Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
Сёння схадзіў у РТБД на «Раскіданае гняздо». А напярэданні візіту прачытаў саму п'есу Янкі Купалы. У школьныя гады я неяк спакойна прайшла міма мяне (я ўвогуле не памятую, каб мы яе прахадзілі, але гэта мае праблемы). Цікавая п'еса. Аб выбары кожным чалавекам свайго лёса, шляху.

Спадабаўся мне і спектакль. І хоць фактычна падзеі перанесены да нашага часу, гэта не ўплывае на змест спектаклю. Наадварот, надае нейкай вастрыні і блізкасці матэрыялу.
Афармленне і ўвогуле вырашэнне сцэны мне спадабалася. І музыка Дзмітрыя Фрыгі таксама надае дзеі належную атмасферу.

У спектаклі ў параўнанні з самой п'есай ёсць змены. Месцамі не вельмі істотныя, а часам і больш. Але ўвогуле я мушу з імі пагадзіцца ці, сама меней, прыняць як мажлівыя. Час імчыць, і стаўленне да розных пытанняў крыху мяняецца; да таго ж і напісана яна да 1917 г і наступных падзей. І вось две найбольш спрэчныя (назавем іх так) змены, гэта сцэна з Незнаёмым і фінал.
Незнаёмы ў спектаклі не страчаецца з Зоськай, а толькі з астатняю сям'ёю. А вобраз яго ўвогуле створаны гратэскнымі фарбамі, а ў канцы Сымон сам яго выкідае з хаты і зусім не хоча бегчы за ім запытацца пра месца Сходу. І пагадзіцца тут можна, бо правакатары былі, ёсць і будуць. І нават з далейшай матывацыяй Сымона значных пытанняў няма: правакатара прагнаў, але тыя словы абудзілі нешта ў душы і прымусілі дзейнічаць...
І другое — фінал... Незнаёмы, падкуплены Панічам, забівае Сымона з Зоськаю, што сабраліся ісці па Бацькаўшчыну, шукаць Сход. Гучыць «Малітва» Мулявіна.
Ведаеце, яно жорстка, але яно, на мой погляд, мае права на існаванне. Такое ў гісторыі адбывалася, калі такія людзі знішчаліся людзьмі, што пэўную ўладу мелі. Але... аўтарскі настрой, як я лічу, захаваўся. І гэты фінал стварае не меншы эмацыйны ўздым.

Па акцёрах. Атрымалася запытацца ў Яны пра састаў загадзя, аказаўся той, на які я найболей хацеў схадзіць. Трэ было карыстацца магчымасцю.
Валянцін Салаўёў у ролі Лявона — добра. Гэта сапраўды бацька сям'і, што пакутуе ад сваёй няўдачы.
Марыля ў Людмілы Сідаркевіч шыкоўна атрымалася. :heart: Маці сваіх сыноў і дачок.
Андрэй Новік і Арцём Курэнь... Ох, якія ж хлопцы шыкоўныя, ва ўсім.
Наталля Халадовіч... яно добра. Але як месцамі пасля п'есы Зося заставалася для мяне нейкай таямнічаю (унутры), так і засталася.

А па выніку добра і вельмі цікава. Ізноў добрая рэжысура ад Гарцуева.

@темы: РТБД, Раскіданае гняздо, беларускае, мнение, мысли вслух, театр