Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Добрая навіна з'явілася на сайце Купалаўскага тэатра.

У чацвер 18 чэрвеня а 11-й гадзіне на Усходніх (Маскоўскіх) могілках адбудзецца адкрыццё помніка на магіле народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, шматгадовага галоўнага рэжысёра і мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, тэатральнага педагога Валерыя Раеўскага.
Запрашаем усіх сяброў, знаёмых, вучняў, прыхільнікаў творчасці Майстра на грамадзянскую паніхіду.

А ўвогуле... сумна. Прайшло больш за тры гады пасля смерці Валерыя Мікалаевіча Раеўскага, і вось толькі зараз недзе знайшлі сродкі на помнік выбітнаму дзеячу беларускага мастацтва...


Я ў гэтую нядзелю запісваў дакументальны фільм пра Міхася Забэйду-Суміцкага, і там пачуў вельмі добрую, «правільную» думку:

Мы сёння многа гаворым пра духоўнае, культурнае адраджэнне Беларусі. У маім разуменні, гэта, перш за ўсё, трэба вярнуць страчанае. У нас яно было. У нас былі выдатныя імёны ў любой галіне культуры, мастацтва. Проста мы, на вялікі жаль, іх не ведаем. Трэба іх вярнуць.
Ніл Гілевіч
Хочацца працягнуць, што трэба не толькі вяртаць страчанае. Трэба памятаць, шанаваць і захоўваць тое, што было і што ёсць. Каб нешта яшчэ было наперадзе.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, асобы, Купалаўскі