Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: сталіца эраўнд (список заголовков)
19:46 

Сталіца Эраўнд

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У суботу схадзіў зноў на «Сталіца Эраўнд» у РТБД.
Усё па-ранейшаму добра. Кожны спектакль нешта па-іншаму, заўжды.
Шкада толькі, у пачатку з матам неяк не вельмі атрымалася, канцоўка не прагучала.
Паршын з Паніматчанка малайцы.

@темы: РТБД, Сталіца Эраўнд, мнение, мысли вслух, театр

21:24 

Сталіца Эраўнд

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Тое, што ў тэатр я 25 лістапада пайду, мною амаль не аспрэчвалася. Аднак стаяла істотная пытанне: куды? Вагаўся паміж «Сталіцай Эраўнд» РТБД і гастролямі Літоўскага тэатра з «Зойкінай кватэраю» Булгакава (нават п'есу прачытаў, якая мне, дарэчы, спадабалася). На рашэнне галоўным чынам паўплывалі працягласць другога спектаклю (я звыкся глядзець доўгія спектаклі, але калі наступны за спектаклем дзень абяцае быць шалёным...) і абмеркаванне пасля «Сталіцы Эраўнд». Як ужо можна было меркаваць па загалоўку, пайшоў я ў РТБД.

Цудоўна. Падабаецца мне «Сталіца Эраўнд». Нетыповы спектакль ізноў паўтараю напісанае раней. Нельга сказаць, што з моцнай драматургіяй. Але нешта ў ім ёсць прыцягальнае. :)

Абмеркаванне дало мне магчымасць зірнуць на спектакль з іншага боку, пабачыць у ім іншыя розныя падтэксты і сэнсы. Запомніліся словы пра тое, што абодва героя на сцэне — насамрэч адна асоба. Цікавая думка, нешта ў ёй ёсць. А ўвогуле шмат цікавага паслухаў. А яшчэ я цяпер ведаю, дзе сяду, калі вярнуся на «Мабыць»: на крайкі 4-6 радоў, адтуль так шыкоўна назіраць і слухаць...
Героем абмеркаванню стаў мат у спектаклі, дакладней, адно слова, што паўтараецца тройчы. :facepalm: Давайце й я свае колькі слоўцаў дадам, прашу прабачэння ў тых, хто быў і каму зварот да гэтага пытання падчас добрых хвілін дзесяці абрыдзеў. Мат я не выкарыстоўваю, але ў дадзеным выпадку — за. Бо гэта, па-першае, знішчае ці, самае меншае, зрушвае ўбок небачную сцяну паміж сцэнаю і залаю. Па-другое, атмасфера дзеяння ды вобраз Максіма Паніматчанкі, адно з перых ўражанняў аб яго герою. Ну і, каб не быць падобным да Х'ю са знятых «Translations», не забудуся па трэцяе: гэты цэлы пласт спектаклю. Знаёмства герояў, пасля цікавая сцэна са стаўленнем да ругані ў прыстунасці толькі адной асобы «мяне ж ніхто не чуе». Прыбяры мат — і знікне пачатак. Насамрэч, хіба варта пасля працяглай цішыні і напружанасці ў зале пачынаць з нейкага звычайнага «заселі» ці, што яшчэ горай, з нейкага штампу?! Безумоўна, не.

Такім чынам, вельмі спадабалася :) Час імчаў гэтак незаўважна, што 50 хвілін абмеркаванню здаліся ўдвая карацейшымі.
І, безумоўна, вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart::red: Гэта поўнасцю іх спектакль, які яны робяць бліскуча. Асобнай падзякі яны вартыя таму, што знайшлі час пасля спекаклю на сустрэчу.

Дарэчы, шыкоўная выстава сцэнаграфіі ў РТБД. :heart: Прымеркавана яна да другога моладзевага форуму, і мяне вельмі-вельмі прыемна здзівіла. Форум сам я прамарнаваў, хаця б быў не спураць паглядзець украінскую «Любоў людзей» ды малдаўскія «Дзеці голаду», але, на жаль, не склалася...
Было б добра, калі выставу яшчэ на пэўны час пакінулі, бо яна звышцудоўная. Калі хто знойдзе ў сеціве фотаздымкі ці што іншае пра яе — напішыце, калі ласачка.

@темы: РТБД, Сталіца Эраўнд, беларускае, мнение, мысли вслух, театр

00:33 

Сталіца навокал

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вярнуўся ў РТБД на «Сталіцу Эраўнд».
Усё ж цікавы спектакль. Калі распаўсюджваць тэрміны з кінематографу і на тэатр, то гэтую пастаноўку варта аднесці да артхаўсу.
У пачатку крыху ўсё ж не хапае дынамікі, але тое дробязі. Да таго ж трэба стварыць прастору для далейшага нарастання канфлікту. І ў выніку маем цікавы й нетыповы спектакль, які прыемна глядзець і на які хочацца вяртацца.
Вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart: Шмат што (ды хіба ці не большасць) залежыць ад іх гульні, а яны са сваімі ролямі спраўляюцца шыкоўна. Пэўныя дробязі, зразумела ж, былі (Паршын шыкоўна зблытаў імёні Пятра і Васіля), але гульнёй ды імправізацыямі (варта ўзгадаць «туняядцаў з 3200» насамрэч 3600) стварылі цудоўную атмасферу.
Вось яшчэ крыху наконт спектаклю. Прыйшло цікавае параўнанне лёса чалавека з метро, дзе ёсць толькі адзіны агульны шлях, ўсё загадзя старанна спланавана, а рух супадае з плынню, рухам іншых людзей. І тады гэтая сустрэча — як магчымасць «сысці з рэяк» і прааналізаваць свае ўчынкі й жыццё ўвогуле, знайсці зарослую пустазеллем сцяжыну, якая прывядзе да свайго ўласнага выбару і свядомых учынкаў...

Нашто на метро, калі можна пешшу? (с)
Імжа, прывіднае святло ліхтаров і бясконцая дарога наперад.
Цяпер я дакладна ведаю, што ад РТБД да вуліцы Свярдлова можна дайсці дзесь за 47 хвілін (і 5,3 км, калі верыць мапе), і тое — з кругалямі. Трэ' будзе неяк прайсці карацейшым шляхам праз Оперны тэатр. І вось люблю й не люблю РТБД за размяшчэнне: хоць і дабірацца часам марудна, а так прыемна прайсціся пасля спектаклю.

@темы: РТБД, мнение, Сталіца Эраўнд, мысли вслух

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная