Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: любоў людзей (список заголовков)
00:27 

Любоў у людзей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Трэці раз схадзіў на «Любоў людзей» Дзмітрыя Багаслаўскага ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
Шыкоўна. Усё-ткі неверагодны спектакль. Усё прадумана, такое складаецца ўражанне. Мае шчырыя апладысменты Гарцуеву — гэта Спектакль, за які варта яму доўга дзякаваць. Склалася ўсё: п'еса і яе адаптацыя, рэжысура, святло, гукі/музыка... Другая дзея — нешта Незвычайнае, забываешся, дзе ты і што ты. Словаў няма, адны эмоцыі.

Трыа Новік-Семяняка-Курэнь як было неверагодна шыкоўным — так і застолося і, я спадзяюся, застанецца. :heart::heart::heart::heart::heart:
Марат Вайцяховіч мне ў спектаклі вельмі падабаецца.
На прэм'еры Гражына Быкава мне нешта не спадабалася, а сёння ўсё добра. Трэ' яшчэ зноў пабачыць тут Марыю Пятровіч.
Сяргей Шымко — а добра (мінулым разам на кантрасце з Дзянісам Паршыным было неяк ніякавата, нязвыкла, ці што).
Галіна Чарнабаева і Алена Баярава — цудоўна.

Пры выбары паміж складамі мае сімпатыі, без аніякага сумневу, на гэтым. Хочацца вяртацца зноў і зноў.

Кветці сёння аднёс Андрэю Новіку і Ганне Семяняка, абодва малайчыні. :red:

-----

P.S. Задумаўся, якія б спектаклі РТБД я б назваў лепшымі, нейкі сімвалічны топ-5 (усё ж дзесь 15 з 21 дарослых спектакляў я пабачыў, мо' прыйду яшчэ на 2-3 астатнія, але пэўная кола найцікавешага акрэслена).
Топ-5 адназначна не атрымалася, а вось топ-4 — так (парадак сімвалічны, па алфавіце): «Адвечная песня», «Адэль», «Любоў людзей», «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў». Сюды можна дадаваць і «Сталіцу Эраўнд», і «Ліфт», і розная іншае, але...
Але ўсё гэта — толькі мае асабістыя ўражанні.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Любоў людзей

01:07 

Любоў людзей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння зноў схадзіў у РТБД на «Любоў людзей» Багаслаўскага. Спектакль мне па-ранейшаму вельмі падабаецца, паўтарацца не буду.

Пашанцавала пабачыць поўнасцю іншы склад акцёраў.
Калі на прэм'еры ў цэнтр гісторыі ў мяне чамусьці «выплыў» Сяргей, то ў гэтым складзе гэтае месца для мяне заняла Люська ў выкананні Наталлі Халадовіч. Добра сыграна; зразумела, інакш, ніж то зрабіла Ганна Семяняка, але не менш цікава.
Максім Брагінец у ролі Сяргея добры. Але таго шквала эмоцый, як ад ігры Андрэя Новіка, не было. Але тое заслуга апошняга; пабач бы я Брагінца першым...
Ілля Ясінскі... увогуле добра, але й тут мае сміпатыі на баку другога выканаўцы. Тое ж і з Максімам Шышко ў ролі Івана.
Вельмі спадабаліся Надзея Цвяткова і Анастасія Баброва ў сваіх ролях.

Увогуле, абодва склады акцёраў граюць добра, на аднолькава высокім узроўні. І тут ужо справа асабістага густу, каму хто больш падабаецца.
Мне, мабыць, першы, з трыа Новік-Семяняка-Курэнь. Схаджу яшчэ раз паглядзець — скажу больш упэўнена, ды выканцаў кожнай ролі, што мне больш імпануюць, напішу..

Людзей тым часам на спектаклі паменела, крайкі радоў з майго боку былі месцаў на 4-6 пустыя. Але хочацца шчыра пажадаць, каб зала была поўныя ці блізкая да гэтага.

@темы: Любоў людзей, РТБД, мнение, мысли вслух, театр

22:17 

Любоў людзей

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дык вось, учора я выправіўся ў РТБД на прэм'еру «Любові людзей» Дзмітрыя Багаслаўскага ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
З п'есаю я не знаёмы. Не, я прыблізна ўяўляў, аб чым будзе спектакль дзякуючы звесткам пра спектакль ды выпадковым спойлерам, але ж ведаць п'есу й не ведаць яе — дзве вялікія розніцы. Таму буду адштурхоўвацца менавіта ад таго, што пабачыў.

Цудоўны спекакль атрымаўся. З якога боку не глядзі, а будзе так.
Цэласны, з добрай драматургіяй. Падабаецца мне творчасць (літаратурная; акцёрскую не бачыў) Дзмітрыя Багаслаўскага. Ёсць у яго неабходнае псіхілагічнае напружанне, добры драматычны складнік. Тут ён стварыў праўдзвую атмасферу нейкай вёсачкі, ад якой да бліжэйшага больш-менш крупанага пасёлку шчэ доўга дабірацца, і то пры ўмове, што сцяжына ў выніку дажджоў ў суцэльную бруд не ператворыцца. Даводзілася чытаць, што з дазволу аўтара п'еса для пастаноўкі была крыху зменена; цікава было б прачытаць арыгінал, але і ў дадзеным выглядзе яна надзвычай добрая.
Рэжысура мне таксама спадабалася. Адчувалася пэўная лінія спектаклю. Можа толькі словы «любоў — яна на ўсё жыццё адна даецца» можна было б столькі разоў і не паўтараць. Я з першага разу даўмеўся, што яны ключавыя ў спектаклі, а іх пасля яшчэ шмат разоў з рознымі інтанацыямі паўтаралі.
Дый увогуле атмасфера добрая. Вытрымана адна стылістыка, у тым ліку і ў дэталях, што вельмі радуе. Мяне ўвесь спектакль цікавіла, што там ідзе па тэлевізары, але з майго месца было толькі бачна, што нешта ідзе. Канцэпцыя з драўлянай сценкаю і прасветамі ў ёй цікавая. З падобнага ўспамінаецца толькі «Translations», але там пасля збівалі, а не замуроўвалі. Галоўная музычная тэма спектаклю спадабалася, дый астатняя падабрана добра. Радавала і святло.
Я вось паразважаў, і мне нават асабліва няма да чаго прычапіцца. Рэдка такое бывае, калі ўсё падабаецца. Можа толькі, першыя з'яўленні Сяргея на танцпляцоўцы з рассоўваннем людзей былі нейкія дзіўнаватыя.

Жорсткая гісторыя, месцамі надзіва жудасная. Яна ўвесь час трымае ў напружанні, якое толькі ў канцы саступае нейкай спустошанасці. Пра сюжэт я казаць не буду: будзем лічыць, усе спойлеры выпалі на маю долю.
Мне вельмі спадабалася першая дзея, і я не ўяўляў дакладна, чым яшчэ можна здзівіць. Аказалася, можна. І яшчэ не шмат спектакляў здолелі выбіць з мяне слязіны. Пранімалі многія, да дрыжыкаў — таксама. Жудасны момант...

Акцёры. :heart: Усе — малайчыні, дзякуй вам. Увогуле пашанцавала: патрапіў як раз на той склад акцёраў, які больш хацеў пабачыць.
Андрэй Новік у ролі Сяргея проста шыкоўны. :heart: Ён настолькі арганічны ў гэтым вобразе, гэтак натуральны, што часам забываеш — перад табою акцёр, а не сапраўдны ўдзельнік гэтай гісторыі. А гэта, на мой погляд, і ёсць вышэйшая ацэнка працы акцёра. Цудоўная ігра з шырокай палітраю эмоцый. БРАВА!!! :hlop:
Ганна Семяняка выконвала ролю Люські. І таксама вельмі добра. :red: Атрымалася такая простая дзяўчына, счужэлая, якая паціху ўсё больш і больш у сваіх думках аддаляецца ад рэчаіснасці.
Мужа Люсі Колю граў Арцём Курэнь. :heart: І зноў-такі выдатна. Ён здолеў стварыць вобраз памерлага — надзіва спакойнага, амаль безэмацыйнага. Але якому яшчэ ёсць што сказаць.
Спадабаўся мне Іван у выкананні Марата Вайцяховіча (усю першую дзею ламаў галаву, хто ж гэта за акцёр незнаёмы :facepalm:). Вельмі добра атрымалася ў яго.
Дзяніс Паршын у спектаклі... забаўны, скажам так. Нечаканы вобраз, але добра выкананы.
Пра ўсіх не хопіць моцы сказаць, але паўтару ізноў, — дзякуй усім.

Шыкоўная драма, добрая яе пастаноўка й выдатныя акцёры — як справядлівы вынік, цудоўнейшы спектакль. Віншую РТБД, усіх, хто мае дачыненне да пастаноўкі, з цалкам заслужаным поспехам. Рэдкі тэатр зараз сярод прэм'ер мноства камедый песціць драмамі ці трагедыямі, а дзве апошнія прэм'еры РТБД — якраз драмы, і добрыя. Шчырая падзяка за іх.
І вельмі «мой» спектакль, бо амаль заўжды (выключэнні ёсць заўсёды) паміж добрымі драмай і камедыяй я абяру драму. Тут жа яшчэ і добрая псіхалагічная атмасфера.
Яшчэ адзін спектакль у скарбонку вельмі любімых.

Ну і прыемна перапоўненая зала :) І прымалі хораша.



Фатаграфіі Анжалікі Граковіч.
-----

Аднак давялося мне сёння пачуць і поўнасцю зваротнае меркаванне пра спектакль.
Учора ранкам быў і вольны грамадскі прагляд а 12-й гадзіне, пра які я паведаміў сваёй аднагрупніцы (у яе заняткі канчаліся у 11.20, раней, чымсьці ў мяне). Яна вырашыла наведаць.
Дык вось, ёй не спадабалася, зусім. Але яна ўвогуле не зразумела сітуацыю спектаклю, ідэю п'есы, паводзіны герояў, асабліва галоўнай гераіні. Кантакту не атрымалася :(
Але, спадзяюся, пастаноўка свайго гледача знойдзе. Яна гэтага, бясспрэчна, вартая.

-----

У тэму. Пакуль зусім не забыўся.
Мне вельмі спадабался, калі быў на «Адэлі», што непасрэдна перад пачаткам спектаклю прасілі гледачоў перасоўвацца на свабодныя месцы бліжэй да цэнтру каб тыя, што спазніліся, не заміналі астатнім. Цудоўная ініцыятыва.
І адразу ўзгадваецца апошні «Звычайны чуд», калі нейкая пара спазнілася больш чым на 20 хвілін і пасярод дзеі палезла на свае месцы ў сярэдзіну рада.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Любоў людзей

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная