11:52 

тэатральнае

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Выбачайце, хто не разумее па-беларуску, але ў мяне своеасаблівы настрой. Спектаклі былі на рускай мове, але «сэрцу нельга загадаць» (с). Да таго ж, як я ведаю, амаль усё людзі, якія калі-небудзь, ды адкрываюць гэту старонку, беларусы, і зразумець ім, спадзяюся, не цяжка.

-----

У гэту нядзелю я зноў завітаў у Горкаўскі тэатр, гэтым разам паглядзець «Сунічную паляну».
Вельмі своеасаблівы спектакль. З аднаго боку, цікавы сваёй думкай, пастаўленнай мэтай. А з другога крыху занадта запаволены, паглыблены ў сябе, з-за чаго часам нітачка дзеяння павісае ў паветры. Але не перарываецца.
Спектакль-разважанне. Адзін дзень з жыцця старога чалавека. І падзеі гэтага дня змяняюць успаміны і наадварот...
Спектакль скаладаны. У ім няма пазначаных пачатку і канца — яны непатрэбныя, бо не чалавеку (а і аўтар п'есы, і рэжысёр, і акцёры імі з'яўляюцца (: ) іх вырашаць. Ісак Борг, ад імя якога і падаецца гэтая гісторыя, адпраўляецца ў падарожжа за прыналежнай яму ўзнагародай. Але кожнае здарэнне набывае свой сэнс. І сварка са сваёй хатняй гаспадыняй; і выпадковыя маладыя спадарожнікі, крышачку (зусім) нахабныя, але са светлымі памкненнямі, яны прымушаюць успомніць сваё дзяцінства; і дзіўнаватая сямейнай пара, адносіны ў якой не на жарт здзіўляюць; і размовы падлеткаў пра сваю будучыню і меркаванні, якія адлюстроўваюць часам аднабаковасць у поглядах і іх незавершанасць; і сустрэча са старой маці і успаміны аб маці маладой; і пакуты сумлення за зробленае... Гэта ж толькі здаецца, што пасля ўсё проста. Але аўтар п'есы, аўтар спектакля пераконвае ў іншым. Прымушае азірнуцца. Што там, ззаду?..
Часам было крыху цяжкавата глядзець, бо нялёгка паглыбіцца ў іншае жыцця з непаслядоўнасцю разважанняў. У гэтай п'есы іншы «жалезны стрыжань» — чалавек, імя якому Ісак Борг.
Вось гляджу я на напісанае вышэй і разумею, што, прачытай я такі аповед пра спектакль, захацеў бы яго паглядзець. Але вось паўтару, што спектакль нетыповы. Я не магу сказаць, што ён мяне моцна закрануў. Але пасля яго засталося нейкае светлае пачуццё на душы, пачуццё спакою і нейкай упэўненасці, што ўсё яшчэ будзе.
Ну, вось цяпер можна і пра "тэхнічныя дробязі". Вельмі спадабался асноўная музычная тэма (цікава было б даведацца, што гэта і адкуль), асаблівы дзякуй за жывы гук скрыпкі, флейты і баяна (ці акардэона? я іх заўсёды блытаю). Сцэнаграфія не скажаш, што вельмі дзівосная, але яна адпавядае спектаклю; запомнілася вока на некаторых сцэнах. Добрая ігра акцёраў, нічога благога сказаць не магу. Асаблівы дзякуй Вераніцы Пляшкевіч і яе "сябрам". Ну і трэба падзякаваць Расціславу Янкоўскаму і Бэле Масумян.
Яшчэ цікавы момант, што сцэны мінуўшчыны, успамінаў атрымаліся больш "жывымі", чымсьці сучаснасць. Выпадковасць ці задума?..

Ну і завяршаю гэты аповед запісам самога спектакля. Паказвалі да юбілею Расціслава Янкоўскага. Запіс даволі благі, бачна, што ці то камеры былі старыя, ці то здымалі не тэлевізіёншчыкі. Карацей кажучы, шмат якія запісы спектакляў 1980-х выглядаюць лепей.

Выпадкова паглядзеў адзін фрагмент запісу. Аказалася, што зараз ідзе адцэнзураная версія, раней было дзесьці 16+ ці 18+.

-----

А вось учора наведаў музычны тэатр. Абяцалі прэм'еру Шамхала ў ролі Федэрыка, да таго ж я не бачыў Сашы Жук-Вайцэховіч, якую зусім нядаўна ўвялі на ролю Канчыты.
Нешта не шанцуе Шамхалу: два разы абяцалі ўвесці, і абодва разы іграй нехта іншы. Сёння быў Немцоў, па энэргетыцы — цудоўна. Але, трэба сказаць, спачатку яшчэ спадзяваўся на Шамхала і спрабаваў разгледзіць з 18 раду "добрую працу грымёраў" (:
Сашы Жук-Вайцэховіч да твару гэтая роля. Але вымушаны згадзіцца з Жэняй наконт адкрытасці спеваў, вельмі заўважна было на «Я цябе не забуду ніколі». А яшчэ я памятую Кацю Мошчанка...
Заянчкоўскі мяне расчараваў. Відавочна, усё ж праўду кажуць, што, аднойчы стварыўшы вобраз, ён яго пасля амаль не змяняе. Быў вельмі ўражаны, калі летась бачыў яго ў пару з Кацяй Мошчанка, а вось сёння... міма, асобныя пробліскі, агульнага малюнку не было. Таму для мяне лепшым Разанавым у нашым тэатры застаецца Суцько, які мне вельмі падабаецца ў гэтай ролі.
Глух, на мой погляд, не цягне партыю Богамаці. Калі яшчэ першы выхад больш-менш добра, то другі ёй ужо занадта высока. І гэта чуваць.
Нас з Жэняй пачулі (смешна, насамрэч), і аканчэнне выразу «Авантюра не удалась, за попытку — спасибо» Кілеса вымавіў павальней. І, як ні дзіўна, стала лепш.
З прэм'ерай у хоры на «Юноне» Шкута, не чакаў яго там пабачыць.
Трэццякова неяк вельмі асцярожна сёння вяла спектакль. Нават нязвыкла крыху.
Не спадабалася, што часам хор на спевах гучаў мацней Разанава. Здаецца, гэта ж ім павінны паўтараць, а не ён за кімсьці.
Вось што псавала ўражанне, дык гэта нейкая дзіўнаватая дзяўчына-фатограф, якая безліч разоў падчас спектакля мяняла сваё месца. Вы ведаеце, як раздражняюць людзі, якія спазніліся ці якія кудысьці выходзяць падчас спектакля?! Дык уявіце сабе, што гэтае дзеянне не канчаецца, а паўтараецца зноў і зноў. Уявіце асалоду звяртаць увагу на рухаючуюся па зале фігурку.
Як гэта ні дзіўна, але зала не поўная. Апошнія рады (20-21) амаль пустыя, бенуары пустыя, а па краях першых радоў можна знайсці свабодныя месцы. А летась, памятаю, ледзь на край бенуара патрапіў у пачатку мая.

І, пакуль памятаю: на «Звычайным цудзе» у пачатку чамусьці далі зашмат дыму, і ўся сцэна атрмыалася ў нейкім тумане. Было прыгожа і адпавядала моманту, калі створаныя Чараўніком людзі выходзяць да нас. Цікава, паўтораць наступным разам ці не?.. Аднак калі той наступны раз будзе...

-----

А пасля спектакля, крочачы да аўтобуса, у падземным пераходзе пачуў дзівосную музыку. Нейкі малады чалавек цудоўна граў на скрыпачцы. Спачатку паланэз Міхаіла Клеафаса Агінскага «Развітанне з Радзімай», пасля вальс з фільму «Мой ласкавы і пяшчотны звер», паля адну з «Пор году» Вівальдзі... Граў выдатна, дзякуй яму і поспехаў!

@темы: театр, мысли вслух, музыка, мнение, записи, беларускае, Я, Горьковский, БГАМТ

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная