Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Учора схадзіў у РТБД на «Тры Жызэлі».
Добры спектакль. Кранальная гісторыя жыцця жанчыны на розных жыццёвых этапах. І той выпадак, калі склаліся якасныя складнікі спектаклю. І вось думаецца мне, што спектакль займае сваю нішу. Як раз такіх звычайных спектакляў аб людзях... я не скажу, што ў нас іх шмат, хутчэй наадварот.
Вось тут брава Меранкову. Здолець знайсці на гэткай маленькай сцэне прастору для трох эпох... гэта моцна. Музыка пасуе спектакля; але моцнай разнастайнасці няма.
Рэжысура Гарцуева — усё добра. Класічная пастаноўка, але, што самае галоўнае, — пасталена ўсё добра. Нешта месцамі прадказальна, напрыклад, надта ўжо паступова напружваецца атмасфера ў канцы першай дзеі.
П'еса Курэйчыка... Па кампазіцыі нечым блізкае да «Ямы», пра якую я ўсё не напішу: змяшэнне падзей розных часоў, калі значныя акалічнасці можна даведацца і ў канцы спектакля. Але, ў адрозненне ад «Ямы», пры першым праглядзе ўспрымалася прасцей.

Склад акцёраў тут, амаль той жа, што і ў запісе тэлевізіёншчыкаў, але я не спецыяльна.
Таццяна Мархель, зразумела, шыкоўная. Нічога пабочнага нават казаць няма жадання.
Людміла Сідаркевіч цудоўная Жызэль летняя. Старанна прадуманы вобраз, і выкананы добра. І з акцэнтам малайчыня.
Першы раз у не другараднай ролі пабачыў Наталлю Халадовіч. Пасуе ёй роля Анны; і ўвогуле абаяльная актрыса.
Жызэль вясенняя ў выкананні веранікі Буслаевай... Яно-та няблага. Але ж як сямнаццацігадовую дзяўчынку...
Сяргей Шымко шыкоўны, як заўжды. Яго роля :-D
Максім Брагінец — добра. Даволі пераканаўчы і ў 1942, і ў 1957 гадах, калі насамрэч бачыш розных людзей.
Ханаў Андрэя Дабравольскага... не ведаю. Цудоўны тыпаж, але цэласнага вобразу ў мяне неяк не склалася.
Ілля Ясінскі, Аляксандр Гарцуеў, Ганна Маслоўская, Алёна Баярава, Дзмітрый Давідовіч — усе на сваіх месцах.

Па выніку — добрая якасная пастаноўка.

@темы: РТБД, Тры Жызэлі, беларускае, мнение, мысли вслух, театр