23:54 

Хам

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Калі хтось чакае сёння допісу пра «Сватанне гусару», то яго не будзе: я абяцаў захоўваць храналогію, а сон значней за неўпарадкаваныя эмоцыі.

Гэтым аўторкам адкрываў свой тэатральны сезон у Купалаўскім. Вырашыў яшчэ раз схадзіць на «Хама».
Дваістыя ўражанні. Мне па-ранейшаму не надта падабаецца інсцэніроўка паволде аповесці Ажэшкі. Гэтым разам мяне яшчэ моцна раздражняла амаль поўная статычнасць сцэн-дыялогаў паміж Паўлам ды сваякамі.
Дзіўна, але з трэцяга разу на пярэдні план у меня такі выйшаў сам Хам, а не Франка, як у мінулыя разы. Хаця ў перыяд паміж праглядамі аніяк да гэтага твору не звяртаўся, але ж прайшло больш за год (а мне здавалася, што гэта зусім нядаўна адбылося), таму ўспрыманне, відавочна, змянілася.
Мабыць, з гэтым звязана й тое, што Франка ў выкананні Валянціны Гарцуевай мяне неяк не чапляла. Ах, я ж забыўся сказаць, што ў чарговы раз я патрапіў на Гарцуеву. :) Неверагодна. І поўнасцю зваротная сітуацыя з Ігарам Дзянісавым у ролі Хама. Насамрэч, шыкоўная яго роля. :heart:
І мне па-ранейшаму дужа моцна падабаецца сцэнаграфія.
А ўвогуле... Не чапляе. Гэтая думка была дзесь пасля сярэдзіны першага акту. Зразумела, добрыя драматычныя сцэны з Франкай і Паўлам пасля выправілі гэтае ўражанне, але ж пэўнае расчараванне мае месца.

Састаў для гісторыі, бо праграмку не набываў: Гарцуева, Дзянісаў, Міронава, Кульбачная, Кавальчук, Белахвосцік, Гардзіёнак, Яскевіч, Аўсяннікаў, Чарнігін.

@темы: Купалаўскі, мнение, мысли вслух, театр

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная