Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора (удакладню: 17-га, а то поўнач ужо мінала) завітаў у РТБД на «Дажыць да прэм'еры». Цікава было паглядзець, што ж за яно.

Па выніку — не маё. Цікава будзе прачытаць п'есу Рудкоўскага: ці то датычыцца ўвогуле драматургічнай асновы, ці толькі канкрэтнай пастаноўкі.
Той выпадак, калі пасля першай дзеі няма амаль аніякага малюнка спектаклю, і нават нейкія прамежковыя высновы зрабіць нельга.

Вайна — гэта не толькі "сухыя" даклады ці звесткі аб загінулых/параненых. Гэта і разнастайныя пачуцці і перажыванні, што спазналі людзі падчас яе. І вось актрыса Вера перад прэм'ераю свайго спектакля пра вайну спрабуе зразумець, што ж адбывалася тады. Спрабуе "зрабіць мадэль" тых падзей, адчуць, што ж адчувалі людзі тады. І толькі пасля прыходзіць да разумення таго: амаль усе пачуцці з рознакаляровай палітры могуць быць дасягнутыя зусім іншымі сродкамі і ў абставінах, што кардынальна адрозніваюцца...
Дык вось, да сэнсу я, здаецца, дабраўся; але ж вось форма, з якой падаецца матэрыял, — усё ж не мая. Не ведаю, чаму так.
Сцэнаграфія... нават не ведаю. Справа ў тым, што дэкарацыі ўмоўныя. Аб месцы падзей шмат дзе прыходзіцца проста здагадвацца ці разуменне/тлумачэнне прыходзіць пазней. У тым ліку з-за гэтага цяжка "ўключыцца" ў падзеі.

Актрыса Вера ў выкананні Веранікі Буслаевай... Дзесьці эпізадычна прасклізгвала "нешта не веру". А ў цэлым нармалёва.
Анастасія Баброва цікавая ў гэтай ролі. Поўная супрацьлегласць у пачатку і канцы.
Аляксандр Марчанка — добра. Арганічны ён ў гэта ролі.
Бэла Шпінер шыкоўная. Надта пасуе ей гэты вобраз Жанчыны.
Максім Брагінец у ролі Інструктара таксама на сваім месцы.

У выніку глядзець можна. Але каб вялікая асалода — не скажу. Мо' калісьці і прыйду паглядзець другі склад, калі прачытаю п'есу, але не ведаю.
Не маё.

-----

І крышачку суму напрыканцы.
Стрэў Алёну ў РТБД. :-/ Шкада, а я ўжо паспадзяваўся, што кола яе цікавасцяў абмяжоўваецца музычным і Горкаўскім тэатрамі.

@темы: мнение, беларускае, РТБД, Дажыць да прэм'еры, мысли вслух, театр