22:54 

Чарнобыльская малітва

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Звычайна «Чарнобыльская малітва» ідзе ў РТБД 26 красавіка, але з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, паводле кнігі якой спектакль і пастаўлены, спектакль паказалі і сёння.

Падрабязна пра спектакль ды ўвогуле «Чарнобыльскую малітву» будзе пазней, бо я два дні таму пачаў чытаць кнігу ў перакладзе на беларускі. Хочацца ўсё-ткі скласці суцэльнае меркаванне.

Спектакль моцны. Такія павінны быць. Проста павінны.
Надзіва, зусім не слязлівы. Жудасны, але іначай і быць не можа. Тэма абавязвае.

«Рэканструкцыя пачуцця, а не падзеі».
Святлана Алексіевіч, «Чарнобыльская малітва»


Гэта не пераказ падзей. Гэта ўспаміны людзей, іх уражанні, іх лёсы. І нават за гэтым паўстае шэраг істотных пытанняў. Аб упэўненасці людзей, што горай за вайну быць нічога не можа (што ж тады гэта?). Адносін улад і надання ўвагі катастрофе. Адносін да тых, хто непасрэдна пацярпеў ад аварыі. Пытанне аб тым, што Чарнобыль і адабраў, і падарыў прытулак. Пытанне смерці.

Усім акцёрам дзякуй вялікі. Асабліва адзначу Таццяну Мархель, Вераніку Буслаеву, Ганну Маслоўскую-Анісенка-Арыніч (трэба ўсё ж запытацца, якую фамілію зараз правільна выкарыстоўваць), Валянціна Салаўёва.

Мне цікава, што рабіў хлопец з апаратам, седзячы ў праходзе на ўзроўні 1-2 радоў? Здаецца ж, не відэа, бо надта часта ён яго адварочваў і нешта мяняў, перасоўваў і іншае. Але й фатаграрваць з такога становішча... Нешта я на разумею...

-----

Перад спектаклем адкрылі выставу мастакоў аб'яднання «МЫ». Цудоўная выстава, шматгранная. Ёсць думка захапіць на "Адвечку" фотаапарат.
Увогуле, вельмі цікавыя і прыемныя выставы ў РТБД. Варта падзякаваць чалавеку, які за гэта адказвае. Што на свет (хаця і ў невялічкую прастору файе тэатру) выходзяць цудоўныя творы.

@темы: театр, мысли вслух, мнение, беларускае, Чарнобыльская малітва, РТБД

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная