Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…


«Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл». Нясвіжская арлекінада Купалаўскага тэатра.
Абнавіў свае ўражанні ад прэм'ернага паказа ў Доме афіцэраў.

Як своеасаблівая рэтраспектыва, якая паказвае тэатр 16-га стагоддзя — добра. Але як пастаноўка, на якую хочацца хадзіць і хадзіць... не, я б не сказаў.
З успамінамі мае сёлетнія ўражанні супалі: опера «Выкраданне Еўропы» мне не вельмі падабаецца. А вось балет файны.

Вельмі спадабаўся Казела ў ролі Арлекіна. І мне сорамна, але я яго не пазнаў.

А ўвогуле добра, што запіс паказалі. Цяпер я канчаткова пераканаўся, што на «Тэатр Уршулі Радзівіл» я магу ў Купалаўскі не ісці. :-D
Сам запіс зроблены ў Нясвіжскім замку. Таму акцёры з мікрафонамі, якія не заўсёды добра працавалі. І часам мне хацелася забіць відэамантажора, які ўставіў безліч панарамных відаў

@темы: Купалаўскі, мнение, мысли вслух, театр