время первого акта). Но вот в результате переход от свадьбы/погрома к зиме не получился.
Мне немного не хватило целостности спектакля в целом (первого акта в особенности). Отдельные сцены, эпизоды. А переходы не всегда хорошо. Опять же сравнивая с Купаловской версией или с фильмом, там такое в глаза не бросалось.
Не понравились шумовые эффекты. Субъективно, не к данному спектаклю.
Второй акт лично мне понравился значительно больше. То ли дело в большем количестве драматических сцен (которые, меж тем, были сыграны хорошо), то ли в большей однородности музыки — не знаю. Пускай специалисты и критики разбираются, я на их хлеб не претендую.

Ну и, конечно же, о игре актёров. Они все у нас молодцы. :heart: В некоторых моментах именно их игра тянула спектакль вверх.
Дуэт Тевье-Голда в исполнении Заянчковского-Кузьмицкой прекрасен. И вокал, и драматическая игра на уровне. :red: Спасибо обоим.
Все дочки молодцы. У Саши Римкевич интересный дуэт с Немцовым. Жук с Малахвейчук на ролях младших дочерей отрываются)))
Дементьева с Анзором в паре очень неплохи.
Гайде образ Енты идёт, Кузьмину роль Лейзера — тоже.
Немцов в роли Перчика органично смотрится.
Эдик в роли Лудовико ("Собака") и Ребе очень похож.
Сучкова в роли мамы Менахема — "не так страшен чёрт, как его малюют".
Ну и, наконец, звезда — Якубович в роли Менахема. :heart::heart::heart: Это было феерично!!! :alles:

Продолжение (негатив, недостатки) — в следующем, частично закрытом посте, т.к. не всё для глаз посторонних.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, кино, Купалаўскі, БГАМТ

23:34 

Памінальная малітва

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У нашым музычным тэатры зараз ставяць «Шалом Алейхем! Мир вам, люди!».
Таму ўсё-ткі знайшоў час напісаць пра спектакль Купалаўскага, пастаўлены па той жа п'есе Горына.



«Памінальная малітва». Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле твораў Шолам-Алейхема і п'есы Рыгора Горына. Запіс 1999 г.

Цудоўны быў спектакль. На жаль, не паспеў убачыць яго ужывую...
Шыкоўная ігра акцёраў. І моцная атмасфера спектакля.

Нават не ведаю, што сказаць. Яго трэба проста паглядзець, гэты выдатны спектакль.
Ленкомаўскую версію не глядзеў, спадзяюся пазней паглядзець.

@темы: мысли вслух, Купалаўскі, мнение, театр

00:52 

Вяселле

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння схадзіў на “Вяселле” ў Купалаўскі.
Сапраўды вельмі цікавы і няпросты спектакль. Але… мне спадабалася.

Не скажу, што я канчаткова зразумеў гэтую пастаноўку. Не маю права. Усё-ткі не чытаў п’есу, ды і сваё асаблівае меркаванне. Але сваі думкі тут напішу.
Мне падалося гэта гісторыяй пра паводзіны людзей, своеасаблівай сатырай. Не трывіяльнай сатырай пра змены ў грамадстве, пра переасэнсаванні духоўных каштоўнасцей.
І ўсё гэта Чэхаў паказвае на прыкладзе аднаго вяселля.
Апафеозам спектакля здаюцца словы “генерала” (Генадзь Аўсяннікаў) “Якая нізасць!” Але гэта не ён. Апафеоз — пытанне пра грошы нявесты (Зінаіда Зубкова), якую “генерал” называе адзіным чалавекам на гэтым вяселлі.

Гэты было шыкоўна як адзінае цэлае, як спектакль, дзе цяжка выдзеліць каго-небудзь. Дзякуй усім музыкам і акцёрам за гэты дзівосны спектакль. :red: Вы стварылі АТ–МА-СФЕ-РУ!!! *інтанацыі са спектакля*
Хочацца реалізаваць своё прынцып “кожны спектакль трэба паглядзець самае меншае двойчы”. Хочацца вярнуцца.

Вось куды б напісаць у Купалаўскі наконт праграмак? Што трэба адзначаць тых акцёраў, што іграюць у спектаклі. Тым больш што на “Вяселлі” выканаўцы роляў не пазначаны, а напісаны проста спіс усіх акцёраў з некалькіх саставаў.
Усіх хлопцаў, што сёння ігралі, я пазнаў. А вось з дзяўчатамі складаней. Прыблізны састаў, каб быў: Аўсяннікаў, Гарбук, Качаткова (?), Зубкова, Дзянісаў, Кірычэнка, Дробыш, Есяневіч, Зуй, Пятроў, Рудэня, Анікей, яшчэ 4 дзяўчаты.

Парада тым, хто калі-небудзь збіраецца на “Вяселле”. Квіткі на этажы лепш браць у цэнтр ці на правы бок, бо з левага боку больш дзеянняў ля самага краю сцэны (якія тады могуць быць не бачны, часткова ці поўнасцю).

@темы: Купалаўскі, беларускае, театр, мысли вслух, мнение

23:30 

Театральное лето — 6. Ажаніцца — не журыцца

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…


«Ажаніцца — не журыцца». Адзін з найбольш вядомых спектакляў Купалаўскага.
Два вадэвіля ў адным спектаклі на тэму шлюба. Яскравы гумар дзесьці канца 19-га — пачатку 20-га стагоддзя.
Выдатная ігра акцёраў.
Было цікава паглядзець, і спектакль не расчараваў. Лёгкі сюжэт, дасціпныя жарты.
Вось толькі як глядзеў, некаторыя словы не было чуваць.

Сціпласць — сястра таленту (с).

@темы: театр, мысли вслух, мнение, Купалаўскі

23:10 

Театральное лето — 5. Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…


«Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл». Нясвіжская арлекінада Купалаўскага тэатра.
Абнавіў свае ўражанні ад прэм'ернага паказа ў Доме афіцэраў.

Як своеасаблівая рэтраспектыва, якая паказвае тэатр 16-га стагоддзя — добра. Але як пастаноўка, на якую хочацца хадзіць і хадзіць... не, я б не сказаў.
З успамінамі мае сёлетнія ўражанні супалі: опера «Выкраданне Еўропы» мне не вельмі падабаецца. А вось балет файны.

Вельмі спадабаўся Казела ў ролі Арлекіна. І мне сорамна, але я яго не пазнаў.

А ўвогуле добра, што запіс паказалі. Цяпер я канчаткова пераканаўся, што на «Тэатр Уршулі Радзівіл» я магу ў Купалаўскі не ісці. :-D
Сам запіс зроблены ў Нясвіжскім замку. Таму акцёры з мікрафонамі, якія не заўсёды добра працавалі. І часам мне хацелася забіць відэамантажора, які ўставіў безліч панарамных відаў

@темы: Купалаўскі, мнение, мысли вслух, театр

01:13 

Тата

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзве мінулыя прэм'еры ў Купалаўскім я прапусціў і ўсё збіраюся на іх схадзіць.
Таму вырашаў на гэтую прэм'еру Купалаўскага схадзіць, каб пасля год не збірацца... :gigi:

Спектакль «Тата» па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага “Ціхі шолах развітальных крокаў”. З п'есаю я не знаёмы.

Вельмі незвычайная сцэнаграфія. Ззаду і па баках сцэны вялізныя тканіны, на якія робяцца праекцыі: паскораныя пейзажы, шамаценне лістоты, зруб калодзежа... Выглядае цікава. Уражвае.
Вось у гэтай пастаноўцы поўнасцю выкарыстоўваюцца магчымасці сцэны Купалаўскага. Напрыклад, калодзеж то з'яўляцца, то зноў знікае. Рух дэкарацый па сцэне зроблены з дапамогай 8 (ці больш) чатырохкутнікаў, якія аўтаматычна перамяшчаюцца па сцэне. Але менавіта з-за гэтых асаблівасцей спектакль толькі для сцэны Купалаўскага.

Сюжэт мне спадабаўся. Паразважаўшы пасля спектакля, параўнаю яго з «Вечерам» Дударава. Таксама пытанне бацькоў і дзяцей, іх узаемаадносін. Але калі ў «Вечары» падзеі паказаны з боку пажылах людзей, пра якіх забыліся дзеці, то ў «Таце» (ці «Татулі»?) гісторыя паказана з боку дзіцяці (ужо дарослага, зразумела), бацька якога памёр.
Сын, ужо пасля смерці бацькі, спрабуе знасці адказ на пытанне, ці любіў яго бацька. Спрабуючы знайсці адказ у мінулым, ён усё больш і больш аддаляецца ад рэчаіснасці. Рэальнасць змяшалася са снамі, і часам цяжка зразумець, што існуе, а што нет. А сын усё паглыбляецца ў сны...

Першы акт гэтага спектакля проста цудоўны. Не, не так: звышвыдатны. Адзін з лепшых, што я ўвогуле бачыў. Усё збалансавана, і з дробных падзей і сцэн фарміруецца шыкоўны агульны малюнак.
Чаму я гавару так толькі пра першую дзею? Таму што другая дзея пакінула дваістае ўражанне. Кудысьці падзявалася збалансаванасць, агульны малюнак пачаў разбурацца. Нават тэхніка пачала дрэнна працавала (мікрафон) ці не працавала ўвогуле (тыя аўтаматычныя чатырохкутнікі зламаліся, і Падаляку прыйшлося самому іх перамяшчаць). Не, гульня заставался за высокім уроўні, тэкст не забывалі, але чагосьці ўжо не хапала. У выніку другі акт пакінуў нейкае скамечанае ўражанне. Быццам і тэкст сказалі, і асноўныя думкі перадалі, але пра штосьці забыліся...
Падмацавалі гэта ўражанне і паклоны, калі Гарбуку ўрычылі невядома які дыплом, а галоўныя акцёры так і не выйшлі на сцэну.

Састаў, каб не забыцца. Гарбук, Кучыц, Падаляка, Гардзіёнак, Белахвосцік, Чаўлытка, Сідарава, Кавальчук.
З акцёраў хацелася б вылучыць Рамана Падаляку (адзіны сын Саша) і Марыну Гардзіёнак (Ганна, адна з дачок).
У Рамана Падалякі добра атрымаўся вобраз сына. Паступовы пераход ад амаль звычайнага чалавека да таго, хто пачынае жыць у іншым свеце і інакш успрымае рэчаіснасць.
Марыну Гардзіёнак я памятую яшчэ па старому запісу «Кіма». І вось нарэшце, пасля шэрагу дробных роляў, я ўбачыў яе ў галоўнай ролі. Цудоўная Ганна. :heart:

Падсумоўваючы, хочацца яшчэ раз сказаць пра шэраг цікавасцяў у спектаклі, пра сэнс, схаваны ў спектаклі.
Я спадзяюся, што другі акт з канцоўнаю яшчэ дапрацуюць. Бо калі гэта зробяць, атрымаецца выдатнейшы спектакль, на які я гатовы буду вяртацца зноў і зноў.
А вярнуцца хочацца. Нават зараз.

Пасля спектакля з'явілася жаданне прачытаць арыгінальную п'есу. Можа там ёсць яшчэ іншыя цікавасці...

-----

У чарговы раз пераканаўся, што нішто так не азмрочвае спектаклі і канцэрты, як афіцыйнасць з бясконцымі падзякамі спонсарам.

