Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Тое, што ў тэатр я 25 лістапада пайду, мною амаль не аспрэчвалася. Аднак стаяла істотная пытанне: куды? Вагаўся паміж «Сталіцай Эраўнд» РТБД і гастролямі Літоўскага тэатра з «Зойкінай кватэраю» Булгакава (нават п'есу прачытаў, якая мне, дарэчы, спадабалася). На рашэнне галоўным чынам паўплывалі працягласць другога спектаклю (я звыкся глядзець доўгія спектаклі, але калі наступны за спектаклем дзень абяцае быць шалёным...) і абмеркаванне пасля «Сталіцы Эраўнд». Як ужо можна было меркаваць па загалоўку, пайшоў я ў РТБД.

Цудоўна. Падабаецца мне «Сталіца Эраўнд». Нетыповы спектакль ізноў паўтараю напісанае раней. Нельга сказаць, што з моцнай драматургіяй. Але нешта ў ім ёсць прыцягальнае. :)

Абмеркаванне дало мне магчымасць зірнуць на спектакль з іншага боку, пабачыць у ім іншыя розныя падтэксты і сэнсы. Запомніліся словы пра тое, што абодва героя на сцэне — насамрэч адна асоба. Цікавая думка, нешта ў ёй ёсць. А ўвогуле шмат цікавага паслухаў. А яшчэ я цяпер ведаю, дзе сяду, калі вярнуся на «Мабыць»: на крайкі 4-6 радоў, адтуль так шыкоўна назіраць і слухаць...
Героем абмеркаванню стаў мат у спектаклі, дакладней, адно слова, што паўтараецца тройчы. :facepalm: Давайце й я свае колькі слоўцаў дадам, прашу прабачэння ў тых, хто быў і каму зварот да гэтага пытання падчас добрых хвілін дзесяці абрыдзеў. Мат я не выкарыстоўваю, але ў дадзеным выпадку — за. Бо гэта, па-першае, знішчае ці, самае меншае, зрушвае ўбок небачную сцяну паміж сцэнаю і залаю. Па-другое, атмасфера дзеяння ды вобраз Максіма Паніматчанкі, адно з перых ўражанняў аб яго герою. Ну і, каб не быць падобным да Х'ю са знятых «Translations», не забудуся па трэцяе: гэты цэлы пласт спектаклю. Знаёмства герояў, пасля цікавая сцэна са стаўленнем да ругані ў прыстунасці толькі адной асобы «мяне ж ніхто не чуе». Прыбяры мат — і знікне пачатак. Насамрэч, хіба варта пасля працяглай цішыні і напружанасці ў зале пачынаць з нейкага звычайнага «заселі» ці, што яшчэ горай, з нейкага штампу?! Безумоўна, не.

Такім чынам, вельмі спадабалася :) Час імчаў гэтак незаўважна, што 50 хвілін абмеркаванню здаліся ўдвая карацейшымі.
І, безумоўна, вялікі дзякуй Дзянісу Паршыну й Максіму Паніматчанка. :heart::red: Гэта поўнасцю іх спектакль, які яны робяць бліскуча. Асобнай падзякі яны вартыя таму, што знайшлі час пасля спекаклю на сустрэчу.

Дарэчы, шыкоўная выстава сцэнаграфіі ў РТБД. :heart: Прымеркавана яна да другога моладзевага форуму, і мяне вельмі-вельмі прыемна здзівіла. Форум сам я прамарнаваў, хаця б быў не спураць паглядзець украінскую «Любоў людзей» ды малдаўскія «Дзеці голаду», але, на жаль, не склалася...
Было б добра, калі выставу яшчэ на пэўны час пакінулі, бо яна звышцудоўная. Калі хто знойдзе ў сеціве фотаздымкі ці што іншае пра яе — напішыце, калі ласачка.

@темы: РТБД, Сталіца Эраўнд, беларускае, мнение, мысли вслух, театр