22:34 

Пінская шляхта

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Я ўчора вырашыў крыху адпачыць і схадзіць у тэатр. У Купалаўскі, у якім учора была «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Цудоўны спектакль :) Вельмі файная камедыя, вырашаная нават празмерным гратэскам, але які цудоўна пасуе спектаклю.
Манаеў... гэтым словам усе сказана. Проста шыкоўна.
І ўвогуле добрая ігра ўсіх акцёраў. Састаў: Манаеў, Казела, Дзянісаў, Няфёдава, Голубева, Падабед, Астравух, Чуб, Есяневіч, Кучыц, Чарнігін, Дробыш. З тых, каго ўпершыню бачыў, спадабаўся Астравух (Грышка).

Зноў крыху пра гледачоў. Справа ад мяне сядзелі две ўжо немаладыя жанчыны. Тры разы па тэатру прасілі адключыць мабільныя тэлефоны, і ўсе тры аб'явы адна з жанчын чула. Але на прапанову адключыць тэлефон сказала: «Ну кто мне будет звонить?» Далей няцяжка здагадацца. Падчас спектакля ёй телефануюць, і яна паўхвіліны недзе шукае яго... Класіка тэатра.

У выніку цудоўна адпачнуў :)
Часам можна хадзіць, але вось часта... не.

@темы: мысли вслух, мнение, беларускае, Купалаўскі

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная