…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У сераду наведаў камерную сцэну Купалаўскага і спектакль «Старамодная камедыя».
Спектакль вяртае мяне да дзяцінства, калі я яго ўпершыню пабачыў, таму тут крытыкі не будзе. Я люблю чамусьці такія «ціхія» спектаклі з гісторыямі жыцця дзвюх людзей. Не скажу, што гэты надзвычайны спектакль, але добры — так. Дзякуй Уладзіміру Рагаўцову і Але Ельяшэвіч.

А вось пра камерную сцэну я скажу, бо быў там ўпершыню.
Гэтая камерная сцэна ўяўляе сабой вялікую рэпетыцыйную залу тэатра. Вялікі пакой, дзе для паказу спектакляў яшчэ прыладзілі месцы для гледачоў.
Што блага там — кіраванне гукам/святлом знаходзіцца на своеасаблівым "балкончыку", што навісае над залаю, а падлога там драўляная, здаецца. Ва ўсякім разе, гукі перамяшчэння чутны добра.
Між тым яшчэ паглядзеў на рэстаўрацыю ўнутранай часткі тэатра — усё гэтак жа, як і ў частцы, бачнай гледачу. Абсталяванне нават рэпетыцыйнай залы апаратурай добрае.
А яшчэ ўваход на камерную сцэну — праз службовы ўваход. А там, ля ўваходу, — і склады акцёраў на бліжэйшыя спектаклі (я быў 2-га, было дзесь да 20-га). Мне цікава, а калі проста так зайсці і папрасіць дазволу паглядзець склад на нейкі спектакль, а ці далёка пашлюць а ці моцна раззлуюцца?..

@темы: мысли вслух, мнение, Старамодная камедыя, театр, Купалаўскі