Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
22:17 

Любоў людзей

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дык вось, учора я выправіўся ў РТБД на прэм'еру «Любові людзей» Дзмітрыя Багаслаўскага ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.
З п'есаю я не знаёмы. Не, я прыблізна ўяўляў, аб чым будзе спектакль дзякуючы звесткам пра спектакль ды выпадковым спойлерам, але ж ведаць п'есу й не ведаць яе — дзве вялікія розніцы. Таму буду адштурхоўвацца менавіта ад таго, што пабачыў.

Цудоўны спекакль атрымаўся. З якога боку не глядзі, а будзе так.
Цэласны, з добрай драматургіяй. Падабаецца мне творчасць (літаратурная; акцёрскую не бачыў) Дзмітрыя Багаслаўскага. Ёсць у яго неабходнае псіхілагічнае напружанне, добры драматычны складнік. Тут ён стварыў праўдзвую атмасферу нейкай вёсачкі, ад якой да бліжэйшага больш-менш крупанага пасёлку шчэ доўга дабірацца, і то пры ўмове, што сцяжына ў выніку дажджоў ў суцэльную бруд не ператворыцца. Даводзілася чытаць, што з дазволу аўтара п'еса для пастаноўкі была крыху зменена; цікава было б прачытаць арыгінал, але і ў дадзеным выглядзе яна надзвычай добрая.
Рэжысура мне таксама спадабалася. Адчувалася пэўная лінія спектаклю. Можа толькі словы «любоў — яна на ўсё жыццё адна даецца» можна было б столькі разоў і не паўтараць. Я з першага разу даўмеўся, што яны ключавыя ў спектаклі, а іх пасля яшчэ шмат разоў з рознымі інтанацыямі паўтаралі.
Дый увогуле атмасфера добрая. Вытрымана адна стылістыка, у тым ліку і ў дэталях, што вельмі радуе. Мяне ўвесь спектакль цікавіла, што там ідзе па тэлевізары, але з майго месца было толькі бачна, што нешта ідзе. Канцэпцыя з драўлянай сценкаю і прасветамі ў ёй цікавая. З падобнага ўспамінаецца толькі «Translations», але там пасля збівалі, а не замуроўвалі. Галоўная музычная тэма спектаклю спадабалася, дый астатняя падабрана добра. Радавала і святло.
Я вось паразважаў, і мне нават асабліва няма да чаго прычапіцца. Рэдка такое бывае, калі ўсё падабаецца. Можа толькі, першыя з'яўленні Сяргея на танцпляцоўцы з рассоўваннем людзей былі нейкія дзіўнаватыя.

Жорсткая гісторыя, месцамі надзіва жудасная. Яна ўвесь час трымае ў напружанні, якое толькі ў канцы саступае нейкай спустошанасці. Пра сюжэт я казаць не буду: будзем лічыць, усе спойлеры выпалі на маю долю.
Мне вельмі спадабалася першая дзея, і я не ўяўляў дакладна, чым яшчэ можна здзівіць. Аказалася, можна. І яшчэ не шмат спектакляў здолелі выбіць з мяне слязіны. Пранімалі многія, да дрыжыкаў — таксама. Жудасны момант у другім акце збіцця Івана Сяргеем і рэакцыя-наступства апошняго дапамог знайсці й слязіну.

Акцёры. :heart: Усе — малайчыні, дзякуй вам. Увогуле пашанцавала: патрапіў як раз на той склад акцёраў, які больш хацеў пабачыць.
Андрэй Новік у ролі Сяргея проста шыкоўны. :heart: Ён настолькі арганічны ў гэтым вобразе, гэтак натуральны, што часам забываеш — перад табою акцёр, а не сапраўдны ўдзельнік гэтай гісторыі. А гэта, на мой погляд, і ёсць вышэйшая ацэнка працы акцёра. Цудоўная ігра з шырокай палітраю эмоцый. БРАВА!!! :hlop:
Ганна Семяняка выконвала ролю Люські. І таксама вельмі добра. :red: Атрымалася такая простая дзяўчына, счужэлая, якая паціху ўсё больш і больш у сваіх думках аддаляецца ад рэчаіснасці.
Мужа Люсі Колю граў Арцём Курэнь. :heart: І зноў-такі выдатна. Ён здолеў стварыць вобраз памерлага — надзіва спакойнага, амаль безэмацыйнага. Але якому яшчэ ёсць што сказаць.
Спадабаўся мне Іван у выкананні Марата Вайцяховіча (усю першую дзею ламаў галаву, хто ж гэта за акцёр незнаёмы :facepalm:). Вельмі добра атрымалася ў яго.
Дзяніс Паршын у спектаклі... забаўны, скажам так. Нечаканы вобраз, але добра выкананы.
Пра ўсіх не хопіць моцы сказаць, але паўтару ізноў, — дзякуй усім.

Шыкоўная драма, добрая яе пастаноўка й выдатныя акцёры — як справядлівы вынік, цудоўнейшы спектакль. Віншую РТБД, усіх, хто мае дачыненне да пастаноўкі, з цалкам заслужаным поспехам. Рэдкі тэатр зараз сярод прэм'ер мноства камедый песціць драмамі ці трагедыямі, а дзве апошнія прэм'еры РТБД — якраз драмы, і добрыя. Шчырая падзяка за іх.
І вельмі «мой» спектакль, бо амаль заўжды (выключэнні ёсць заўсёды) паміж добрымі драмай і камедыяй я абяру драму. Тут жа яшчэ і добрая псіхалагічная атмасфера.
Яшчэ адзін спектакль у скарбонку вельмі любімых.

Ну і прыемна перапоўненая зала :) І прымалі хораша.



Фатаграфіі Анжалікі Граковіч.
-----

Аднак давялося мне сёння пачуць і поўнасцю зваротнае меркаванне пра спектакль.
Учора ранкам быў і вольны грамадскі прагляд а 12-й гадзіне, пра які я паведаміў сваёй аднагрупніцы (у яе заняткі канчаліся у 11.20, раней, чымсьці ў мяне). Яна вырашыла наведаць.
Дык вось, ёй не спадабалася, зусім. Але яна ўвогуле не зразумела сітуацыю спектаклю, ідэю п'есы, паводзіны герояў, асабліва галоўнай гераіні. Кантакту не атрымалася :(
Але, спадзяюся, пастаноўка свайго гледача знойдзе. Яна гэтага, бясспрэчна, вартая.

-----

У тэму. Пакуль зусім не забыўся.
Мне вельмі спадабался, калі быў на «Адэлі», што непасрэдна перад пачаткам спектаклю прасілі гледачоў перасоўвацца на свабодныя месцы бліжэй да цэнтру каб тыя, што спазніліся, не заміналі астатнім. Цудоўная ініцыятыва.
І адразу ўзгадваецца апошні «Звычайны чуд», калі нейкая пара спазнілася больш чым на 20 хвілін і пасярод дзеі палезла на свае месцы ў сярэдзіну рада.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, РТБД, Любоў людзей

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная