15:33 

Арт

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Калі ў афішы на снежань пабачыў «Арт», вырашыў схадзіць. Даводзілася чуць аб папярэднай пастаноўцы ў выкананні Манаеў-Забара-Журавель, цікава было даведацца аб гэтай гісторыі. Таму 2 снежня я выправіўся ў Купалаўскі.

Калі чалавек за вялікія грошы набывае амаль белае палатно, на якім можна разгледзіць хіба нейкія ледзь заўважныя белыя ж палосы, — рэакцыя неадназначная. Серж, адзін з трох даўніх сяброў, робіць менавіта так. Другі сябра, Марк, зразумець учынак сябра не можа. І пакаціўся снежны ком непаразумення, які прыцягвае да справы і Івана — апошняго з трох сяброў. І пачалося...

Быў на складзе акцёраў Казела-Гарбуз-Зуй. Усе малайцы, з пункту гледжання акцёрскай гульні ўсё добра.
Аляксандр Казела — як раз такі добры Серж. Знешне спакойны, поўны ўнутраняй пашаны, але невядома, што адбываецца ўнутры яго герою. Такі Серж насамрэч мог купіць гэтую белую карціну. І нават у канцы ён застаецца самім сабой, неперайначаным.
Алег Гарбуз — цудоўны Марк. Калі ўпершыню пабачыў яго на сцэне, то першаю думкаю было «як жа ён пастарэў...» Шчырыя эмоцыі, экспрэсіўнасць ва ўсім.
Міхаіл Зуй — вагаючыся Іван. Таксама добра.

Спектакль пра адносіны паміж людзьмі. Пра здольнасць чуць і разумець адзін аднога. Здольнасць саступіць пры патрэбе ці, сама меней, зрабіць выгляд гэтага. Здольнасць быць самім сабою, мець уласнае меркаванне.
Спектакль... добры. Я не магу назваць пастаноўку благой, ні ў якім разе. Але шэдэўральнаю — таксама. І калі спрабаваць знайсці яе месца паміж "блага" й "добра", то для мяне яно будзе вышэй за сярэдзіну, але да найвышэйшай планачки спектаклю, зноў жа, на мой погляд, даволі далёка.
І што больш за ўсё мяне раздражняе, дык гэта тое, што я адэкватна не магу сфармуляваць свае прэтэнзіі да пастаноўкі. :facepalm:
Пасля доўгіх унутраных пошукаў нарэшце здолеў знайсці больш-менш прыстойны выраз: адсутнасць паўз. Калі апусціць пачатак спектаклю, першыя хвілін 25, калі замацоўваецца сюжэтная глеба, ды самую канцоўку, то паўз не было. Астатнія 75 хвілін займае сцэна ў хаціне Сержа. Сцэна, якая ў сабе змяшчае ўсю разнастасць магчымых зносін паміж людзьмі, ад дракі да шчырага яднання, ад жорсткага неразумення да выпадковага паразумення й пяшчоты. І нават проста сузіраць гэткія шчырыя чалавечыя эмоцыі цяжкавата. І, што вельмі рэдка са мною здараецца, пасля спектаклю чамусьці вяртаўся стомленым, хаця й адпачываў увесь дзень... Усё гэта напоўнена гумарам, да таго ж зусім не благім.
Магчыма, значную ролю адыграла асабістае ўспрыманне. Усё ж "чыстую" камедыю (ці адносна "чыстую", бо поўнасцю "чыстай" камедыі, як і іншых жанраў, не існуе) я не надта люблю. Вось «Адамавымі жартамі» я адразу не пранікся, але пасля яшчэ добра "дагнала". Але тут пакуль што не "даганяе". Можа, схаджу ячшэ на іншы склад акцёраў дзесь праз год, але пакуль што не хачу.

Зала... пасля аншлагавага «Сымона-музыкі» здавалася пустою. Не, пустою яна, зразумела, не была, але пасля таго, як людзі нават стоячы глядзелі "Сымона-музыку", прагалы ў партэры ды на бельэтажы ззялі яскрава. Улічваючы, што пэўная частка "свае" ці з іншых тэатраў, — дзіўнавата для прэм'еры.

У мяне вельмі дурная думка паспрабаваць напісаць на БТ-3. Якія жарты лёсу не здараюцца, можа й ёсць стары запіс з складам Манаеў-Забара-Журавель? Запісалі ж спектакль не надта масцітай "Вольнай сцэны", два спектаклі Альтэрнатыўнага тэатру...

Ну і на заканчэнне фраза са спекаклю, а то чаго толькі ў мяне галава баліць))) Знакі прыпынку спрабаваў расставіць так, каб можна было прачытаць і зразумець сэнс.
Калі: я — я, калі я — я; і ты — ты, калі ты — ты; — тады я — гэта я, а ты — гэта ты. А калі: я — я, калі ты — ты; і ты — ты, калі я — я; — тады я — гэта ты, а ты — гэта я.
«Арт», Ясміна Рэза


-----

А ля дошкі Уладзіміру Караткевічу ў Мінске, што на доме па вуліцы Карла Маркса, кветкі ды лампадкі...

@темы: театр, мысли вслух, мнение, Купалаўскі

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная