• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: адвечная песня (список заголовков)
23:53 

Адвечка

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора зноў схадзіў на «Адвечку». Дзеля тых эмоцый, той атмасферы і энэргетыкі — прыходзіць варта.

Далучыўся і я да калядавання — сядзеў ля цэнтральнага праходу, гэтым трэба карыстацца. Я спадзяюся, як і спяваюць — «чым багата, рада хата».

Баюся я за сцэну. Гэтым разам тая ж палачка таксама імкнулася паўтарыць свой «подзвіг» і зноў адарвацца ад кола ўверсе. На шчасце, канструкцыю надта не хісталі. Але манціроўка ўсё роўна выклікае пытанні.
Светавік быў раз не зрабіў поўнае зацямненне на прамежак паміж сцэнамі.

Бэла Шпінер такая цудоўная :-D
Нешта Ганны Семянякі, што павінна была граць Вясну, не было. І на Леце «лясных стварэнняў» (?) выйшло толькі 5 замест 6, таму танцы крыху змяніліся. Я спадзеюся, што там ўсё добра. І Вясной я Семяняку люблю больш за Анісенка, асабліва вакальна.
Баброва нешта зноў збілася ў самым пачатку песні Лета, але к канцу другога куплета выправілася. Нешта занадта часта гэта...
Сігоў у канцы быў ужо «ніякі». 315 спектакль, нават уявіць цяжка.

Шыкоўна, што б там ні было.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Адвечная песня

00:07 

Адвечка

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Зноў «Адвечка» :) Здаецца, я там неўзабаве стану элементам дэкарацый :lol:
Добра было сёння. Гледачы пачулі словы са снежаньскага абмеркавання і завалілі акцёраў цукеркамі :)
Нарэшце паспяхова зламалі дэкарацыю. У мяне была думка на адным з папярэдніх паказаў, што трымаецца яно не надта моцна. Мальцы-дзецюкі вясною надта рэзва скакалі і... Насамрэч, нічога істотнага, адна з дзвюх палак, што ідуць да кола ўверсе, адчапілася ад кола і вісела гарызантальна і, самае галоўнае, не падала.
Дзесьці пачынаючы з «За сахою» і да канца пайшло вельмі добра. Лета па атмасферы было шыкоўнае, а на касьбе зала канчаткова прачнулася.

Трупа РТБД, я вас люблю :heart::heart::heart: Вы шыкоўныя, усе.
Упершыню пабачыў Давідовіча як Голад-Холад. Добра, зусім інакш спявае, але таксама годна.
Спужаўся за Таццяну Мархель, калі яна шпарка-шпарка адмалаціла замову. Але пасля ўсё было добра.
І Бэле Шпінер у канцы не забыліся даць мікрафон.

Я думаў магчыма не ісці ў лютым.
Шалёны рогат за кадрам.
Заслона.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Адвечная песня

23:40 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Чарговы (мне тут менавіта гэтае слоўца падабаецца) раз схадзіў на «Адвечку». А таксама зрабіў немагчымае захапіў з сабою Жэню пасля марных, амаль гадавых, высілкаў выбрацца кудысьці разам у драматычны тэатр.

Наконт спектаклю — :heart::heart::heart: Я яго па-ранейшаму моцна люблю.
Для мяне адна з адзнак якасці спектакля — гэта наяўнасць другога, трэцяга і астатніх планаў. Дык вось, у «Адвечцы» яны не толькі ёсць, але й жывуць самастойным жыццём не менш захапляльныя, чымсьці асноўныя падзеі.
Касякі невялічкія былі, але ўражання ўвогуле не псавалі.
Усім акцёрам вялікі-вялікі дзякуй. :red:

А пасля спектаклю нечакана адбылася сустрэча з акцёрамі. Раней хоць папярэджвалі, а цяпер... Не, я за правядзенне гэткіх сустрэч з папярэднім паведамленнем — а мо' я пачую пра яе і захачу наведаць?..
Насамрэч, я не ведаю, што можна абмяркоўваць пасля «Адвечкі». На мой погляд, можна дзякаваць, выказваць незадавальненне, але вось сур'ёзных момантаў для абмеркавання я не бачу.
Так, між тым, і адбылося — у асноўным была размова з пэўнымі артыстамі (Сігоў, Мархель, крыху Сідаркевіч), але ж і пра стварэнне спектакля і гісторіі, з ім звязаныя, таксама пагутарылі.
Увогуле, вельмі прыемнае мерапрыемства. Вось толькі нечаму даволі блага было часам чуваць, хаця й другі рад...

Са здзіўленнем пачуў, што гэта быў 313 спектакль...

@темы: Адвечная песня, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

23:02 

lock Доступ к записи ограничен

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
11:25 

Я буду, бо я — Чалавек!

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
«Я буду, бо я — Чалавек!» (фрагмент з фольк-оперы «Адвечная песня» РТБД).



Ўсясільнай рукою тварэння
Я век маю права існення.
На ўласнасць ваду і зямлю,
Душу маю такжа сваю.

Пад ўладай сваёй буду меці,
Як ёсць, усё чыста на свеце.
Я буду ўсіх чыста дужэй,
Я буду ўсіх чыста мудрэй.

І рэкі, і долы, і горы
Мяне будуць слухаць з пакорай.
Там высушу, там — правяду,
Там зрыю, а там — узнясу.

Лясы я аберну на поле,
Ўсялякія ўстрою будоўлі.
Святыні пад неба зірнуць,
Цямніцы па-белай бліснуць.

Так буду я царам прыроды,
Сам — найдасканальшага роду!
І буду царом я навек,
Я буду, бо я — Чалавек!

Я буду, бо я — Чалавек!

@темы: Адвечная песня, РТБД, музыка, театр

17:24 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Весела пачынаўся ўчорашні дзень. Ранкам, а восьмай гадзіне, прыходжу я на першую пару, а ў нас заняткаў няма. Крыўдна і непрыемна. Занатоўваў свае ўражанні ад «Скрыпача на даху».
Пятая пара, куратарская гадзіна, замест якой нас павялі на святочны канцэрт да Дня горада. С пачаткам моцна спазняюцца, працягласць невядомая, на гадзінніку праз паўгадзіны чатыры. А я з кожнай хвілінай ўсё больш і больш разумею, як мне хочацца трапіць на «Адвечную песню». Так, гэта дурасць пасля 8 гадзін вучобы, трэці дзень запар ісці ў тэатр, калі дакладна ведаеш, што і чацвёрты вечар будзе тэатральны... Але «сэрцу нельга загадаць» (с)

Такім чынам, прысутніцаў я на адкрыцці сезона ў РТБД. І вось дзіўна: спецыяльна не збіраўся, квіткі загадзя не набываў, але быў і на закрыцці, і на адкрыцці сезона.
«Адвечная песня». Цудоўная фольк-опера. Хоць усяго другі раз схадзіў, але любоў да пастаноўкі ўжо вельмі моцная.
Гэта спектакль з шалёнай атмасферай, такая энэргетыка ідзе ад акцёраў. Увесь спектакль хочацца падпяваць (ды і пасля таксама), а добры настрой не знікае. Дый зараз, пры напісанні запісу, па твары блукае ўсмешка ад прыемных успамінаў.
Дзякуючы запісу так атрымалася, што я ненаўмысна вывучыў словы фінальнага спеву. Падпяваць аказалася цікава :)

Але, баюся, колькі разоў я б не хадзіў, на сцэне з невядомымі даследнікамі ў процігазах (чамусьці ўпартая асацыяцыя з Чарнобылем) у мяне заўсёды будзе жаданне зрабіць гэтак :facepalm:
Убачыў цікавінку ў касцюме Долі: пальчаткі зробленыя са звычайных працоўных пальчатак.

Мінулым разам пра акцёраў асабліва не пісаў, а вось зараз не магу не напісаць.
Ігару Сігову вельмі пасуе роля Мужыка. Гэта, можна сказаць, яго роля. Ды не, яно насамрэч так і ёсць. :)
Бэла Шпінер бліскае ў «Адвечцы». Я ўжо казаў, што голас ў яе добры, але калі тады справу крыху псаваў мікрафон, то гэтым разам усё было цудоўна. Асалода слухаць арыю Восені. А яшчэ на вяселлі ў яе з Іллёй Ясінскім гарная пара атрымалася.
А вось благі мікрафон гэтым разам атрымала Таццяна Мархель, узровень шуму ў пачатку быў надзвычайны. Але пасля ўсё неяк выправілі. Калі наконт ігры, то ўсё было добра.
Калі ў чэрвені Вясну грала Ганна Семяняка, то ўчора Ганна Маслоўская. Абедзве добра, але мне бліжэй Семяняка.
Алёна Баярава ў ролі Жонкі, Сяргей Шымко як Голад/Холад, Доля ў выкананні рухавай Марыі Пятровіч — усе малайцы. Мне ўсе ўвогуле і падабаюцца :) а напісаць пра кагосьці з акцёраў і не напісаць пра іншых — не самае лепшае выйсце. Таму скончу пісаць і прыйду яшчэ раз.
Шчыра прызнаюся, што вельмі ж часта замест таго, каб глядзець на галоўных асоб, глядзеў на другі, трэці план. І атрымліваў глыбокую асалоду ад спектакля ў спектаклі. Дзякуй усім акцёрам, бо гэта насамрэч шыкоўна. :heart::red:

Вось так неспядзявана РТБД за якіх паўгода і ўсяго тры спектакля (!) ўвайшоў у лік любімых. Туды прыемна вяртацца толькі дабірацца не вельмі. Спадзяюся, што так будзе і надалей :)

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Адвечная песня

21:46 

Адвечная песня

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора я пасля цяжкага дню (ЦТ па рускай мове + рэпецітар) ўвечары дабраўся да тэатра. РТБД, «Адвечная песня». Да нядзелі не быў упэўнены, што атрымаецца патрапіць туды, але ўсё склалася найцудоўна.

Дык наконт спектакля, караценька.
Шыкоўна. Цудоўнейшы спектакль. І калі «Песня пра долю» — гэта збольшога музычнае ўвасабленне паэмы Купалы, то тут пераважае дзея, аздобленая шыкоўнымі спевамі і танцамі.
Сапраўды, добра вытрыманае ў адзіным настроі выдовішча, якое зачароўвае. Я проста атрамліваў асалоду ад таго, што адбывалася на сцэне. Але паўсюль ёсць пэўныя недахопы, і, на мой вялікі жаль, «Адвечка» не стала выключэннем. Кудысьці не туды пайшла думка Кавальчыка-малодшага, і з'явілася ў спектаклі сцэна пасля смерці Мужыка, калі нейкія невядомыя даследвальнікі (? цікава, хто яны насамрэч) абседваюць сцэну з нейкімі прыборчыкамі (радыяцыя? Чарнобыль?). Я разумею, што трэба было паказаць плынь стагоддзяў паміж смерцю Мужыка і яго уваскрашэннем, але ж пасля самабытнай беларускай вёскі канца дзевятнаццатага стагоддзя... «як Эйфелева вежа пасярод гарода» (с). Псуе ўражанне моцна.

Я вось, насуперак звычцы, пачну не з акцёраў, а з тых, хто стваралі гэты спектакль.
Прыгожыя касцюмы :heart: Дый дэкарацыі не адцягваюць увагу ад дзеі, а ствараюць адпаведны настрой. І вось усе настолькі адпавядае часу і месцу, што толькі паапладыраваць Уладзіміру Ціханаву, які стварыў дэкарацыі і касцюмы, і застаецца.
Музыка Цімура Каліноўскага. :heart: Зноў такі, усё добра. Мне падабаецца :)

Дзякуй артыстам. Нягледзячы на тое, што гэта не музычны тэатр, вуха нішто асабліва не рэзала. Пра кожнага казаць не буду толькі пра некаторых, бо ўсё ж не ўсіх яшчэ добра ведаю. Але танцавалі ўсе цудоўна :red:
Ігар Сігоў у ролі Мужыка... добра. Проста добра.
Усё ж добра чутна пэўная музычная адукацыя Бэлы Шпінер. Вось калі б яшчэ мікрафоны заўжды добра працавалі... Вельмі прыемна было слыхаць. А вобраз дурненькай кароўкі, якая ад стада адбілася, сама я не з мясцовых цудоўны, але і выкарыстоўваецца пры кожнай магчымасці.

Паклоны! :heart: Вось не памятаю, каб гэтак доўга не давалі артыстам адпачнуць сысці са сцэны. А яшчэ я цяпер яскрава разумею, што мне не падабаецца ў Купалаўскім: паклоны «ўсім дзякуй, мы дадому хочам хутчэй».

Але што сумна, дык гэта колькасць гледачоў. Зразумела, што лета, але ў той жа час на некаторыя спектаклі нават зараз не вельмі лёгка ўзяць квіткі. І вельмі шкада, што «Адвечная песня» не належыць да іх ліку. Палова залы на гэткі спектакль... гэта сумна...

-----

Ну што, другі спектакль — і зноў хочацца вярнуцца. Чакай, РТБД, чакай. Я абавязкова вярнуся.

Але вось зноў адзначаю для сябе сумную дэталь. З аднаго боку, беларускамоўныя тэатры, Купалаўскі і РТБД, дзе большасць спектакляў менавіта на беларускай мове. Усе надпісы, праграмкі, відэаматэрыялы па-беларуску.
Але гаворка на беларускай мове абмяжоўваецца глядацкай залай, і то, часам, толькі падчас спектаклю.

-----

P.S. Дзякуй Дыяне за параду паглядзець менавіта «Адвечную песню».

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Я, РТБД, Адвечная песня

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная