22:36 

Вяселле

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Ізноў схадзіў на «Вяселле» ў Купалаўскі. Мне па-ранейшаму падабаецца. :)

Склад акцёраў, бо праграмкі купляць бессэнсоўна, акцёраў не пазначаюць:
Дашанька — Зінаіда Зубкова
Апломбаў — Ігар Дзянісаў
Равуноў-Каравулаў — Генадзь Аўсяннікаў
Жыгалаў — Арнольд Памазан
Дымба — Мікалай Кірычэнка
Настасся Цімафееўна — Тамара Міронава, Ірына Рымарава, Тамара Нікалаева-Апіёк (?)
Нюнін — Міхаіл Зуй
Змяюкіна — Вікторыя Чаўлытка, Яўгенія Кульбачная, Святлана Анікей
Яць — Аляксандр Малчанаў, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Рудэня, Ігар Пятроў


Гэтым разам патрапіў на пераважна першы склад акцёраў, які бачыў і які мне больш спадабаўся. Зажглі і сёння. Дзякуй вялікі ўсім, шыкоўная атмасфера была і ёсць! :heart::heart::heart: Жглі сёння ўсе.
Падабаецца мне Ігар Дзянісаў жаніхом. Зінаідзе Зубковай цудоўна пасуе роля Дашанькі. Аўсяннікаў — проста шыкоўны. Нюнін, Яць і Змяюкіны дадаюць драйва і энэргетыкі.
Насамрэч, Змяюкіны сёння былі проста шыкоўная. Анікей як добрую актрысу я ведаю ўжо даўно, Чаўлытка добра разгледзіў пасля «Офіса» ды «Чайкі». Цяпер вось і Кульбачную пабачыў у святле.
Дзякуй за гэты зарад унутраняй энэргіі. Здаецца, я і надалей буду завітваць на адно з дзвюх «Вяселле»: яно ж якраз ідзе па два спектаклі 2-3 разы на год.
І вось «Вяселле» мне спадабалася больш за «Хама», цікавая рэч.

-----


Мо' хто мае доступ да складаў акцёраў у Купалаўскім? А то мне на многія спектаклі цікава было б пабачыць другі склад. Кульбачную-Харланчука-Хітрык-Сігова ў «Чайцы», Анікей-Падаляка ў «Не мой», ды ўвогуле...

@темы: театр, мысли вслух, мнение, Купалаўскі, Вяселле

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная