Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзве мінулыя прэм'еры ў Купалаўскім я прапусціў і ўсё збіраюся на іх схадзіць.
Таму вырашаў на гэтую прэм'еру Купалаўскага схадзіць, каб пасля год не збірацца... :gigi:

Спектакль «Тата» па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага “Ціхі шолах развітальных крокаў”. З п'есаю я не знаёмы.

Вельмі незвычайная сцэнаграфія. Ззаду і па баках сцэны вялізныя тканіны, на якія робяцца праекцыі: паскораныя пейзажы, шамаценне лістоты, зруб калодзежа... Выглядае цікава. Уражвае.
Вось у гэтай пастаноўцы поўнасцю выкарыстоўваюцца магчымасці сцэны Купалаўскага. Напрыклад, калодзеж то з'яўляцца, то зноў знікае. Рух дэкарацый па сцэне зроблены з дапамогай 8 (ці больш) чатырохкутнікаў, якія аўтаматычна перамяшчаюцца па сцэне. Але менавіта з-за гэтых асаблівасцей спектакль толькі для сцэны Купалаўскага.

Сюжэт мне спадабаўся. Паразважаўшы пасля спектакля, параўнаю яго з «Вечерам» Дударава. Таксама пытанне бацькоў і дзяцей, іх узаемаадносін. Але калі ў «Вечары» падзеі паказаны з боку пажылах людзей, пра якіх забыліся дзеці, то ў «Таце» (ці «Татулі»?) гісторыя паказана з боку дзіцяці (ужо дарослага, зразумела), бацька якога памёр.
Сын, ужо пасля смерці бацькі, спрабуе знасці адказ на пытанне, ці любіў яго бацька. Спрабуючы знайсці адказ у мінулым, ён усё больш і больш аддаляецца ад рэчаіснасці. Рэальнасць змяшалася са снамі, і часам цяжка зразумець, што існуе, а што нет. А сын усё паглыбляецца ў сны...

Першы акт гэтага спектакля проста цудоўны. Не, не так: звышвыдатны. Адзін з лепшых, што я ўвогуле бачыў. Усё збалансавана, і з дробных падзей і сцэн фарміруецца шыкоўны агульны малюнак.
Чаму я гавару так толькі пра першую дзею? Таму што другая дзея пакінула дваістае ўражанне. Кудысьці падзявалася збалансаванасць, агульны малюнак пачаў разбурацца. Нават тэхніка пачала дрэнна працавала (мікрафон) ці не працавала ўвогуле (тыя аўтаматычныя чатырохкутнікі зламаліся, і Падаляку прыйшлося самому іх перамяшчаць). Не, гульня заставался за высокім уроўні, тэкст не забывалі, але чагосьці ўжо не хапала. У выніку другі акт пакінуў нейкае скамечанае ўражанне. Быццам і тэкст сказалі, і асноўныя думкі перадалі, але пра штосьці забыліся...
Падмацавалі гэта ўражанне і паклоны, калі Гарбуку ўрычылі невядома які дыплом, а галоўныя акцёры так і не выйшлі на сцэну.

Састаў, каб не забыцца. Гарбук, Кучыц, Падаляка, Гардзіёнак, Белахвосцік, Чаўлытка, Сідарава, Кавальчук.
З акцёраў хацелася б вылучыць Рамана Падаляку (адзіны сын Саша) і Марыну Гардзіёнак (Ганна, адна з дачок).
У Рамана Падалякі добра атрымаўся вобраз сына. Паступовы пераход ад амаль звычайнага чалавека да таго, хто пачынае жыць у іншым свеце і інакш успрымае рэчаіснасць.
Марыну Гардзіёнак я памятую яшчэ па старому запісу «Кіма». І вось нарэшце, пасля шэрагу дробных роляў, я ўбачыў яе ў галоўнай ролі. Цудоўная Ганна. :heart:

Падсумоўваючы, хочацца яшчэ раз сказаць пра шэраг цікавасцяў у спектаклі, пра сэнс, схаваны ў спектаклі.
Я спадзяюся, што другі акт з канцоўнаю яшчэ дапрацуюць. Бо калі гэта зробяць, атрымаецца выдатнейшы спектакль, на які я гатовы буду вяртацца зноў і зноў.
А вярнуцца хочацца. Нават зараз.

Пасля спектакля з'явілася жаданне прачытаць арыгінальную п'есу. Можа там ёсць яшчэ іншыя цікавасці...

-----

У чарговы раз пераканаўся, што нішто так не азмрочвае спектаклі і канцэрты, як афіцыйнасць з бясконцымі падзякамі спонсарам.

@музыка: Дзецідзяцей - Нічога

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі