Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Весела пачынаўся ўчорашні дзень. Ранкам, а восьмай гадзіне, прыходжу я на першую пару, а ў нас заняткаў няма. Крыўдна і непрыемна. Занатоўваў свае ўражанні ад «Скрыпача на даху».
Пятая пара, куратарская гадзіна, замест якой нас павялі на святочны канцэрт да Дня горада. С пачаткам моцна спазняюцца, працягласць невядомая, на гадзінніку праз паўгадзіны чатыры. А я з кожнай хвілінай ўсё больш і больш разумею, як мне хочацца трапіць на «Адвечную песню». Так, гэта дурасць пасля 8 гадзін вучобы, трэці дзень запар ісці ў тэатр, калі дакладна ведаеш, што і чацвёрты вечар будзе тэатральны... Але «сэрцу нельга загадаць» (с)

Такім чынам, прысутніцаў я на адкрыцці сезона ў РТБД. І вось дзіўна: спецыяльна не збіраўся, квіткі загадзя не набываў, але быў і на закрыцці, і на адкрыцці сезона.
«Адвечная песня». Цудоўная фольк-опера. Хоць усяго другі раз схадзіў, але любоў да пастаноўкі ўжо вельмі моцная.
Гэта спектакль з шалёнай атмасферай, такая энэргетыка ідзе ад акцёраў. Увесь спектакль хочацца падпяваць (ды і пасля таксама), а добры настрой не знікае. Дый зараз, пры напісанні запісу, па твары блукае ўсмешка ад прыемных успамінаў.
Дзякуючы запісу так атрымалася, што я ненаўмысна вывучыў словы фінальнага спеву. Падпяваць аказалася цікава :)

Але, баюся, колькі разоў я б не хадзіў, на сцэне з невядомымі даследнікамі ў процігазах (чамусьці ўпартая асацыяцыя з Чарнобылем) у мяне заўсёды будзе жаданне зрабіць гэтак :facepalm:
Убачыў цікавінку ў касцюме Долі: пальчаткі зробленыя са звычайных працоўных пальчатак.

Мінулым разам пра акцёраў асабліва не пісаў, а вось зараз не магу не напісаць.
Ігару Сігову вельмі пасуе роля Мужыка. Гэта, можна сказаць, яго роля. Ды не, яно насамрэч так і ёсць. :)
Бэла Шпінер бліскае ў «Адвечцы». Я ўжо казаў, што голас ў яе добры, але калі тады справу крыху псаваў мікрафон, то гэтым разам усё было цудоўна. Асалода слухаць арыю Восені. А яшчэ на вяселлі ў яе з Іллёй Ясінскім гарная пара атрымалася.
А вось благі мікрафон гэтым разам атрымала Таццяна Мархель, узровень шуму ў пачатку быў надзвычайны. Але пасля ўсё неяк выправілі. Калі наконт ігры, то ўсё было добра.
Калі ў чэрвені Вясну грала Ганна Семяняка, то ўчора Ганна Маслоўская. Абедзве добра, але мне бліжэй Семяняка.
Алёна Баярава ў ролі Жонкі, Сяргей Шымко як Голад/Холад, Доля ў выкананні рухавай Марыі Пятровіч — усе малайцы. Мне ўсе ўвогуле і падабаюцца :) а напісаць пра кагосьці з акцёраў і не напісаць пра іншых — не самае лепшае выйсце. Таму скончу пісаць і прыйду яшчэ раз.
Шчыра прызнаюся, што вельмі ж часта замест таго, каб глядзець на галоўных асоб, глядзеў на другі, трэці план. І атрымліваў глыбокую асалоду ад спектакля ў спектаклі. Дзякуй усім акцёрам, бо гэта насамрэч шыкоўна. :heart::red:

Вось так неспядзявана РТБД за якіх паўгода і ўсяго тры спектакля (!) ўвайшоў у лік любімых. Туды прыемна вяртацца толькі дабірацца не вельмі. Спадзяюся, што так будзе і надалей :)

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, РТБД, Адвечная песня