…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Усе, нарэшце можна даць сабе волю і пачаць пісаць...

-----

Таццяну Беланогую я для сябе адкрыў, здаецца, восенню 2014 г., калі не памыляюся. Пабачыў у бардаўскай перадачы па БТ-3. Запомнілася. Прыгожы, далікатны жаночы спеў і песні на цікавыя вершы.

Запомнілася — ну і што? :) Яно да нечага не абавязвае. І таму ляжаў гэты ўспамін сабе і ляжаў. Дзесь да гэтага лета, калі спевы добра клаліся на настрой.
Для сябе вылучыў альбомы «Двухкроп'е» 2007 і «Ніткі» 2010 гадоў (больш першы з іх).



А «Мара» цудоўна паклалася на настрой падчас чытання «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Той момант. Песня крыху аб іншым, але настрой дзіўна супадаў...



А ў снежні 2015 г. выпадкова паспеў заўважыць на сайце радыё навіну пра праграму з ёй.
Запісаў гэта ўжо не выкрасліць. Літаральна новы альбом, 17 кампазіцый. Сярод іх і была песня «Шчаслівае жыццё». Вылучу яшчэ некалькі.



@темы: Таццяна Беланогая, беларускае, записи с радио, мнение, музыка, паэзія, стихи