• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
Записи с темой: Стихи (список заголовков)
15:53 

Таццяна Беланогая

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Усе, нарэшце можна даць сабе волю і пачаць пісаць...

-----

Таццяну Беланогую я для сябе адкрыў, здаецца, восенню 2014 г., калі не памыляюся. Пабачыў у бардаўскай перадачы па БТ-3. Запомнілася. Прыгожы, далікатны жаночы спеў і песні на цікавыя вершы.

Запомнілася — ну і што? :) Яно да нечага не абавязвае. І таму ляжаў гэты ўспамін сабе і ляжаў. Дзесь да гэтага лета, калі спевы добра клаліся на настрой.
Для сябе вылучыў альбомы «Двухкроп'е» 2007 і «Ніткі» 2010 гадоў (больш першы з іх).



А «Мара» цудоўна паклалася на настрой падчас чытання «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Той момант. Песня крыху аб іншым, але настрой дзіўна супадаў...



А ў снежні 2015 г. выпадкова паспеў заўважыць на сайце радыё навіну пра праграму з ёй.
Запісаў гэта ўжо не выкрасліць. Літаральна новы альбом, 17 кампазіцый. Сярод іх і была песня «Шчаслівае жыццё». Вылучу яшчэ некалькі.



@темы: Таццяна Беланогая, беларускае, записи с радио, мнение, музыка, паэзія, стихи

11:36 

Шчасьлівае жыцьцё

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Чэслаў Мілаш (пераклад Андрэя Хадановіча)
«Шчасьлівае жыцьцё»


Ягоная сталасьць прыпала на ўсеагульны росквіт.
Не было землятрусаў, ні засухаў, ні паводак.
Здавалася, поры году нарэшце ідуць як трэба.
Ярчэй зіхацелі зоры, пяшчотней сьвяціла сонца.
У самых далёкіх правінцыях не выбухала войнаў.
Новыя пакаленьні расьлі, шануючы блізкіх.
Ніхто не сьмяяўся з добрай чалавечай прыроды,
Аж горка было пакідаць так абноўленую зямлю.
І ён ім зайздросьціў, саромеўся вечных сваіх сумневаў,
Рады, што разам зь ім зьнікне і хворая памяць.

Два дні як памёр — і цунамі спусташыла ўзьбярэжжы.
Задымілі нядзейныя больш чым стагодзьдзе вульканы.
Лява паўзла на лясы, вінаграднікі й гарады.
І вайна пачалася бітвай на астравох.

1975



-----

Трэба будзе зайсці ў кнігарню, набыць кнігу перакладаў паэзіі Чэслава Мілаша на беларускую мову...

@темы: беларускае, стихи, пераклады, мысли вслух, музыка, записи с радио

22:18 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вельмі прыгожы спеў на верш Уладзіміра Караткевіча...



Уладзімір Караткевіч. Як сканаю — душа застанецца

@темы: музыка, беларускае, Караткевіч, стихи

16:24 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
1 сентября будет идти "Амністыя" Купаловского, опять в "полуночном эфире". И ничего про неё что-то не находится в Интернете.

С помощью сайта Купаловского установил актёров в записи "Кіма". Кім — Раман Падаляка, Каралёў — Андрэй Кавальчук, Лена — Марына Гардзіёнак, Халдзееў — Аляксандр Падабед. Вот только с ролью Юли сомневаюсь — Святлана Кажамякіна?..

Информации о зачислении в 10-й класс по-прежнему нет. И ходили слухи, что хотели зачислить "своих" в порядке подачи документов. Ну не бред ли, а?

Что-то давно я не постил ни красивых песен, ни стихов. Надо исправлять.
Уладзімір Караткевіч. Роздум

@темы: Караткевіч, Купалаўскі, Я, беларускае, мнение, музыка, мысли вслух, стихи, театр

16:58 

…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ў бездарожжа для тых, каму шчасціць,
Дагарае ўначы маё сэрца…

Ты дала мне імгненнае шчасце,
Я табе даў за гэта — бяссмерце.

І калі ты падзякаю, болем
Азарыла мне прорвы сусвету,
Я сказаў:
"Больш, напэўна, ніколі
Мы на свеце не ўбачымся гэтым".

І табе — хай нас людзі рассудзяць —
Я зайздроснай аддзякую доляй:
Ты — ніколі — мяне не забудзеш,
Ты мяне не пабачыш — ніколі.

Ў ноч самоты, і ў цемры магілы
Будзе смага адна тваёй доляй:
Ты забыць мяне будзеш не ў сілах,
І са мною… ніколі.
Ніколі.

Уладзімір Караткевіч.

@музыка: West Side Story — Leonard Bernstein — Finale (Adagio)

@темы: стихи, грусть-тоска, беларускае, Караткевіч

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная