…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Гэта было шыкоўна. Дзякуй цудоўнаму, выдатнаму, геніяльнаму фолкаваму гурту «Вурай».
Цудоўныя песні, цудоўныя апрацоўкі. Не было ніводнай слабой кампазіцыі. Проста неверагодна.
Вось той выпадак, калі душа спявае. І ў захапленні. Рады, што пачуў ужывую.
Гэта не былі асобныя песні. Гэта быў нейкі вялікі магутны твор, нібы падзелены на пэўныя часткачкі-песні, часам розныя, якія ўсё ж захоўвалі нейкую еднасць. Палессе. (І часам, паміж песнямі, — арыгінальныя выкананні спеваў бабулямі з тых вёсачак, дзе зараз, ноччу, ужо задзьмулі апошні ліхтарык).
Захапляюся Сяргеем Доўгашавым. Неверагоднае валоданне голасам і інструментамі. Віяланчаліст (Эрік Арлоў) уразіў.
Чакаем на альбом. Дзякуй усім.





А слухаць я пачаў толькі тыдні тры таму.

@темы: мысли вслух, музыка, мнение, Я, Vuraj