@музыка: Дзецідзяцей - Нічога

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі

13:23 

Театральное лето — 3. Брама неўміручасці

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…


У сярэдзіне ліпеня па БТ-3 паказвалі тэлеспектакль Купалаўскага «Брама неўміручасці» паводле камедыі Кандрата Крапівы.
Паглядзець было цікава, але каб вельмі спадабался — такога няма.
Усё даволі прадказальна. За неўмірачасцю "паўзуць" усе кар'ерысты, падхалімы etc. І, безумоўна *сарказм гэта, ці не, вырашайце самі*, вельмі лагічны вывад: трэба працаваць, і ў першую чаргу работаць над сабою, а жадаць неўмірачасці — ні-ні, як можна!
Не, як сатыра — добра. Але, гледзячы гэты тэлеспектакль зараз, больш адзначаеш ігру акцёраў, чымсьці саму п'есу.
Вось неяк так.

А вось акцёры ў гэтым тэлеспектакле амаль усе — зоркі. Дубашынскі, Станюта, Бірыла, Браварская, Пекур, Рахленка, Стома, Кармунін...
Паўлу Дубашынскаму добра падыходзіць роля прафесара, Людміле Волкавай — яго лабаранткі.
Таксама адзначу Стэфанія Станюта (Марына Сяргееўна), Здзіслава Стому (Караўкін) і Паўла Кармуніна (Торгала).
А ўвогуле ў спектакле большасцю "маленькія ролі", таму адзначыць каго-небудзь цяжкавата.

@темы: театр, мнение, беларускае, Купалаўскі, БТ-3

23:19 

Театральное лето — 2. Каварства і любоў

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ну што ж, працягнем...


Хочаш сябе ты пазнаць, — паглядзі на людзей, на іх справы.
Хочаш людзей зразумець, — у сэрца сваё загляні!

У нядзелю, якраз перад ад'ездам у Польшчу, па БТ-3 паказвалі «Каварства і любоў». Зразумела, што тады было не да спектакляў.
Таму дабраўся я да спектакля паводле мяшчанскай трагедыі Ф. Шылера толькі ў пачатку жніўня.

Спектакль спадабаўся. Добрая пастаноўка, выдатная ігра акцёраў. Добрая драматычная аснова спектакля.
Цікавая задума з катрынкаю і людзьмі, якія толькі лялькі ў чыёйсьці гульні.

Акцёрскія работы.
Безумоўна, адзначу Святлану Анікей у ролі Луізы. Цудоўная ігра. :heart: Вось тут проста веру. Фінальны маналог вельмі кранальны.
Геннадзь Аўсяннікаў, роля скрыпача Мілера. Выдатна атрымаўся вобраз бацькі Луізы.
Чамусьці спадабаўся Ігар Дзянісаў у ролі сакратара. Здаецца, нічога асаблівага, але чамусьці зачапіла.

Яшчэ адзін спектакль Купалаўскага і Раеўскага, які мне спадабаўся...

@темы: театр, мнение, беларускае, Купалаўскі, БТ-3

23:11 

theatre, summary

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Немного статистики (с)

Я в прошлом сезоне начал собирать билеты из театра. Ложил в коробочку — и всё...

Руки дошли просмотреть и подсчитать.
Оказалось, что собирал я их не с начала сезона, а со "Стакана воды" 29 сентября (хотя помню, что до этого был "Витовт" в оперно-балетном и "Чудо").

54 билета (хотя 53, один был в подарок на привозной, в статистику не пойдёт).
3.970.000 рублей. Отсюда средняя стоимость билета в театр — 75.000 р. Однако.
Из музыкального 35 билетов, из ТМ — 10, из Купаловского (куда я стал ходить только с весны) — 8.

Если верить количеству билетов:
Сватовство гусара — 7
Обыкновенное чудо — 5 (+1 см. выше)
Вестсайдская история — 5
Стакан воды — 4
Иохим Лис — 3
Юнона и Авось — 3
Красная Шапочка — 3
Летучая мышь — 3


Вот так-то всё, оказывается...

@темы: Купалаўскі, БГАМТ, Территория мюзикла, Я, мысли вслух, театр

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная