00:42 

Чорная панна Нясвіжа ды Сталіца Around

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Працягваючы нататкі пра наведванне тэатра, чарговыя замалёўкі.

-----

Учора зноў наведаў Купалаўскі, каб паглядзець «Чорную панну Нясвіжа».

Гэта як жа павінна шанцаваць, каб, прыходзячы раз у год на спектакль, трапляць на адзін і той жа састаў, і гэта пры тым, што на галоўныя ролі тры пары артыстаў?!
Не ведаю, чаму, але мяне неяк не вельмі ўразіла. Краналі хутчэй асобныя моманты, чымсьці спектакль увогуле.
Яравенка гэтым разам мне спадабаўся больш, але поўнага паглыблення ў вобраз я ўсё ж не бачу. Яму, на мой погляд, бракуе эмоцый. Ну, гэтым разам словы Кірычэнка «На гэткі покліч нават з таго свету хто хочаш вернецца» пасля прамовы Жыгімонта мне ўжо здзекам не здаваліся. Ужо гэтае добра.
Шпілеўская па-ранейшаму добра, менавіта яе выхады ў другой палове спектакля краналі больш за ўсё.
Кірычэнка мне тым разам запомніўся і спадабаўся больш, але, магчыма, тое бый эфект нечаканага выканання ролі.
Што датычыцца спектакля ўвогуле, паўтару, меня неяк не зачапіла. Можа, як пісаў Лапэ дэ Вега, «хто бачыў шмат, той мала плача». Калі і вярнуся яшчэ раз, дык спадзяюся пабачыць Жыгімонта ў іншым выкананні. А пасля прагляду чамусьці ўсплыло параўнанне з нашай «Юнонай».

Нешта паменшала прыдворных дам, якіх ужо не шэсць, а чатыры. Не было гэтым разам і двух аператараў святла, якія былі летась.
Снег, які павольна падае, ставарае вельмі прыемны малюнак. Вось толькі б "гурбы" снегу, якія памерам з паперу A5, з вышыні б не падалі, і было б добра увогуле.

Глядачцы, якая сядзела паблізу, пасля спектаклю хацелася растлумачыць, што непажадана рабіць у тэатры. Не, тэлефон яна адключала, але яна, самае меншае, чатыры разы за спектакль з кімсьці размаўляла, прычым не пяць-дзесяць секунд. Вось чаму ўсім здаецца, што калі прыхіліцца, то іх не только не бачна, але і не чутно?..

-----

А сёння я пачаў сваё знаёмства з РТБД. Колькі разоў я туды збіраўся, я дакладна ўспамінаць не буду. Шмат.
Не, я глядзеў запіс «Рычарда», які ішоў там два дзесяцігоддзі таму, але тады былі іншыя акцёры, іншае караўніцтва, іншы тэатр. А вось да двух сучасных запісаў я яшчэ не дабраўся. Што ўжо казаць пра наведванне самога тэатра...

Дык вось, знаёмства пачалося са спектакля «Сталіца Эраўнд». Шмат добрага чуў пра гэтую пастаноўку, пайшоў зрабіць свае ўласныя высновы.
Прыемны спектакль. Здаецца ж, анічога незвычайнага на сцэне не адбываецца, але ж... пакідаеш тэатр з лагоднай усмешкай на творы і задавальненнем у сэрцы.
Спектакль добры, якасна зроблены. Ён даволі нетыповы, але, магчыма, у гэтым яго і прыгажосць. Музычнае афарбаванне адпавядае.
Дзякуй артыстам, Дзянісу Паршыну і Максіму Паніматчанка, за выдатную ігру.

Спектакль мне чымсьці прыгадаў «Офіс» у Купалаўскім. Прыблізна тая ж жартаўлівая пастаноўка (пра сэнс я не кажу, толькі пра спосаб кантакта з гледачом), пасля якой адразу нават цяжка сказаць, аб чым канкрэтна быў спектакль.
А спектакль пра тое цікавае, што можа здарыцца, калі...

Пачатак ёсць, а гэта значыць, што будзе і працяг.

P.S. І ўсё ж ехаць да РТБД доўга і моташна. Гадзіна ў шляху да тэатра і дзве перасадкі, калі толькі не ісці пешшу. Аднак менавіта гэткім чынам я і зрабіў пасля спектаклю, задаволіўшы сваю прагу да шпацыру. Заўсёды любіў прайсціся пасля тэатру і шкадаваў, што вандроўка да прыпынку скончаная.

-----


На гэтым я і планаваў скончыць тэатральны травень, але абставіны склаліся іншым чынам, і я іду на прэм'еру «Вечность на двоих» у Горкаўскі тэатр. І на рашэнне ісці больш за ўсё паўплывалі фатаграфіі з рэпетыцый з Кацярынай Шатровай, якая мне вельмі спадабалася ў «Анджело» і «Бег».
Непакой са спектаклем у мяне звязаны, у першую чаргу, з тым, каб уся ўвага не была звернута толькі на тэму кахання з усімі наступствамі накшталт тлумачэння усіх падзей выразам "гэта каханне!", якое лічыцца надзвычай дастатковым.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Купалаўскі, Горьковский

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная