Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Вельмі прыгожы спеў на верш Уладзіміра Караткевіча...



Уладзімір Караткевіч. Як сканаю — душа застанецца

Як сканаю — душа застанецца
Ў ззянні кожнай крынічнай слязы,
У аеру, што з ветрам сячэцца,
Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы,
Ў бадзяках, што мячамі суровымі
Кожны родны вартуюць пляцень,
У шыпшыне, што ля Загор'я
Ля старэнькай капліцы цвіце,
У азёрах паўночных і ў нетрах,
У чырвоным начлежным агні,
Ў пільным флюгеры, што пад ветрам
Над страхою ў каханай звініць.
І аднойчы, на золку бязлюдным,
Уздыхне яму ветрык: "Пара!" —
І павернецца ён, і разбудзіць
І дзяўчыну, і свет, і край.
Будзе сонца.
Пад неба ў блакіце
Дуб-Атлас падставіць плячо, —
І тады вы той флюгер разбіце
Справядлівым і новым мячом.
Досыць мне чуць трывогу начную,
І сачыць, і кружляць на шпілі:
Абцяжарваць памяць зямную —
Не найлепшае на зямлі.
Што да снежня вечнаму маю?
Ціха! Сплю! Да сканчэння дзён
Сплю ва ўсім, што ты ёсць, дарагая!
Вечны ўзлёт табе!
Вечны мне сон.

@темы: музыка, беларускае, Караткевіч, стихи