Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…


Па БТ-3 паказалі запіс канцэрта памяці Уладзіміра Мулявіна, што адбыўся 12 студзеня гэтага года.
Увогуле прыемны канцэрт. Аднак... непрыемная горыч застаецца, што зноў моцна парэзалі. Усё ж юбілейны канцэрт, і скарачаць яго да 65 хвілін — занадта. Нават у мінулым годзе не юбілейны скарацілі толькі да 95 хвілін.


Каця шыкоўная з «Песняй пра долю». :heart: І тое, што адзін радок зблытала, нічога: гэта я проста на памяць ведаю... Не, дарэчы, мне насамрэч надта цікава, ці будзе поўны паказ у Мінску. Выпадкова стрэў сюжэт з Міхаілам Казінцом, дзе ён казаў, што павязуць яе ў Вілейку, Беласток, яшчэ кудысьці... А Мінск? :(
І з гукам гэтым разам усё добра было. Толькі ў самым канцы ці то рэха, ці то фаніла нешта...
А Каця цудоўная. :white:


І Елфімаў сваім выкананнем на розных канцэртах песень Мулявіна прымусіў пачаць паважаць яго.
А вось тут проста бліскуча выканаў «Марысю». :heart: І «Я не паэта» ў самым пачатку канцэрта таксама.

@темы: БТ-3, Мулявін, беларускае, даты, записи, мнение, музыка, мысли вслух