…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння схадзіў у РТБД на «Раскіданае гняздо». А напярэданні візіту прачытаў саму п'есу Янкі Купалы. У школьныя гады я неяк спакойна прайшла міма мяне (я ўвогуле не памятую, каб мы яе прахадзілі, але гэта мае праблемы). Цікавая п'еса. Аб выбары кожным чалавекам свайго лёса, шляху.

Спадабаўся мне і спектакль. І хоць фактычна падзеі перанесены да нашага часу, гэта не ўплывае на змест спектаклю. Наадварот, надае нейкай вастрыні і блізкасці матэрыялу.
Афармленне і ўвогуле вырашэнне сцэны мне спадабалася. І музыка Дзмітрыя Фрыгі таксама надае дзеі належную атмасферу.

У спектаклі ў параўнанні з самой п'есай ёсць змены. Месцамі не вельмі істотныя, а часам і больш. Але ўвогуле я мушу з імі пагадзіцца ці, сама меней, прыняць як мажлівыя. Час імчыць, і стаўленне да розных пытанняў крыху мяняецца; да таго ж і напісана яна да 1917 г і наступных падзей. І вось две найбольш спрэчныя (назавем іх так) змены, гэта сцэна з Незнаёмым і фінал.
Спойлеры.

Па акцёрах. Атрымалася запытацца ў Яны пра састаў загадзя, аказаўся той, на які я найболей хацеў схадзіць. Трэ было карыстацца магчымасцю.
Валянцін Салаўёў у ролі Лявона — добра. Гэта сапраўды бацька сям'і, што пакутуе ад сваёй няўдачы.
Марыля ў Людмілы Сідаркевіч шыкоўна атрымалася. :heart: Маці сваіх сыноў і дачок.
Андрэй Новік і Арцём Курэнь... Ох, якія ж хлопцы шыкоўныя, ва ўсім.
Наталля Халадовіч... яно добра. Але як месцамі пасля п'есы Зося заставалася для мяне нейкай таямнічаю (унутры), так і засталася.

А па выніку добра і вельмі цікава. Ізноў добрая рэжысура ад Гарцуева.

@темы: РТБД, Раскіданае гняздо, беларускае, мнение, мысли вслух, театр