21:00 

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. Аўдыётворы паводле творчасці

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У гэтым годзе незабыўнаму Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу споўнілася б 85 год.

Марна пералічваць той унёсак, які ён зрабіў у беларускую культуру і літаратуру (ды і ў сусветную!). Вельмі вялікі ён; да таго ж крыўдна і няправільна было б забыцца ці не напісаць аб нечым, бо ўсё заслугоўвае належнай увагі.

Зараз ідзе выданне 25-томнага Збору твораў (сёння якраз бачыў дзявяты том з раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).
Але творчасць пісьменніка знайшла адлюстраванне і ў аўдыётворах. Існуюць аўдыёкнігі галоўных твораў Уладзіміра Караткевіча (за гэта мы мусім падзякаваць, безумоўна, Андрэю Калядзе). Ствараліся і радыйныя спектаклі і кампазіцыі паводле яго твораў, начытваліся асобныя раздзелы з яго твораў.
Са здзіўленнем давялося адзначыць, што гэтыя аўдыёматэрыялы ў сеціве нікім не сабраная ў адным месцы, а знаходзяцца ў розных мясцінах, часам не прыкмечаныя. Да таго ж загінуў сайт Караткевіча, і ўжо неўзабаве будзе год, як ён не працуе.
Менавіта таму прыйшла думка паспрабаваць сабраць усё ў адным месцы. Я цудоўна разумею, што ў фонды нашага радыё мне залезці не атрымаецца, ды і некаторыя іншыя запісы могуць застацца па-за ўвагаю. Гэтак жа я цвяроза разумею, і што гэты дзённік далёка не лепшае месца для размяшчэння. Але, на жаль, іншага пакуль што не маем.
Менавіта таму я публікую гэта не ў дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, а задоўга да гэтай даты. Можа, з цягам часу гэты спіс знойдзе належнае месца ў сеціве.
І, акрамя публікацыі гэтага спіса тут, не магу не дадаць код гэтага спіса-табліцы (html) для размяшчэння ў іншых мясцінах.

Дык няхай жыве памяць пра Уладзіміра Караткевіча!

Спіс аўдыётвораў паводле творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Крыніцы.

@темы: театр, памяць, мысли вслух, книги, записи с радио, беларускае, асобы, Караткевіч

URL
Комментарии
2015-08-27 в 21:53 

Кролег белый и с коллаэдром в чемодане
That´s when you realize at last, they won´t return, the phantoms of the past. That´s right, your spring is to begin out of the ruins of Berlin
Якая выдатная табліца, дзякуй :3 я ў свой час багата агучаных твораў Караткевіча спампоўвала з Палічкі, але там амаль усё - радыёспектаклі, а я іх не люблю. Хіба што «Дзікае паляванне» слухала, гэта дакладна памятаю, звычайная аўдыёкніга, спадабалася. Трэба будзе «Чорны замак» паслухаць, адна з першых кніжак, што я чытала на мове ^___^

2015-08-27 в 23:09 

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Кролег белый и с коллаэдром в чемодане, дзякуй! :) Цешыць, калі справа, якую робіш, не табе аднаму патрэбна.,

А ўвогуле аўдыёкніг (не радыёспектакляў) багата тут. У асноўным запісу з нашага радыё. Як творы сучасных творцаў, так і класікаў.

URL
     

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная