• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: асобы (список заголовков)
20:31 

lock Доступ к записи ограничен

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
12:53 

Памяти ушедших мастеров

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
22:33 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вот же новости приходят...

Ростислав Янковский и Сергей Кортес сегодня умерли...

Это всё жара...

@темы: мысли вслух, асобы, rip

00:50 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Наше белорусское телевидение продолжает отжигать.

Фильм о Наталии Гайда из цикла документальных фильмов «Легенды белорусской эстрады».

:facepalm: :apstenu:

Оперетта и эстрада — судя по всему, для кого-то это синонимы.


@темы: ...сейчас прольётся чья-то кровь..., БГАМТ, БТ-3, асобы, записи, театр

11:15 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вдогонку: с днём рождения Анастасию Анатольевну! :red:

@темы: Территория мюзикла, асобы

21:00 

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. Аўдыётворы паводле творчасці

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У гэтым годзе незабыўнаму Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу споўнілася б 85 год.

Марна пералічваць той унёсак, які ён зрабіў у беларускую культуру і літаратуру (ды і ў сусветную!). Вельмі вялікі ён; да таго ж крыўдна і няправільна было б забыцца ці не напісаць аб нечым, бо ўсё заслугоўвае належнай увагі.

Зараз ідзе выданне 25-томнага Збору твораў (сёння якраз бачыў дзявяты том з раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).
Але творчасць пісьменніка знайшла адлюстраванне і ў аўдыётворах. Існуюць аўдыёкнігі галоўных твораў Уладзіміра Караткевіча (за гэта мы мусім падзякаваць, безумоўна, Андрэю Калядзе). Ствараліся і радыйныя спектаклі і кампазіцыі паводле яго твораў, начытваліся асобныя раздзелы з яго твораў.
Са здзіўленнем давялося адзначыць, што гэтыя аўдыёматэрыялы ў сеціве нікім не сабраная ў адным месцы, а знаходзяцца ў розных мясцінах, часам не прыкмечаныя. Да таго ж загінуў сайт Караткевіча, і ўжо неўзабаве будзе год, як ён не працуе.
Менавіта таму прыйшла думка паспрабаваць сабраць усё ў адным месцы. Я цудоўна разумею, што ў фонды нашага радыё мне залезці не атрымаецца, ды і некаторыя іншыя запісы могуць застацца па-за ўвагаю. Гэтак жа я цвяроза разумею, і што гэты дзённік далёка не лепшае месца для размяшчэння. Але, на жаль, іншага пакуль што не маем.
Менавіта таму я публікую гэта не ў дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, а задоўга да гэтай даты. Можа, з цягам часу гэты спіс знойдзе належнае месца ў сеціве.
І, акрамя публікацыі гэтага спіса тут, не магу не дадаць код гэтага спіса-табліцы (html) для размяшчэння ў іншых мясцінах.

Дык няхай жыве памяць пра Уладзіміра Караткевіча!

Спіс аўдыётвораў паводле творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Крыніцы.

@темы: театр, памяць, мысли вслух, книги, записи с радио, беларускае, асобы, Караткевіч

00:07 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Добрая навіна з'явілася на сайце Купалаўскага тэатра.

У чацвер 18 чэрвеня а 11-й гадзіне на Усходніх (Маскоўскіх) могілках адбудзецца адкрыццё помніка на магіле народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, шматгадовага галоўнага рэжысёра і мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, тэатральнага педагога Валерыя Раеўскага.
Запрашаем усіх сяброў, знаёмых, вучняў, прыхільнікаў творчасці Майстра на грамадзянскую паніхіду.

А ўвогуле... сумна. Прайшло больш за тры гады пасля смерці Валерыя Мікалаевіча Раеўскага, і вось толькі зараз недзе знайшлі сродкі на помнік выбітнаму дзеячу беларускага мастацтва...


Я ў гэтую нядзелю запісваў дакументальны фільм пра Міхася Забэйду-Суміцкага, і там пачуў вельмі добрую, «правільную» думку:

Мы сёння многа гаворым пра духоўнае, культурнае адраджэнне Беларусі. У маім разуменні, гэта, перш за ўсё, трэба вярнуць страчанае. У нас яно было. У нас былі выдатныя імёны ў любой галіне культуры, мастацтва. Проста мы, на вялікі жаль, іх не ведаем. Трэба іх вярнуць.
Ніл Гілевіч
Хочацца працягнуць, што трэба не толькі вяртаць страчанае. Трэба памятаць, шанаваць і захоўваць тое, што было і што ёсць. Каб нешта яшчэ было наперадзе.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, асобы, Купалаўскі

00:52 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Штосьці апошнія два месяцы тут така-а-а-а-ая цішыня (маюцца на ўвазе каментары), што аж жудасна...

-----

Тыдзень таму Стэфаніі Станюце споўнілася б 110 год. Легендзе беларускага тэатра.

З нагоды яе дня народзінаў паказалі два дакументальных фільма. «Маё жыццё» (які здымаўся яшчэ пры яе жыцці) і фільм з цыклу «Святло далёкай зоркі».




Я, са свойго боку, дадам запіс фільму з яе удзелам «Мы — хлопцы живучие».



-----

А яшчэ значна раней, у снежні, споўнілася б 95 год з дня нараджэння яшчэ адной вельмі вядомай актрысы Галіны Макаравай. Дакументалкі паказалі тады таксама, але я замурадзіў з імі, і мне вельмі сорамна. Але лепей позна, чымсьці ніколі.



Другі дакументальны фільм з цыклу «Святло далёкай зоркі» ютуб не дазваляе паказаць і адключае гук на ўсіх 26 хвілінах з-за 30-секунднай (!) фонавой музыкі. Таму — толькі спасылка на зыходны файл.

@темы: Купалаўскі, асобы, беларускае, даты, записи, мысли вслух, театр

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная