Bartimeyse
…лучше без точно сформулированной цели двигаться вперёд, чем без цели стоять на месте, и уж наверняка гораздо лучше, чем без цели пятиться…
А сёння я зноў быў у РТБД, на «Ліфце».

Але да гэтага, днём, пасля заняткаў, заехаў на міжнародную кніжную выставу, што гэтым годам месціцца на праспекце Пераможцаў. На леташняй я не быў, здаецца, а вось раней — некалькі разоў.
Неяк не надта ўражвала. Цікавых выдавецтваў мастацкай літаратуры было не надта шмат, імхо.
Запытаўся з простай цікаўнасці на стэндзе нашае краіны наконт перавыдання першай кнігі «Вырвіча» Рублеўскай. Мне сказалі, што так, ведаюць, што нідзе ўжо яе не знайсці, але перавыдаваць/дадруковаць пакуль што там не збіраюцца. Арыентацыя на пакупніка па-беларуску :facepalm: А яе нават на рускую пераклалі і выдалі (бачыў недзе).
Маленькі, але ладненькі быў стэнд у Зміцера Коласа. І кнігі, хоць і мала, але цікавыя. Частку з іх цяпер рэдка дзе знойдзеш. І кошты — так, ніжэйшыя за тыя, што бачыў у кнігарнях. Аказваецца, акрамя «Лагоднага цмока» выходзіла яшчэ адна падобная кніжачка казак.
Жэня мае рацыю: наборы паштовак у Ірана выдатныя.
І для давадкі. На выставе на стэндзе расійскага выдавецтва «Время» былі кнігі Алексіевіч яго выдання. 115-130 тысяч. У мінскіх кнігарнях менш за 200 няма спадзву знайсці. Рабіце высновы.

Цяпер пра «Ліфт».
Спектакль мне гэтак жа моцна падабаецца. І, што заўжды прыемна, працягваеш адкрываць новыя грані гісторыі.
Наконт п'есы ўжо пісаў. Наконт таго моманту, калі сын узгадвае пра серыйнага рабаўніка: у спектаклі ён як бы ўзгадвае гэта. Не, я разумею, што гэта дапамагае ўтрымаць узвышэнне напружання, але... логіка?.. Па яго словах такое ўражанне, што гэта ён успомніў пэўны час таму, але ўсё роўна сядзеў і гаманіў з бацькам.
Усё-ткі ліфт.
Вельмі мне падабаецца Людміла Сідаркевіч у гэтым спектаклі. :heart: Дзмітрый Давідовіч таксама шыкоўны.
Ды ўвогуле — усе шыкоўныя, брава ўсім.
Сына сёння граў Мікалай Стонька. Дваістыя ўражанні. Геймер з яго атрымаўся надзвычайны. Але пасля ў размовах са сваімі бацькамі... падлетка часам я не адчуваў. Можа, проста па ўзросце Курэня мне 17-цігадовым падлеткам пабачыць прасцей.

Перад спектаклем бегаў, шукаў кветкі Сідаркевіч. Гэта цяпер, уночы, да мяне дайшло, што неўзабаве 14 лютага і свята. Але 50-55 тысяч за адну ружу я маральна яшчэ не вельмі гатовы аддаваць, тым больш, што першапачаткова планаваў набыць тры. Знайшоў цюльпаны.

А яшчэ мне проста так, ні за што, далі запрашэнне на спектакль. Прыемна, аднак, нават вельмі. Але нечакана прынцып «самы прапануюць і самі дадуць» спрацаваў. А я ўжо квіткі збіраўся набываць на «Містэра Розыгрыш».
Наведайце 23 спектаклі — і 24-ы вы наведаеце задарма! :gigi:

@темы: Ліфт, РТБД, мнение, мысли вслух, театр