23:54 

Адамавы жарты

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Дзесьці дзён дзесяць таму вырашылі сустрэцца з Кролег белый и с коллаэдром в чемодане. Але каб не проста паблукаць па горадзе, як тое было гэтаю вясною, але, мажліва, і завітаць куды-небудзь. Спыніліся на «Адамавых жартах» РТБД.
Вельмі прыемна было сустрэцца і проста так паразмаўляць на роднай мове. Але практыка паказвае, што менавіта яе й не хапае, і практыкавацца ў маўленні шчэ трэба й трэба. Бо мне сорамна, калі сваё, роднае, ведаеш горай за іншых. Неабходна пэўны час чуць меркаванні чалавека звонку. Ды ўвогуле дзякуй як за надзвычай прыемную размову, так і за кампанію ў тэатр. Варта было гардэробніцы запытацца, чаму гэта я ўвесь час адзін, як я адразу ў тэатр з дзвюма рознымі дзяўчынамі :D

Наконт спектаклю. Якраз так склалася, што ў другі раз я трапіў на поўнасцю іншы склад, які зараз мог быць, бо Яна паведаміла, што Кірыл Навіцкі часова Саўку не грае.
Пэўныя пытанні па спектаклю ўсё ж застаюцца, больш па першай дзеі. Але ўвогуле добры спектакль. Цікава, аднак, будзе прачытаць першакрыніцы, каб пабачыць, што менавіта рэжысёр Святлана Навуменка дадала спектаклю.
Вераніка Буслаева ды Максім Брагінец добрыя Марыся і Саўка, дзякуй ім.
Магрэту грала Марына Здаранкова. Увогуле няблага. Але ў Анастасіі Бабровай выйшла больш сакавіта й каларытна. У першай дзеі яна для мяне адназначна лепшая.
Ролю Чорта нарэшце (бо тады яго ў дзень спектаклю замяніў Аляксандр Марчанка) выканаў Дзяніс Паршын. Мабыць, ён лепшы за Марчанка. Але вось тое, што ён дадае вобразу (асабліва ў сваіх першых сцэнах), даволі спецыфічна. Але, улічваючы агульную атмасферу пастаноўкі, гэта даравальна.
Увогуле, паўтару, добра. Сакавітая беларуская камедыя, вырашаная гратэскам, што, безумоўна, павінна існаваць.

@темы: РТБД, беларускае, мнение, мысли вслух, сустрэчы, театр

URL
Комментарии
2015-12-24 в 23:39 

Кролег белый и с коллаэдром в чемодане
That´s when you realize at last, they won´t return, the phantoms of the past. That´s right, your spring is to begin out of the ruins of Berlin
Вельмі прыемна было сустрэцца і проста так паразмаўляць на роднай мове
Мне таксама! ну, як паказвае практыка, менавіта ў шчырай размове і ўдасканальваюцца веды роднай мовы (: Спадзяюся, сустрэча не апошняя!
Варта было гардэробніцы запытацца, чаму гэта я ўвесь час адзін, як я адразу ў тэатр з дзвюма рознымі дзяўчынамі
:vict:

Мне таксама спадабалася. Сімпатычная кумедная п'еса, цікава і мне б было ў параўнанні ўбачыць. Цяпер арыгінал шукаю))

2015-12-29 в 19:39 

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Спадзяюся, сустрэча не апошняя!
Я таксама (:

Цяпер арыгінал шукаю))
Я вось пашукаў... "Збянтэжаны Саўка" Леапольда Родзевіча без праблем знайшоў. А вось з Аляхновічам цяжэй. Здаецца, у спектаклі яго камедыю-жарт "Чорт і баба" выкарыстоўвалі. Але яе з 1927 года не выдавалі, таму па яе трэба ў Нацыянальную бібліятэку выпраўляцца...

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная