Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Третий экзамен — ОАиП — 9. Могло бы быть и 10, но затупил, сам дурак.

-----



1) Іосіф Жыновіч – "Мелодыя" (дырыжор - Міхаіл Казінец)
2) Аляксандр Крамко – "Кругавыя танцы" (фальклорныя духавыя - Аляксандр Крамко, Вячаслаў Галоўчык, Аляксандр Рыцікаў, Сяргей Забаронак, Ігар Кіклевіч; партыя ўдарных - Наталля Лапацік; дырыжор - Аляксандр Высоцкі)
3) Беларуская народная песня ў апрацоўцы Аляксандра Крамко – "Ой, вярбічанька, бялічанька" (спявае Анастасія Рачыцкая; дырыжор - Аляксандр Крамко)
4) Ларыса Сімаковіч – "Ценем Агінскага" (дырыжор - Міхаіл Казінец)
5) Ізмаіл Капланаў, словы Уладзіміра Тулінава – "Маё каханне" (спявае Ігар Задарожны; дырыжор - Аляксандр Крамко)
6) Гійом Конесон – "Тэхна-парад" (Ігар Кіклевіч (флейта), Аляксандр Запатылак (кларнет), Алег Бабій (фартэпіяна), Сяргей Шаптуноў (ксілафон))
7) Руская народная песня ў апрацоўцы Тахіра Куботы, Аляксандра Цыганкова – "Вочы чорныя" (Сяргей Шаптуноў (ксілафон); дырыжор - Аляксандр Высоцкі)
8) Яан Куман – "Самбарыта" (дырыжор - Міхаіл Казінец)
9) Уладзімір Мулявін, словы Янкі Купалы - Урыўкі з рок-оперы "Песня пра долю" (Пралог, "Гэй, дзяцюк малады", "Пастушок", "Вясна", Плач Удавы, Эпілог). Выканаўцы: Янка Купала – Пётр Елфімаў; Мужык – Ян Жанчак; Маці, Жонка – Кацярына Дзегцярова; Вясна – Андрэй Коласаў. Дырыжор - Міхаіл Казінец; фартэпіяна - Алег Бабій.
10) Ігар Лучанок, Уладзімір Мулявін, словы Янкі Купалы - "Арыя Гусляра" з рок-араторыі "Гусляр" (спявае Пётр Елфімаў; дырыжор - Міхаіл Казінец)
11) Уладзімір Мулявін, словы народныя – "Чырвоная ружа" (спявае Пётр Елфімаў, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь; дырыжор - Міхаіл Казінец)
12) Ларыса Сімаковіч, словы Максіма Багдановіча – Эпілог з мюзікла "Апокрыф" (спяваюць Ян Жанчак, Андрэй Коласаў, Ігар Задарожны, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь; дырыжор - Міхаіл Казінец)

А ў снежні мінулага года па БТ-3 паказвалі юбілейны канцэрт аркестра імя Жыновіча «Аркестр тваёй краіны». Вельмі люблю я гэты наш аркестр :)
Парэзалі, зразумела, для паказа па тэлебачанні: на сайце філармоніі захавалася праграма канцэрта. Мне асабліва шкада, што «Трэба дома бываць часцей» і «Мой родны кут» выкінулі, хацелася б пачуць у выкананні аркестра Жыновіча, тым больш і салісты неблагія былі.
Цікава было б пачуць мюзікл Ларысы Сімаковіч «Апокрыф», але жа імкнуся сачыць за афішаю філармоніі, але за год, здаецца, ніводнага разу яе творы там не гучалі.
Ну а «Песню пра долю» я ўжо даўно чакаю, каб пабачыць поўную версію рок-оперы. У гэтым годзе да юбілею Мулявіна, здаецца, збіраліся паказваць, нават неаднойчы гразіліся...

Колькі слоўцаў устаўлю.
Месцамі не спадабаўся гук, дакладней, узровень гучнасці з розных мікрафонаў. Прыклад — «Плач Удавы» Каці Дзегцяровай. Ударныя проста "глушаць" яе, аднак мне здаецца, што гэта журботнае галашэнне як раз і павінна гучаць над усім... У запісу 2013 г. усё, як належыць, а тут неяк не вельмі...
Розныя чорныя поласы па краі на канцэрце БГАМТ— кветачкі ў параўнанні з тым, што тут.

Мантаж. І тут нечага перасоўвалі месцамі нумары. Вось і нумары Елфімава адзін за адным паставілі, хоць яны і з розных аддзяленняў. І атрымліваецца, што Елфімаў пасля свайго насамрэч апошняга нумара эмацыянальна дзякуе аркестру, а пасля мантажор устаўляе нумары з першага аддзялення. Без аніякага перапынку. :facepalm:
Але ёсць моманты, за якія хочацца і падзякаваць мантажору. Выпадкова знайшоў звесткі, што Елфімаву падчас яго "Што ты спіш, беларускі мужык" з "Песні пра долю", калі ён ішоў па зале, хлопча маленькі вырашыў падарыць букет з паветраных шарыкаў. :)
І падарыў, адразу па сканчэнні яго апошніх слоў. Але мантажор паспеў пераключыць на іншую камеру.

@темы: БТ-3, беларускае, мысли вслух, музыка, мнение, записи