23:39 

жАрт to you

Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
У аўтарок завітаў разам з Жэняй і дзвюма яе былымі аднакурсніцамі ў Купалаўскі на іх капуснік «жАрт to you».
Я неяк не планаваў асабліва туды ісці, бо сэсія, але ж на мяне ўзялі квіток :) За што я, увогуле, удзячны.

Цікавае мерапрыемства, дагэтуль не быў на падзеях гэтага кшталту. Увогуле мне спадабалася.
Жартаўлівыя нумары на тэмы, звязаныя з тэатрам ці мастацтвам і культурным жыццём. Але аб'ядналі усё тэмай палёту на самалёце тэатра, з камандзірам, экіпажам і сцюардэсамі. Атрымалася няблага.

Па нумарах.
Усе песні, што былі, цудоўныя.
Байка пра варону і лісіцу шыкоўная :heart:
Сцэна Пятрова і Белахвосцік парадавала. Пятроў малайчына.
Сход-абмеркаванне магчымых паляпшэнняў святкавання Новага году — гэта нешта! :-D Я ўявіў сабе салют у жыроўцы. А цікава было б пабачыць казачку "пра зайчыка Валодзю, Снегавічку Вічку, якім дапамагалі знайсці беларускага Дзеда Мароза Бураціна і простыя школьнікі Артур і Оля" (а па дарозе й машына з мігалачкамі падвазіла, і чыгуначка са зніжкаю, а супрацоўнікі зелянбуду ў лесе сцяжыну ад снегу чысцілі)... А што, падаць ідэю Туравай, яна яшчэ дапрацуе сюжэт — і глядзіце новую беларускую трылер святочную камедыю першага студзеня :lol:
Прызыў у тэатр — файна.

Былі й больш сумныя ніж смешныя па змесце нумары.
"Акцёр-невідзімка" — цікава, як раз-такі задумацца. Аднак тут пэўныя акалічнасці, пра якія ў апошнім абзацы.
Баі за ганарар мне не зайшлі.

Але ўсё роўна, уражанні ад вечару прыемныя, дзякуй усім акцёрам. І ў канцы думка, што "добра, але замала" :)

Аднак... вельмі непрыемна было пэўны час падчас спектаклю (у асноўным падчас сцэны пра "акцёра-невідзімку").
Сядзелі на другім радзе балкона, за намі людзі, адказныя за гук і святло. І хтосьці з іх курыў. Натуральна, так, у памяшканні тэатра падчас спектаклю быў пах цыгарэт. :facepalm:
У мяне няма словаў...

@темы: Купалаўскі, жАрт to you, мнение, мысли вслух, театр

URL
   

Ноги, крылья… Главное — хвост!!

главная